Красавік 27, 2006

«Мы ўзялі адказнасьць за Плошчу, мы гатовыя ўзяць адказнасьць за Краіну»


Гутарка з камэндантам намётавага мястэчка Алесем Мазурам і ягонымі паплечнікамі.

“Наша Ніва” №15 14 красавiка 2006

«НН» яшчэ ў пачатку красавіка прасіла пра інтэрвію Алеся Мазура – камэнданта намётавага мястэчка, што прастаяла на Кастрычніцкай плошчы 20–24 сакавіка. «Не пара», – прасіў адкласьці ён. Але напярэдадні Чарнобыльскага шляху ён сам прыйшоў у Рэдакцыю. Дакладней, ня сам – з шасьцю сваімі паплечнікамі. Усе – з новага пакаленьня палітыкаў, народжаных у 70-я, на 20 гадоў маладзейшых за Лукашэнку. Зь імі гутарылі нашаніўцы.

«Цэлы месяц штабам Мілінкевіча страчаны. Удзельнікі Сакавіка-2006 прагнуць дзеяньня, а штаб чакае сацыяльна-эканамічнага крызісу. Ня бачым пляну, ня бачым ідэяў. Таму мы ня можам болей маўчаць. Мы станем апорай Мілінкевіча. Мы даём сёньняшнім лідэрам год. І зьвяртаемся да моладзі: самаарганізоўвайцеся!».

Алесь Мазур: Мы вырашылі даць гэтае інтэрвію з дзьвюма мэтамі. Па-першае, пара разьвеяць некаторыя легенды адносна Плошчы.

Некаторыя падаюць справу так, нібы пратэсты распачаліся самі сабой, іншыя, наадварот, хочуць зрабіць сабе піяр. Арганізацыйныя захады для ўзьнікненьня Плошчы былі зробленыя групай маіх аднагодкаў, якія на працягу выбарчай кампаніі праводзілі мабілізацыйную і арганізацыйную працу сярод моладзі.

Выбары не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Пра гэта сьведчыла ўжо само тое, што на Плошчу 19-га выйшлі пратэставаць дзясяткі тысячаў – нягледзячы на атмасфэру тэрору, на гістэрыю запалохваньняў. Таму мы сабраліся ў ноч на 20-га і прынялі рашэньне пратэставаць мірным шляхам, выставіўшы намёты на Плошчы. Штаб Мілінкевіча быў пастаўлены перад фактам, калі намёты ўжо ўсталявалі.

Многія нашы сябры былі настроеныя рашуча. Гэта было пытаньне гонару, пытаньне, ці мы, беларуская нацыя, ёсьць.

Плошчу арганізоўвалі рэгіянальныя групы. Аргмоманты, першыя намёты – усё гэта легла на плечы прадстаўнікоў Віцебску, Горадні, Мастоў, Сьветлагорску, Барысава, Бабруйску, Смаргоні, Жодзіна, Вялейкі і Берасьця – гарадоў, ахопленых інфармацыйнай кампаніяй «Хопіць!». Людзі загадзя падвезьлі намёты, дыванкі, мэгафоны, нават гітары. Улады відавочна прагназавалі нешта падобнае. Як толькі наша машына падвезла намёты і іншыя рэчы, пры першай жа спробе ўсталяваць два намёты пасярод натоўпу – гэта зрабілі дзьве сьмелыя дзяўчыны з Смаргоні, – наляцелі людзі ў цывільным. Выратавала тое, што людзі проста палеглі на рэчы і не далі іх канфіскаваць. Праз мэгафон мы папрасілі прысутных утварыць жывое ачапленьне і ўжо ў сярэдзіне гэтага кола цягам гадзіны паўстала 12 намётаў. Усяго на момант ліквідацыі намётавага мястэчка на пляцы стаяла 36 намётаў. За ўвесь час у самім мястэчку ў выніку супрацьстаяньня з спэцслужбамі было зьнішчана чатыры намёты. Паводле нашых ацэнак, на падыходах да Плошчы было канфіскавана каля 60 намётаў. Калі б не было такога фільтрацыйнага рэжыму пры наведваньні Плошчы, таго запалохваньня грамадзянаў, то мястэчка было б гіганцкім. Звычайныя грамадзяне прагнулі дзеяньня, ня толькі актывісты.

