Лістапад 18, 2005

Ствараецца хрысьціянская партыя


Аркадзь Шанскі

Палітоляг Уладзімер Мацкевіч ініцыюе стварэньне хрысьціянскае партыі. Аснову яе маюць скласьці пратэстанты.

«Пратэстанты займаюць другое месца па колькасьці прыходаў пасьля праваслаўных. А па актыўнасьці — далёка апярэджваюць іх», — кажа У. Мацкевіч — знаны палітоляг і, у свой час, вядучы ток-шоў «Выбар». Адначасна У. Мацкевіч не адмаўляе далучэньня да партыі хрысьціянаў іншых дэнамінацый: «І ўсіх, хто падзяляе хрысьціянска-кансэрватыўныя каштоўнасьці й погляды».

У першай палове 1990-х ідэю стварэньня хрысьціянскай партыі выношвалі прадстаўнікі каталікоў і праваслаўных, аднак ініцыятыва заглухла. «Ідэя стварэньня палітычнага прадстаўніцтва хрысьціянаў насьпела ўжо некалькі гадоў таму. Яе ў розных формах выказвалі розныя палітычныя дзеячы, апошнім — Павал Севярынец. Я ведаю прынамсі тры ініцыятывы па стварэньні ўплывовай хрысьціянскай партыі, якія патрабуюць узгадненьня. Хрысьціяне-пратэстанты — найбольш загартаваная і зьяднаная частка беларускага грамадзтва. Зь іншага боку, цяпер яны знаходзяцца пад ціскам улады. Таму палітычнае аб’яднаньне хрысьціянаў сёньня неабходнае і мае падтрымку з розных бакоў».

У. Мацкевіч лічыць, што сіла партыі будзе не ў яе шматлікасьці, а ва ўплывовасьці: «Напачатку будзе дастаткова неабходных для рэгістрацыі 1000 чалавек, каб працэс пачаўся. Мы разьлічваем ня столькі на колькасны рост, як на ўплывовасьць, бо хрысьціяне складаюць вялікі адсотак жыхароў Беларусі».

Наша Ніва - 2005 - 43

Катэгорыя: Навіны

[Powered by WordPress.]

 Новыя кнігі


Вызывающее молчание



Вопреки очевидности

 Галоўнае:

Экспэрты:

 Дыскусія:

 Архіў:

Лістапад 2005
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Ндз
« Кас   Снж »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

 Пошук:

 Кантакт:

 Памылкі?

 Партнэры:

 In | Out:

 RSS:

 Лічыльнік:

23 queries. 0.114 seconds