Сьнежань 22, 2006

ТРЫ ПЫТАНЬНІ СЯРГЕЮ ХАРЭЎСКАМУ НАЎЗДАГОН СЫХОДЗЯЧАМУ ГОДУ


Сяргей, якія на Ваш погляд, галоўныя падзеі ў культурным жыцьці Беларусі адбыліся сёлета?

Безумоўна, галоўныя падзеі 2006 году, гэта бурапеннае сьвяткаваньне 100-гадовага юбілею “Нашае Нівы” і адкрыцьцё новай экспазыцыі ў Нацыянальным мастацкім музэі.
“Нашаніўскія” мерапрыемствы, выставы, канцэрты, вечарыны, што цягнуліся цэлы год і па ўсёй Беларусі: ад Бялынічаў да Вільні, ад Баранавічаў да Полацку, сталіся насамрэч паліфанічным фэстам нацыянальнае незалежнае культуры. Днямі беларускае культуры ў паўсавецкай Беларусі.
Адкрыцьцё ж новага корпусу Нацыянальнага мастацкага музэю, будаўніцтва якога расьцягнулася на 25 гадоў, дало магчымасьць беларусам убачыць, нарэшце, якія незьлічоныя скарбы духу мы маем. Цяпер хоць дзеці могуць пабачыць, якая багатая Беларусь. Падзея, якую чакалі з трымценьнем sic! чвэрць стагодзьдзя (!) дае магчымасьць абаперціся на рэальны грунт нашае матэрыяльнае культуры, на нашыя ўнікальныя здабыткі ў галіне мастацтва. Тое, што з такой цяжкасьцю стваралася, зьбіралася, перахоўвалася, нарэшце вернута нацыі. Хоць бы часткова. Хоць бы і позна. Хоць неяк.

Наколькі зьмянілася цягам гэтага году сытуацыя з моваю? Разьвядзеньне беларускамоўных і расейскамоўных па розныя бакі платоў фатальнае ці ёсьць нейкія праявы канвэргенцыі?

Так, канвэргенцыя навідавоку. Цяпер мы ведаем, што ў творчым даробку, напрыклад, “J-Mors”у ня толькі папсовая расейшчына, але й колькі беларускіх песьняў. “Нэўра-дзюбель”, за апошнія гадоў пяць, стаў цалкам беларускім. Нават “кілбасная прынцэса” Анжаліка Агурбаш зрабіла землякам прэзэнт у выгялдзе цалкам беларускага CD-альбому. Вось гэтыя праявы культуры й чапляюць нас. А хто ўжо сёньня ведае, дзе якая Смолава падзелася? Альбо хто нагадае матыўчык якога мазырскага Ялфімава?
Шмат увагі сваёй беларусізацыі, напрыклад, надае цяпер ЭГУ. Не спыняецца ні на крок беларусізацыя й Каталіцкай Царквы ў Беларусі. У гэты сэнсе рыма-католікі даюць выдатны прыклад усім астатнім канфэсіям.
Пашыраецца няўхільна й рэклямная прастора на беларускай мове. Дзякуючы найперш буйным замежным вытворцам, кшталту Samsung… А цяпер ужо раз-пораз можна пачуць па-беларуску й рэкляму нашае мукі, піва, etc.
І, самае галоўнае, гэта вельмі прыхільна сустракаецца грамадзтвам. Найперш незалежным грамадзтвам. Хоць тэнэнцыйны тандэм — нацыянальная сьведамасьць і апазыцыйнасьць рэжыму, нармальным таксама назваць нельга.

Як Вы закранулі працэсы рэлігійнага й грамадзкага жыцьця, то назавіце найбольш значную, на Вашую думку, сёлетнюю падзею?

Галадоўка пратэстантаў — пэўна найгалаўнейшая грамадзкая падзея нашага году. Бо гэта быў насамрэч высакародны вычын вернікаў, што адгукнуўся ў сэрцах людзей розных палітычнах сымпатыяў і розных веравызнаньняў. І гэты іхны пост стаўся знакавым для ўсяго ўнутранага жыцьця нашае краіны. Не выпадкова ж падобным шляхам, на знак салідарнасьці з пратэстантаі, пайшлі й каталікі ў Горадні. І перамаглі! Мы пераможам! Пераможам, калі адрынем страх і прымем Веру.

Катэгорыя: Навіны

Ваш каментар

Дазволеныя XHTML-тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>

[Powered by WordPress.]

 Новыя кнігі


Вызывающее молчание



Вопреки очевидности

 Галоўнае:

Экспэрты:

 Дыскусія:

 Архіў:

Сьнежань 2006
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Ндз
« Ліст   Стдз »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

 Пошук:

 Кантакт:

 Памылкі?

 Партнэры:

 In | Out:

 RSS:

 Лічыльнік:

25 queries. 0.297 seconds