– Ці маеце прэтэнзіі да Мілінкевіча, іншых палітычных лідэраў за іх дзеяньні ў часе Плошчы?

Алесь Мазур: Ніякіх. Наадварот: яны праявілі сябе як сьмелыя, сумленныя людзі. Яны былі з народам – Мілінкевіч, Казулін, Карняенка, Сіўчык, Янукевіч, Івашкевіч, Кулей, камуністы… Нават пасьля таго, як палітыкаў пачалі арыштоўваць: Лябедзьку, Янукевіча, Дабравольскага ў першую ж ноч стаяньня на Плошчы…

Ігар Лялькоў: Вядома, усё рабіла самаарганізацыя. Ініцыятары надалі першасны імпульс, далей людзі арганізоўваліся самі. Каардынатарамі былі прызначаныя пачарговыя кіраўнікі пэрымэтру і дзяўчаты, адказныя за харчаваньне і мэдычную дапамогу. У астатнім жа мястэчка была пабудаваная на самаарганізацыі. Ніхто не задаваў непатрэбных пытаньняў, усе ведалі, што трэба рабіць.

Сяргей Салаш: Аднак давайце ня будзем скідваць з рахункаў, што намёты паўсталі на Плошчы ня толькі на знак пратэсту супраць тэрору і фальсыфікацый, але і каб выказаць незадаволенасьць няўпэўненасьцю палітычных лідэраў. Некаторыя зь іх, такое ўражаньне, найбольш клапацілася, каб зьбіць хвалю, каб «чаго ня выйшла».

Алесь Мазур: Мушу сказаць тое другое, чаму мы палічылі немагчымым далей маўчаць. Цэлы месяц штабам Мілінкевіча страчаны. Удзельнікі Сакавіка-2006 прагнуць дзеяньня, а кіраўніцтва Штабу адкладае дзеяньне на момант будучага сацыяльна-эканамічнага крызісу. Ня бачым пляну, ня бачым ідэяў. Бадзёры дух, які застаўся пасьля гэтых падзеяў, не матэрыялізуецца ў новыя канкрэтныя справы. Настрой ёсьць, дзеяньняў няма. Страчваецца ініцыятыва. Адклад не ідзе ў лад. Ёсьць небясьпека страціць хвалю. Тады ўсе ахвяры людзей, што выйшлі на Плошчу, пойдуць намарна.

– Што прапануеце вы?

Алесь Міхалевіч: Ствараць Рух Мілінкевіча. Мілінкевіч мае шырокую вядомасьць. Мае легітымнасьць. Ня мае затое адмоўнага рэйтынгу і не выклікае надзвычайнага раздражненьня нават сярод нашых апанэнтаў. Гэты чалавек павінен аб’яднаць людзей. Між тым сярод вышэйшага кіраўніцтва дэмакратаў я не назіраю сапраўднага аб’яднаньня вакол лідэра. Сёньня стварылася ўнікальная магчымасьць стварэньня шырокага грамадзкага руху, аб’яднанага агульнапрызнаным лідэрам. Гэты рух павінен разбудоўвацца і напаўняцца ня толькі функцыянальным, але й арганізацыйным зьместам. Нельга жыць ад сьвятаў да сьвятаў, ад выбараў да выбараў. Мы хочам падштурхнуць лідэраў да актыўных дзеяньняў.

Алесь Чыгір: Мы ўзялі адказнасьць за Плошчу, мы гатовыя ўзяць адказнасьць за краіну. Мы зьвяртаемся да моладзі: самаарганізоўвайцеся! Стварайце свае ініцыятывы і дзейнічайце самастойна. Гэта найлепшая форма працы ў сёньняшніх умовах.

– Вы ідзяце ў барацьбу з адкрытым забралам. А рэпрэсіі?

Сяргей Антусевіч: Ад рэпрэсіяў у гэтай сыстэме ніхто не застрахаваны. Адзіная страхоўка – гэта актыўная грамадзкая дзейнасьць, грамадзкі рэзананс.

Сяргей Салаш: У пэўнай ступені абаронай служыць і вядомасьць. У сябе ў рэгіёнах таксама. Пасадзяць нас – мы будзем для людзей героямі. Скажу за сябе. Трэба будзе – пайду сядзець. Абы мая краіна нарэшце стала свабоднаю.

