
Сяргей, якія на Ваш погляд, галоўныя падзеі ў культурным жыцьці Беларусі адбыліся сёлета?
Безумоўна, галоўныя падзеі 2006 году, гэта бурапеннае сьвяткаваньне 100-гадовага юбілею “Нашае Нівы” і адкрыцьцё новай экспазыцыі ў Нацыянальным мастацкім музэі.
“Нашаніўскія” мерапрыемствы, выставы, канцэрты, вечарыны, што цягнуліся цэлы год і па ўсёй Беларусі: ад Бялынічаў да Вільні, ад Баранавічаў да Полацку, сталіся насамрэч паліфанічным фэстам нацыянальнае незалежнае культуры. Днямі беларускае культуры ў паўсавецкай Беларусі.
Адкрыцьцё ж новага корпусу Нацыянальнага мастацкага музэю, будаўніцтва якога расьцягнулася на 25 гадоў, дало магчымасьць беларусам убачыць, нарэшце, якія незьлічоныя скарбы духу мы маем. Цяпер хоць дзеці могуць пабачыць, якая багатая Беларусь. Падзея, якую чакалі з трымценьнем sic! чвэрць стагодзьдзя (!) дае магчымасьць абаперціся на рэальны грунт нашае матэрыяльнае культуры, на нашыя ўнікальныя здабыткі ў галіне мастацтва. Тое, што з такой цяжкасьцю стваралася, зьбіралася, перахоўвалася, нарэшце вернута нацыі. Хоць бы часткова. Хоць бы і позна. Хоць неяк. (more…)
[Powered by WordPress.]
24 queries. 0.213 seconds