Лістапад 29, 2006

МОЛАДЗЕВЫ СУПРАЦІЎ: МІФЫ І РЭАЛЬНАСЦЬ


Валянцін Акудовіч

Я дазволю сабе пачаць з, так бы мовіць, “пустога філасафавання”. А менавіта з немудрагелістай канстатацыі таго, што кожны малады чалавек – гэта агент будучыні. А палітыка (не блытаць з ідэалогіяй) рэч абсалютна рэальная і, калі заўгодна, штодзённая, як шкарпеткі ці бульба, нават з улікам таго, што кожная палітыка заўсёды мае нейкія стратэгічныя мэты. І калі рэальная палітыка спрабуе скарыстаць маладога чалавека дзеля ўладкавання цяперашняй палітычнай рэальнасці, дык пазбаўляе яго ўласнай функцыі – спеліць будучыню. Таму мяне заўсёды трывожыць усялякі выбух палітычнай актыўнасці моладзі. Бо я здагадваюся, што з гэтага “выбуху” не толькі кожны палітызаваны маладзён потым нечага не дабярэ ў сваім будучым, але разам з ім нешта страціць і сама будучыня.

Аднак гэта не ад нас залежыць, што маладыя прыходзяць у палітыку… Затое ад нас залежыць ці зразумеем мы, чаго і дзеля чаго яны прыходзяць у палітычны дыскурс? (more…)

Катэгорыя: Аналітыка

Лістапад 28, 2006

Ці руйнуюцца дыктатуры?


Таццяна Вадалажская

Сакавіцкія падзеі для Беларусі былі, ёсць і, мабыць, яшчэ некаторы час будуць асноўнай
крыніцай і нагодай з’яўлення рознага роду тэкстаў сацыяльна-палітычнай тэматыкі. Мы не
ставім сабе тут задачы аналізу ўсяго масіву інтэлектуальнай і псеўдаінтэлектуальнай
прадукцыі, вырабленай за гэты час, хоць такая задача, бадай што, з’яўляецца адной з самых
актуальных як для палітычнай, так і для інтэлектуальнай сферы Беларусі. Артыкул В. Сіліцкага
«Памятаць, што дыктатуры руйнуюцца» ўяўляецца шмат у чым сімптаматычным і ў асноўным
характэрным для сучаснай беларускай аналітыкі, таму разгледзім яго як прыклад, ці
case-study. (more…)

Катэгорыя: Навіны

Канфэрэнцыя з Уладзімерам Мацкевічам на Радыё Свабода


Сёньняшні госьць на радыё «Свабода» Уладзімер Мацкевіч — філосаф, метадолаг, аўтар многіх кніг па грамадзка-палітычных актуаліях краіны. Але яго імя апошнім часам звязваецца з галадоўкай у будынку царквы «Новае жыцьцё». Уладзімер удзельнічаў у ей ад пачатку — з 5-га кастрычніка да фінішу — 22 кастрычніка. Ці я пасьпяшаўся з фінішам, спадар Мацкевіч? (more…)

Катэгорыя: Навіны

Лістапад 2, 2006

Обращение Владимира Мацкевича к Гражданскому совету 28 октября в церкви “Новая жизнь”


Дорогие коллеги, братья и сестры, я очень рад сегодня видеть здесь всех. По такому большому количеству причин я рад этому, что не стану это все перечислять и называть, но скажу, должен сказать, несколько мне кажется, важных вещей относительно общественного явления, что мы здесь встретились. Я не знаю, конечно, не уверен, но, может быть, кто-то сегодня впервые в своей жизни переступил порог церкви и попал в такую ситуацию из тех, кто пришел сюда из представителей гражданского общества, и мне бы очень хотелось, чтобы вот эта встреча стала маленьким шажком, началом к взаимопониманию, которое сейчас наметилось. (more…)

Катэгорыя: Навіны

Лістапад 1, 2006

Госьць на Радыё Свабода – Уладзімер Мацкевіч


Радыё Свабода

У чацьвер, 2 лістапада, ад 11.00 да 12.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе адказваць філёзаф, актывіст хрысьціянскага руху ў Беларусі Ўладзімер Мацкевіч.

Ён нарадзіўся пяцьдзясят гадоў таму ў Іркуцкай вобласьці ў сям’і, якую дэпартавалі з Заходняй Беларусі. Закончыў факультэт псыхалёгіі Ленінградзкага ўнівэрсытэту. Працаваў мэтадолягам у розных расейскіх рэгіёнах. У Беларусі Ўладзімер Мацкевіч стала жыве ад 1994 году. Удзельнічаў у стварэньні “Хартыі-97”, “Агенцтва гуманітарных тэхналёгіяў”, іншых грамадзкіх і палітычных праектаў, шмат намаганьняў прыклаў дзеля рэфармаваньня сыстэмы адукацыі ў краіне. Выдаў некалькі кніг, прысьвечаных грамадзка-палітычным актуаліям краіны. Працуе над стварэньнем партыі хрысьціянскага накірунку.

Калі дзеля выратаваньня будынку царквы “Новае жыцьцё” вернікі вырашылі пайсьці на галадоўку ад 5 кастрычніка, Уладзімер Мацкевіч далучыўся да іх. 13 кастрычніка ён ужо быў “Госьцем Свабоды”, адказваў на пытаньні нашых слухачоў. 28 кастрычніка разам з іншымі аднадумцамі ён прыпыніў сваю акцыю пратэсту.

Пытаньні Ўладзімеру Мацкевічу можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Паспрачайцеся з цікавым суразмоўцам, падзяліцеся зь ім сваёй ідэяй!

гл. таксама папярэднія перадачы:
Тэле-канферэнцыя Уладзімера Мацкевіча на “Радыё Свабода” (Частка 1)
Тэле-канферэнцыя Уладзімера Мацкевіча на “Радыё Свабода” (Частка 2)

Катэгорыя: Навіны

[Powered by WordPress.]

 Новыя кнігі


Вызывающее молчание



Вопреки очевидности

 Галоўнае:

Экспэрты:

 Дыскусія:

 Архіў:

Лістапад 2006
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Ндз
« Кас   Снж »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

 Пошук:

 Кантакт:

 Памылкі?

 Партнэры:

 In | Out:

 RSS:

 Лічыльнік:

24 queries. 0.288 seconds