Юры Губарэвіч: Трэба яшчэ пралічыць, каму больш шкоды прынясе гэтае закручваньне гаек. Рэпрэсіўная машына ўрэшце здыскрэдытуе сябе саму. Бо ўсё мае межы, як паказаў прыклад грамадзкай салідарнасьці на Плошчы.

– Вы хочаце зьмены ўлады ў краіне. Калі гэта можа адбыцца, па-вашаму?

Ігар Лялькоў: Калі перапоўніцца чаша цярпеньня. Напрыклад, у выпадку фальсыфікацыі наступных выбараў, мясцовых. Нават апошнія выбары выклікалі ў чыноўнікаў на месцах шмат пытаньняў у дачыненьні да нашай славутай стабільнасьці. Яны ведаюць, на чыім баку праўда.

Сяргей Салаш: Ды няважна – калі. Важна, каб гэта былі зьмены на карысьць Беларусі. Каб яны адбыліся, змагацца за іх трэба няспынна. Дзясяткі тысячаў выходзілі на Плошчу – вялізная колькасьць у нашых умовах. Калі гэты патэнцыял не расьцярушыць, аб’яднаць у Руху Мілінкевіча, гэта будзе сур’ёзная сіла. Кулак, які будзе абараняць Беларусь. Калі адбудуцца перамены, прагназаваць не бяруся. Ведаю толькі, што яны не адбудуцца, калі іх не рыхтаваць. А прызначаць рэвалюцыю на 25 сакавіка праз год – гэта глупства і кампрамэтацыя.

– Што, калі на мясцовых выбарах вас папросту ня будуць рэгістраваць?

Сяргей Салаш: Такая палітычная кампанія мусіць быць выкарыстана не для папулярызацыі пэўных асобаў, мы можам ахвяраваць сваімі кандыдатурамі дзеля кампаніі, напрыклад, па зьмяненьні выбарчага заканадаўства. У выпадку чаго можна прыбегнуць да тактыкі байкоту.

Алесь Чыгір: Добра было б, каб мясцовыя выбары набылі агульнанацыянальны маштаб, каб гэта была палітычная кампанія пад агульным брэндам. Аб’яднаная, а не расьцярушаная, як у 2003-м. Мы мусім выйсьці па ўсёй краіне і перамагаць.

– Але Мілінкевіч кажа, што выбары больш у краіне нічога ня значыць.

Алесь Чыгір: Бо сёньня ў Беларусі, за выняткам прадпрымальнікаў, няма такіх сацыяльных групаў, дзе нашы прыхільнікі складалі б большасьць, але яны ёсьць у кожнай групе. Падтрымліваю думку Віталя Сіліцкага, што перамены ў сакавіку не адбыліся таму, што не было сацыяльна-эканамічных для іх. Сёньня галоўнае – пашыраць межы свабоды. Мы мусім стварыць сыстэму данясеньня інфармацыі. Быў толькі Інтэрнэт. Не было нармальнага радыёвяшчаньня, недапрацаваны распаўсюд друкаванай прадукцыі. І мусім выпрацаваць дасканалую, дэталёвую праграму эканамічнага разьвіцьця краіны. Такую, якая зробіць зь Беларусі эўрапейскага эканамічнага тыгра.

– Як вы ставіцеся да меркаваньня, што ніякія зьмены ў Беларусі немагчымыя без падтрымкі Расеі?

Алесь Мазур: Калі гуляць па яе правілах, то адназначна прайграем. Трэба прагматычна кіравацца нашымі нацыянальнымі інтарэсамі.

– Што вы думаеце пра Казуліна?

Алесь Міхалевіч: Казулін няхай далучаецца да руху «За свабоду» шараговым ці перадавым членам і дапамагае Мілінкевічу. Тыя дні ў сакавіку, калі Казулін працаваў на супольную справу, ён выклікаў павагу. За ягонае вызваленьне будзем змагацца, як і за кожнага іншага вязьня.

– Не баіцеся, што вашы заявы справакуюць раскол у дэмакратычных сілах?

