

У пятніцу 19 траўня у клубе “Пад Яшчурамі” адбылася сустрэча Леха Валенсы з жыхарамі і гасцямі Кракава. На працягу двух гадзінаў Валенса адказваў на пытанні. Сустрэча мела назву “Навошта нам тое было?” і большасць пытанняў датычылася таго, як Валенса ацэньвае цяперашнюю сітуацыю ў Польшчы, ці варта было змагацца з камунізмам, ці задаволены ён вынікамі рэформаў, ці ўсё задуманае атрымалася рэалізаваць, ці падабаюцца яму цяперашнія польскія кіраўнікі і г.д..
Зразумела, мне захацелася спытаць штосьці пра Беларусь:
(more…)
Так ахарактарызаваў узрастанне цікаўнасці да Беларусі з боку Еўрапейскай Уніі старшыня Дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях с Беларуссю Богдан Кліх, пад час сваёй сустрэчы з моладдзю Беларусі, Украіны, Польшчы, Малдовы і Калінінграду.
Сустрэча адбылася 19 траўня ў Інстытуце Стратэгічных Даследванняў, прызідэнтам якога з’яўляецца Кліх.
Па яго словах, да 2004 года беларускае пытанне, калі і стаяла на “павестцы дня”, то было далёка не сярод прыярытэтных — цікаўнасць была нават не “medium”, а “low”. Гэта зразумела, бо “на павестцы” шмат іншых сур’ёзных для Еўропы пытанняў — ад сітуацыі вакол Косава, да праблемаў агульнаеўрапейскай Канстытуцыі.
[Powered by WordPress.]
24 queries. 0.262 seconds