
У чацьвер, 2 лістапада, ад 11.00 да 12.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе адказваць філёзаф, актывіст хрысьціянскага руху ў Беларусі Ўладзімер Мацкевіч.
Ён нарадзіўся пяцьдзясят гадоў таму ў Іркуцкай вобласьці ў сям’і, якую дэпартавалі з Заходняй Беларусі. Закончыў факультэт псыхалёгіі Ленінградзкага ўнівэрсытэту. Працаваў мэтадолягам у розных расейскіх рэгіёнах. У Беларусі Ўладзімер Мацкевіч стала жыве ад 1994 году. Удзельнічаў у стварэньні “Хартыі-97”, “Агенцтва гуманітарных тэхналёгіяў”, іншых грамадзкіх і палітычных праектаў, шмат намаганьняў прыклаў дзеля рэфармаваньня сыстэмы адукацыі ў краіне. Выдаў некалькі кніг, прысьвечаных грамадзка-палітычным актуаліям краіны. Працуе над стварэньнем партыі хрысьціянскага накірунку.
Калі дзеля выратаваньня будынку царквы “Новае жыцьцё” вернікі вырашылі пайсьці на галадоўку ад 5 кастрычніка, Уладзімер Мацкевіч далучыўся да іх. 13 кастрычніка ён ужо быў “Госьцем Свабоды”, адказваў на пытаньні нашых слухачоў. 28 кастрычніка разам з іншымі аднадумцамі ён прыпыніў сваю акцыю пратэсту.
Пытаньні Ўладзімеру Мацкевічу можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).
Паспрачайцеся з цікавым суразмоўцам, падзяліцеся зь ім сваёй ідэяй!
гл. таксама папярэднія перадачы:
Тэле-канферэнцыя Уладзімера Мацкевіча на “Радыё Свабода” (Частка 1)
Тэле-канферэнцыя Уладзімера Мацкевіча на “Радыё Свабода” (Частка 2)
[Powered by WordPress.]
25 queries. 0.245 seconds