Кастрычнік 12, 2006

У. Мацкевіч : “Пост - гэта тое, што тычыцца чалавека і Бога.


Радыё Свабода

Гэтую ноч разам зь вернікамі суполкі “Новае жыцьцё”, якія працягваюць галадоўку ў будынку царквы, правёў і вядомы выкладчык, палітоляг Уладзімер Мацкевіч. Ён далучыўся да галадоўкі і сёньня ў нашым ранішнім эфіры, сярод іншага, адказаў на пытаньне, чаму гэтая акцыя называецца пост-галадоўка.

(Мацкевіч : ) “Пост - гэта тое, што тычыцца чалавека і Бога. Гэта мы робім для сябе, каб падрыхтвацца для малітвы , размовы з Богам. Мы спадзяемся на Бога, на божую дапамогу. А галадоўка гэта таксама адмаўленьне ад ежы, але яна нясэ сэнс пратэсту. Мы пратэстуем супраць несправядлівасьці ўладаў, супраць таго, што беларусы пазбаўленыя свабоды сумленьня і ня могуць вызнаваць сваю веру ў сваёй царкве, сваёй уласнай маёмасьці, якую яны набылі законна. Удакладню: тыя, хто далучыліся да паста -галадоўкі, адмовіліся ад ежы наогул, п’юць толькі ваду.”
Свой асабісты крок Уладзімір Мацкевіч, які належыць да рэфармацкай (кальвінісцкай) царквы патлумачыў матывам салідарнасьці з пратэстанцкімі цэрквамі ў Беларусі, якія зазнаюць усё большы ціск уладаў.

Катэгорыя: Навіны

Ваш каментар

Дазволеныя XHTML-тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>

[Powered by WordPress.]

 Новыя кнігі


Вызывающее молчание



Вопреки очевидности

 Галоўнае:

Экспэрты:

 Дыскусія:

 Архіў:

Кастрычнік 2006
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Ндз
« Вер   Ліст »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

 Пошук:

 Кантакт:

 Памылкі?

 Партнэры:

 In | Out:

 RSS:

 Лічыльнік:

24 queries. 0.298 seconds