Алесь Міхалевіч: Наш крок вымушаны, і мы робім яго так, каб ён быў заўважаны. Бо што хаваць – некаторыя ўжо гатовыя да расколу. Анатоль Лябедзька ставіць пад сумнеў легітымнасьць Мілінкевіча. Кажуць, што Мілінкевіч – гэта «праект», і ён «вычарпаў сябе», што «трэба склікаць чарговы кангрэс», рабіць нейкія ацэнкі. Ніякі Мілінкевіч не праект, ён лідэр. Сумленны, спакойны лідэр. Я працаваў на яго і буду працаваць. А ўсялякія марныя размовы – памылка ў сытуацыі, калі ў Мілінкевіча ёсьць палітычная вага й рэйтынг. І цяпер яму патрэбная толькі выканаўчая структура для нармальнай камунікацыі з грамадзтвам. Ніводзін іншы лідэр ня мае такіх магчымасьцяў, як Мілінкевіч. Барацьбу амбіцый на наступныя гады трэба спыніць.

Алесь Мазур: Мы станем апорай Мілінкевіча. Калі сёньняшнія лідэры дэмакратычных сілаў будуць бязьдзейнічаць, мы гатовыя стаць ягонай адзінай апорай.

Сяргей Салаш: Пад Мілінкевіча падпішуцца многія: хто быў на Плошчы, хто туды не даехаў, але прыедзе на 26-га. А хто падпішацца пад заклікам нейкай там, няхай і дэмакратычнай, кааліцыі? Падчас маіх дзьвюх адседак мы шмат гаварылі пра будучыню, але ніхто ня зьвязваў надзеяў з «кааліцыяй». Зьвязвалі зь Мілінкевічам, ад яго чакаюць рашучых дзеяньняў. Якіх, штопраўда, пакуль няма, акрамя паездак за мяжу. Яны таксама трэба, толькі ня трэба на іх зацыклівацца. Мілінкевіча – у рэгіёны!

– Колькі часу вы даяце цяперашнім лідэрам?

Сяргей Салаш: Яны самі сабе прызначыла год на роздум. Дарэчы, мы ня будзем назіраць гэты год, мы будзем працаваць, шчыра працаваць у агульнай камандзе.

Алесь Мазур: Мы даём ім год. Калі яны будуць няздольныя, мы будзем браць ініцыятыву ў свае рукі.

Хто яны такія?

Алесь Мазур
Нарадзіўся 22 сакавіка 1974 году. Скончыў Львоўскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіраваньня з ступеньню магістра. Быў заснавальнікам і выдаўцом газэты «Навінкі». Кіраўнік Агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця «Палард» (Сьветлагорск).

Ігар Лялькоў
Нарадзіўся 15 красавіка 1971 году ў Менску. Магістар гісторыі. Скончыў гістфак Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і Сарбонскі ўнівэрсытэт (Францыя). Выкладчык Вышэйшай школы дзяржаўнай адміністрацыі ў Беластоку. Стваральнік і кіраўнік Беларускага Шуманаўскага таварыства, што базуецца ў Польшчы. Старшыня міжнароднай камісіі Партыі БНФ і адзін з галоўных арганізатараў замежных візытаў А.Мілінкевіча. Жанаты, гадуе дзьве дачок – Рагнеду і Вальжыну.

Алесь Чыгір
Нарадзіўся 29 траўня 1972 году ў Рэчыцы. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Ф.Скарыны. Працуе настаўнікам гісторыі ў Бабруйску. Дэпутат Бабруйскага гарсавету. Жанаты, гадуе траіх дзяцей – дачку Алісу і сыноў Міраслава і Ўсевалада.

Алесь Міхалевіч
Нарадзіўся 15 траўня 1975 году ў Менску. У ліку першых выпускнікоў закончыў Беларускі гуманітарны ліцэй. Скончыў юрфак Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Узначальваў Задзіночаньне беларускіх студэнтаў, Моладзевы інфармацыйны цэнтар. Намесьнік старшыні Партыі БНФ, дэпутат Пухавіцкага райсавету, каардынатар незарэгістраванай Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў. Жанаты, гадуе дачку Лесю-Стэфанію.

Сяргей Салаш
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1974 году. Скончыў Жодзінскі палітэхнікум і гістфак БДУ. Лідэр грамадзкай ініцыятывы «За чысты Барысаў». Стварыў каманду прафэсіяналаў, якая распрацавала стратэгію разьвіцьця Барысава і рэгіёну. Жанаты, гадуе дачку Дамініку.

