Студзень 16, 2007

Як адрэагавала апазыцыя на нафтагазавую вайну?


Новая перадача сэрыі “Экспэртыза Свабоды”. Эфір 12 студзеня

Удзельнікі: журналіст газэты “Белорусы и рынок” Паўлюк Быкоўскі і палітычны аналітык Уладзімер Мацкевіч

Валер Карбалевіч: “Канфлікт між Беларусьсю і Расеяй па газавых і нафтавых пытаньнях выклікаў вялікі водгук у грамадзтве, аказаўся ў цэнтры грамадзкага жыцьця. Нават людзі, якія мала цікавяцца палітыкай, уважліва сочаць за хадой перамоў. Прычым, гэты крызыс беларуска-расейскіх дачыненьняў адбываўся якраз падчас выбарчай кампаніі. Здавалася б, апазыцыя магла эфэктыўна выкарыстаць такую сытуацыю. Але што адбылося насамрэч?

Ці не падалося вам, што апазыцыя, па-першае, вельмі слаба зрэагавала на праблему, што паўстала ў цэнтры ўвагі грамадзкасьці. І па-другое: як высьветлілася, апазыцыя ня мае адзінага погляду на гэтае пытаньне. Розныя сілы па-рознаму камэнтавалі сытуацыю. Мілінкевіч праводзіць такую лінію, што пераход на рынкавыя дачыненьні паміж краінамі, які абвясьціла Расея, – нармальна і правільна. Лідэр Партыі БНФ Вячорка заняў пазыцыю, якую можна сфармуляваць так: “Бацькаўшчына ў небясьпецы. Усе на абарону Радзімы!” Палітрада АГП выступіла з заявай, зь якой зразумець стаўленьне партыі да праблемы цяжка. Зразумела толькі, што АГП супраць продажу паловы “Белтрансгазу” расейскай газавай кампаніі, а таму Лукашэнка, зь іх перакананьня, праводзіць няправільную палітыку. Ці падзяляеце вы меркаваньне, што ў апазыцыі няма ўзгодненай, дакладна сфармуляванай і зразумелай электарату пазыцыі? Калі так, то чаму?

Паўлюк Быкоўскі: “Гэта так. Бо ў нас апазыцыя ў ідэалягічным сэнсе розная. Я прысутнічаў на прэсавай канфэрэнцыі Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, і там прагучалі розныя думкі. Вячорка казаў, што гэта выклік беларускай незалежнасьці. Іншыя ж і меркаваліся па-іншаму.

Сп. Бухвостаў, да прыкладу, прапанаваў прыняць агульную заяву. Мінулай суботай яна зьявілася. Але дакладная пазыцыя апазыцыі там таксама незразумелая. Аднак гэта ёсьць адлюстраваньнем нашай рэчаіснасьці”.

Уладзімер Мацкевіч: “Пра тое, што ў канцы 2006 году ўзьнікне праблема з новымі цэнамі на газ і нафту, было вядома даўно. Але апазыцыя абмяркоўвала ня сутнасьць канфлікту між Беларусьсю і Расеяй. Яна абмяркоўвала наступствы гэтага павышэньня цэнаў, у выніку якога мусіць адбыцца паніжэньне ўзроўню жыцьця, сацыяльнае напружаньне, а гэтым, маўляў, можна скарыстацца для зьмены рэжыму. Такія ўтапічныя чаканьні зрабілі апазыцыю закладніцай уласнага падыходу. Таму ў яе й няма пазыцыі на конт гэтага пытаньня. А таксама замінае й рознасьць ідэалёгій”.

Карбалевіч: “Можа, такая сытуацыя мае аб’ектыўныя прычыны? Падчас вайны крытыка сваіх уладаў заўсёды небясьпечна для апазыцыі. Бо яе лёгка тады абвінаваціць у здрадніцтве, палітыцы паразы свайго ўраду, што, дарэчы, і робяць сёньня дзяржаўныя мэдыі”.

Быкоўскі: “У пэўнай ступені так яно й ёсьць. Таксама важным чыньнікам зьяўляецца тое, што апазыцыя ня мае магчымасьці нармальнай камунікацыі з насельніцтвам. А раз няма камунікацыі, няма пытаньняў, дык няма й патрэбы на іх адказваць. Вось сустрэліся з журналістамі — і мусілі адказваць. Хоць цяпер і перадвыбарчы пэрыяд, але я ня бачу актыўнай апазыцыйнай кампаніі”.

Мацкевіч: “Тут я займу пазыцыю равіна з анэкдоту і скажу, што абодва вы маеце рацыю. Але й я маю рацыю, калі кажу, што апазыцыя запраграмавана чакаць наступстваў павышэньня цэнаў. Таму займае такую пазыцыю чаканьня.

Але з прычыны слабасьці нашай аналітыкі ніхто не чакаў некаторых наступстваў гэтай цэнавай вайны. Напрыклад, тое, што Беларусь патрапіла ў цэнтар увагі ўсясьветных мэдыяў”.

Карбалевіч: “А якой магла б выявіцца пазыцыя апазыцыйных сілаў і падчас гэтага крызысу, і пасьля завяршэньня нафтагазавай вайны? Які мэсэдж, якую праграму маглі б вылучыць апанэнты рэжыму?”

Быкоўскі: “Калі разглядаць ня тую сытуацыю, што цяпер ёсьць у Беларусі, а нейкую ідэальную мадэль, у якой апазыцыя зьяўляецца сыстэмнай сілай, то апазыцыя магла б зьвярнуць увагу грамадзкасьці да наступных пытаньняў.

Трэба было патрабаваць шырокага грамадзкага абмеркаваньня пазыцыі Беларусі на перамовах з Расеяй па цэнах на газ і нафту. Бо раз у выніку крызысу ўзрасьлі ўсясьветныя кошты на нафту, то можна было паставіць пытаньне: а ці ня штучна Беларусь і Расея стварылі гэты крызыс, каб атрымаць прыбытак? І няхай улады апраўдваюцца.

Катэгорыя: Навіны
Каментар (1) да “Як адрэагавала апазыцыя на нафтагазавую вайну?”
  1. Бонд :



    Как оппозиция отреагировала на нефтегазовую войну? А как труп обычно реагирует на болевые нанесения? Да никак. На то он и труп.Неужто еще кто в Беларуси сомневается, что белорусская оппозиция почти труп? Вот труп почти и не реагирует.:)))
    Да, но ведь наши оппы все таки высказываются на сей счет, но вот как-то все по-разному? Ну ясное дело.Когда тело в состоянии предклинической смерти оно и реагирует соответственно:руки могут дергаься, а мозг и вовсе не работает. Так и у нас. Наша оппозиция- это те самые руки,ноги,дергающиеся в разные стороны без наличия коллективной головы.



Ваш каментар

Дазволеныя XHTML-тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>

[Powered by WordPress.]

 Новыя кнігі


Вызывающее молчание



Вопреки очевидности

 Галоўнае:

Экспэрты:

 Дыскусія:

 Архіў:

Студзень 2007
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Ндз
« Снж   Лют »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

 Пошук:

 Кантакт:

 Памылкі?

 Партнэры:

 In | Out:

 RSS:

 Лічыльнік:

28 queries. 0.404 seconds