Кастрычнік 3, 2006

Да чаго прыводзяць вулічныя акцыі пратэсту ў розных грамадзтвах?



Валер Карбалевіч, Менск
пятніца, 29 верасьня 2006, 17:41 перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”
Удзельнікі: палітолягі Ўладзімер Роўда і Ўладзімер Мацкевіч.

(Валер Карбалевіч: ) “Досьвед каляровых рэвалюцыяў у Югаславіі, Грузіі, Украіне, Кыргызстане стаў падставаю для вызначэньня пэўных заканамернасьцяў, правілаў, канцэпцыяў разьвіцьця грамадзкіх працэсаў, ролі й значэньня масавых вулічных акцыяў. Па-першае, гэта аўтарытарны рэжым, які пазбаўляе народ магчымасьці выказаць сваю волю, адсутнасьць дэмакратычных мэханізмаў для адстойваньня людзьмі сваіх інтарэсаў. Па-другое, гэта падтрымка Захадам, найперш ЗША, дэмакратычных пераменаў. Здавалася б, усё ясна і зразумела.

Аднак апошнім часам у розных краінах адбыліся падзеі, якія патрабуюць унесьці сур’ёзныя карэктывы ў гэтыя канцэпцыі. З аднаго боку, джынсавая рэвалюцыя ў Беларусі вясной гэтага году не адбылася, бо вулічныя акцыі былі недастаткова масавыя.

Зь іншага боку, апошні час адбыліся масавыя выступленьні людзей у розных краінах, якія выпадаюць з адзначаных вышэй трэндаў. У Мэксыцы дасюль працягваюцца пратэсты левых палітычных сілаў, якія выступаюць з антыамэрыканскіх пазыцыяў і патрабуюць, каб іхнага кандыдата прызналі прэзыдэнтам. Колькі месяцаў таму ў Францыі студэнты правялі масавыя маніфэстацыі й змусілі урад задаволіць іхныя патрабаваньні ў сацыяльных пытаньнях. І вось цяперашнія падзеі ў Вугоршчыне.

Гэтыя краіны, ва ўсялякім разе Францыя і Вугоршчына, несумненна, зьяўляюцца дэмакратычнымі. Тым ня менш, калі тысячы людзей выходзяць на вуліцы, то гэта, мусіць, значыць, што нармальныя дэмакратычныя каналы й мэханізмы не спрацоўваюць. Дык якія дзейнічаюць трэнды, што спрыяюць масавым вулічным пратэстам з палітычнымі патрабаваньнямі?” (more…)

Катэгорыя: Палітыка, Дыскусіі, Інтэрвiю

[Powered by WordPress.]

 Новыя кнігі


Вызывающее молчание



Вопреки очевидности

 Галоўнае:

Экспэрты:

 Дыскусія:

 Архіў:

Кастрычнік 2006
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Ндз
« Вер   Ліст »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

 Пошук:

 Кантакт:

 Памылкі?

 Партнэры:

 In | Out:

 RSS:

 Лічыльнік:

24 queries. 0.232 seconds