Травень 26, 2006

Лех Валенса: “Беларусь будзе вольнай!”


У пятніцу 19 траўня у клубе “Пад Яшчурамі” адбылася сустрэча Леха Валенсы з жыхарамі і гасцямі Кракава. На працягу двух гадзінаў Валенса адказваў на пытанні. Сустрэча мела назву “Навошта нам тое было?” і большасць пытанняў датычылася таго, як Валенса ацэньвае цяперашнюю сітуацыю ў Польшчы, ці варта было змагацца з камунізмам, ці задаволены ён вынікамі рэформаў, ці ўсё задуманае атрымалася рэалізаваць, ці падабаюцца яму цяперашнія польскія кіраўнікі і г.д..

Зразумела, мне захацелася спытаць штосьці пра Беларусь:

“Зараз у нас на Беларусі прыкладна такая сітуацыя, якая была ў Польшчы ў 70-80 гадах. Можа дасьцё якую-кольвек параду маладой беларускай апазіцыі? Як нам перамагчы рэжым?”

Валенса адказаў, што беларусам трэба вучыцца на досведзе польскай “Салідарнасці”, але не паўтараць яе памылак.

“Вам, беларусам, значна цяжэй,” — сказаў ён, — “бо на вас вельмі моцна цісне Расея. Трымайцеся, змагайцеся, і будзьце гатовы да таго, што як толькі пачнеце “варушыцца”, то і Расея “заверне гайкі”, і рэжым стане яшчэ больш жорсткім. Але Беларусь усё ж стане вольнай. Трэба яшчэ крышачку пачакаць. Вось Польшча ўстане на ногі - і зможа вам больш дапамагчы. Еўрапейская Унія таксама трохі ўладкуецца пасля пашырэння - і зможа надаць больш увагі Беларусі. Але, я ўпэўнены, - Беларусь будзе вольнай!”

Хацелася б паразмаўляць больш, асабліва пра памылкі польскай “Салідарнасці”, якіх нам трэба пазбягаць - але фармат сустрэчы быў ня вельмі здатны для разгорнутых дыскусій.

[ mbnt ]

(поўную вэрсію артыкула глядзіце тут)

Катэгорыя: Навіны
Каментары (2) да “Лех Валенса: “Беларусь будзе вольнай!””
  1. Бонд :



    Вот пока “Еўрапейская Унія таксама трохі ўладкуецца пасля пашырэння”,тогда в этот период Беларусь и утратит суверенитет, войдя в состав России. Разве Росссия будет ждать пока ЕС, Польша укрепятся? Оппозиция внутри Беларуси окрепнет? Пока вновь сам Лукашенко окрепнет? Думаю,что не будет.



  2. semsork :



    уже нет
    никогда!!!!



Ваш каментар

Дазволеныя XHTML-тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>

[Powered by WordPress.]

 Новыя кнігі


Вызывающее молчание



Вопреки очевидности

 Галоўнае:

Экспэрты:

 Дыскусія:

 Архіў:

Травень 2006
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Ндз
« Крс   Чрв »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

 Пошук:

 Кантакт:

 Памылкі?

 Партнэры:

 In | Out:

 RSS:

 Лічыльнік:

25 queries. 0.269 seconds