
Рэцэнзія, апублікаваная ў чэрвеньскім нумары ARCHE
На маім стале ляжаць чатыры кнігі. Дзьве зь іх мне даў Валер Булгакаў, прапанаваўшы прачытаць іх і выказаць сваё меркаваньне, а яшчэ дзьве я зьняў з паліцы сам, каб мець нейкі ўзор для параўнаньня. Першыя дзьве – гэта мэмуары Мікалая Іванавіча Дземянцея і Мечыслава Іванавіча Грыба, а для параўнаньня я ўзяў мэмуары Карла Густава Манэргейма і біяграфію Юзафа Пілсудзкага.
Шчыра кажучы, першы ж мой погляд на жыцьцё і дзейнасьць Дземянцея і Грыба быў не нэўтральны, а хутчэй ангажаваны. Падзеі, зь якімі зьвязаная дзейнасьць гэтых палітыкаў, вельмі ўжо блізкія ад сёньняшняга дня. Мы яшчэ не аджылі наступстваў гэтых падзеяў, і яны не здаюцца нам як цалкам гістарычныя, а хутчэй як актуальныя палітычныя падзеі. Таму мне было проста неабходна параўнаньне іх мэмуараў зь біяграфіямі Пілсудзкага і Манэргейма, каб памятаць пра маштаб падзеяў, пра ўзровень патрабаваньняў да палітычных дзеячаў, якія воляю лёсу апынуліся на гістарычных пераломах, калі на руінах буйных імпэрыяў паўставалі маладыя нацыі і малыя дзяржавы.
[Powered by WordPress.]
23 queries. 0.226 seconds