
Владимир Мацкевич
Евгений Вежновец
В.М. Главное в идеологии это выбор. Когда выбор сделан, об идеологии забывают. В нашей стране об идеологии не только не забыли, но весь последний год о ней только и заботятся.
В.М. Да, Россия стремительно догоняет Беларусь. Когда Путин стал президентом и начал «наводить в стране порядок», казалось, что ему далеко до Беларуси. Но теперь Путин наступает на пятки Лукашенко.
Павел Няхаеў
Ці ж ведаў я, калі мінулым летам прыйшоў на форумы tut.by, да чаго гэта прывядзе…
Пахадзіў я тады трохі па форумах, ды завіс на тым, што паказаўся мне самым цікавым — “Навука і рэлігія”. Там дыскутавалі нейкія дужа вумныя дзядзькі.
Сярод іншых былі: П’ер Безухер, Злобны Фывап і kolik8. А яшчэ быў нейкі Логаінквізітар*. Гэтаму дзядзьку, як і тым тром, я таксама паставіў пяць зорак, хаця ну ні кропелькі не падзяляў яго пазіцыяў — бо ён быў вернікам, хрысціянінам. А я ціпа “за навуку”. Але ж бачна было, што “Логаінквізітар — гэта галава”. І што пачуццё гумару мае — значыць жывы чалавек, не зомбі.
* тады я ня ведаў, што гэта той Уладзімер Мацкевіч, які пісаў пра Гусэрля ў падручніку “Сучасная Западная Філасофія”. Кніжку, разам з пелевінскім “Омон Ра” я набыў у Воршы ў дзень нападу Аль-Каеды на Нью-Ёрк, як раз праз два дні пасля другіх выбараў Лукашэнкі. Памятны дзень — я з бабуляй хадзіў да бацькі ў шпіталь, і бабуля нарвала мне з бальнічнай клумбы аранжавых кветак (”хай мама ў палісадніку пасадзіць”). Так тыя календулы й растуць у нас у вёсцы да сёй пары.
Ну дык вось, сачыў я за гэтымі высокаінтэлектуальнымі спрэчкамі, займаўся сабе творчасцю — рыхтаваў матэр’ял на музычны конкурс і для бабулінага сайту — калі ўсё ж адбылося тое, пра што хадзілі чуткі амаль увесь год. Лукашэнка папрасіў у народа: “дай яшчэ трохі парулюю!”.
[Powered by WordPress.]
23 queries. 0.235 seconds