Люты 21, 2006

БУДЗЕМ МАЛІЦЦА ЗА БЕЛАРУСЬ!


Падтрымліваем хрысьціянскую ініцыятыву

Мы звяртаемся да вас, хрысьціяне: праваслаўныя, католікі, пратэстанты, а таксама ўсе людзі добрага сумленьня. У сёньняшні час, няпросты для Беларусі, нам трэба аб’яднацца для паста і малітвы, - каб прасіць Божай міласьці для ацалення нашай нацыі.

Час сапраўды складаны. “І суд адступіў назад, і праўда стала здалёку, бо ісьціна спатыкнулася на плошчы, і сумленнасьць ня можа ўвайсьці. І ня стала ісьціны, і той, хто бяжыць ад зла, падпадае пад зьнявагу. І Госпад убачыў гэта, і агідна было вачам Яго, што няма суду, што няма заступніка” (Ісая, 59:14-16).

Кожнае чацвертае дзіця нараджаецца па-за шлюбам, амаль кожны трэці мужчына схільны да алкагалізма, у адносінах паміж людзьмі пануюць злоба, хамства і хлусьня. Многія хрысціянскія святыні зняважаныя, а хрысціянаў караюць за малітву ля іх сценаў. Цемра атэізма, неапаганства, бязглуздага спажывецтва ахутала краіну.

Аднак, “шмат можа ўзмоцненая малітва праведнага” (Якуба, 5:16). Менавіта Госпад, сапраўдны Творца гісторыі, можа даць Сваю, так неабходную нам дапамогу, - калі знойдуцца верныя, гатовыя стаць цьвёрда ў малітве за сваю краіну.

Для гэтага давайце разглядаць кожную пятніцу як дзень змірэньня, паста і малітвы.

У гэты дзень, штопятніцы, а 20.00 вечара звернем нашыя сэрцы да Магутнага Бога і ў адзінстве ўзнясем малітвы аб міласці і ласцы для нашай нацыі. Прадметам нашых асаблівых, найбольш старанных малітваў мусяць стаць просьбы аб тым, каб праўда і справядлівасьць узялі верх на нашай зямлі, а беззаконьне было пасаромлена.

Нашае грамадзтва стамілася ад бязвер’я, абыякавасці і страху. Мы хочам, каб стандартам чалавечых узаемадачыненьняў – ад найвышэйшых уладаў да самых бедных і непрыкметных грамадзянаў – стала ўзаемная павага, еднасць у Духу Святым, а арыенцірам – Дзесяць Прыказанняў Божых, правераных часам і гісторыяй.

Таму мы прапануем усім людзям, вернікам розных канфэсіяў, праводзіць гэты дзень згодна з прынятымі формамі іх веравызнаньня, каб аб’яднаная наша малітва была пачутая Госпадам і прынесла свабоду, праўду і дабраславеньне ў нашу краіну.

Як напісана ў Слове Божым: “І зьмірыцца народ Мой, які называецца імем Маім, і будуць маліцца, і пачнуць шукаць аблічча Майго, і зьвернуць з кепскіх шляхоў сваіх, … то Я пачую з нябёсаў і прабачу грахі іхныя, і ацалю зямлю іх” (2 Кніга Хронік, 7:14)

Будзем маліцца за Беларусь!

Мікалай Арцюхоў, каталік
Людміла Белая, христианка веры евангельской
Аляксандр Белы, каталік
Антон Францішак Брыль, каталік
Алесь Гелагаеў
Георгій Дмітрук, пратэстант
бр. Aляксандр Пісарук (OFM), каталік
бр. Пётра Рудкоўскі (ОР), каталік
Віталь Рымашэўскі, праваслаўны
Эрнэст Сабіла, сьвятар, пратэстант
Павал Севярынец, праваслаўны
Альбіна Семянчук, каталічка
Генадзь Семянчук, праваслаўны
Андрэй Сідар, сьвятар, пратэстант
Леанід Ульскі, каталік
Аляксей Шэін, пратэстант
Юры Сьмірноў, эвангельскі хрысьціянін
Ірына Куцуха, эвангельская хрысьціянка
Ірына Гоманава, эвангельская хрысьціянка
Larysa Androsik
Iryna Koval
Vital Supranovich
(more…)

Катэгорыя: Хрысьціяне

[Powered by WordPress.]

 Новыя кнігі


Вызывающее молчание



Вопреки очевидности

 Галоўнае:

Экспэрты:

 Дыскусія:

 Архіў:

Люты 2006
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Ндз
« Снж   Скв »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

 Пошук:

 Кантакт:

 Памылкі?

 Партнэры:

 In | Out:

 RSS:

 Лічыльнік:

24 queries. 0.260 seconds