Сяргей Антусевіч
Нарадзіўся 16 жніўня 1973 году. Скончыў Беларускі тэхналягічны інстытут. Працуе на найбуйнейшым прадпрыемстве Горадні «Азот» старшынём першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу. Дэпутат Гарадзенскага гарсавету. Кіраўнік штабу адзінага кандыдата па Горадні. Жанаты, гадуе сына Паўла.

Юрась Губарэвіч
Нарадзіўся 23 лютага 1979 году. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію і Львоўскі рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіраваньня. Дэпутат Белаазёрскага гарсавету. Кіраўнік штабу адзінага кандыдата па Берасьцейскай вобласьці, старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ. Жанаты, гадуе дачку Агату.

Катэгорыя: Навіны
Каментары (9) да “«Мы ўзялі адказнасьць за Плошчу, мы гатовыя ўзяць адказнасьць за Краіну»”
  1. admin :



    Это написано сегодня:
    «Цэлы месяц штабам Мілінкевіча страчаны. Удзельнікі Сакавіка-2006 прагнуць дзеяньня, а штаб чакае сацыяльна-эканамічнага крызісу. Ня бачым пляну, ня бачым ідэяў. Таму мы ня можам болей маўчаць. Мы станем апорай Мілінкевіча. Мы даём сёньняшнім лідэрам год. І зьвяртаемся да моладзі: самаарганізоўвайцеся!».

    За 5 месяцев до этого:
    “После того, как закончился объявленный мною трехнедельный мораторий на критику Милинкевича и его команды, я получал много претензий по поводу отсутствия этой самой критики. Пора ликвидировать этот пробел.
    Честно говоря, бездеятельность команды Единого кандидата не давала достойных поводов для критики. Более того, затаенное в глубине сердца страстное желание победы нашептывало удобное оправдание для их бездействия: А вдруг лучшие умы оппозиции изобретают секретное оружие против режима! Разум подсказывал, что надежда напрасна, но – так тоскливо жить без надежды!” (http://worvik.com/news/2005/10/04/85)

    “повторю основные претензии к тарифному плану “Единый” ценой в миллион подписей от двери к двери:

    1. Отсутствие стратегии. (Можно употреблять другие термины: концепции кампании, плана деятельности, программы работ и т.д. Ничего, в общем, нет.)
    2. Ошибки в кадровой политике. (Можно говорить об ошибках в персонал-технологиях, в кадровом менеджменте и другими модными словами, суть дела от этого не меняется – Милинкевич сделал плохие назначения.)
    3. Вместо консолидации и привлечения людей к кампании Единого кандидата – отталкивание, откровенная демонстрация незаинтересованности в сторонниках и партнерах.
    4. Вялый и невнятный старт кампании, небрежность и некорректность, что может быть использовано ЦИКом для отказа в регистрации кандидата.” (http://worvik.com/news/2005/12/13/152)

    За 7 месяцев:

    “Уже в конце прошлого года стало очевидно, что действия обанкротившихся лидеров очень негативно воспринимаются обществом. Вместо того, чтобы понять почему это так, партийные лидеры приняли для себя самую примитивную стратегию: Выдвинем из своей среды единого кандидата, и все противники режима Лукашенко никуда не денутся – будут работать на него и голосовать за него. Это самообман. Из среды аутсайдеров можно выбрать только аутсайдера.”>
    (http://worvik.com/news/2005/09/30/81)

    За 9 месяцев:
    “Тот, кто собирается выигрывать в 2011 году (например, Вячерка, Бухвостов и др.) могут не читать и не смотреть эту презентацию, это не для них. Хотя к ним у меня вопрос – А что они собираются делать в 2006 году? Симулировать борьбу? Скажут ли они это прямо своему электорату? Объявят ли они об этом открыто в СМИ?
    Установка на победу – это то, без чего стратегию не понять.
    Вообще – без установки на победу не может быть победной стратегии, не может быть победы. Не нужна стратегия вообще.
    Это очень вредно для душевного здоровья – участвовать в заранее проигрышных битвах (или в выборах). Это деморализует и развращает.
    Почему нам нужна победа в 2006 году? Потому, что после ИХ победы, неважно, элегантной или грубой, в стране не останется ничего живого, будет сплошная мертвечина. Будет Костян и Кучинский. Будет обывательский фашизм. В стране уже сейчас невозможно дышать свободно, работать где хочешь, жить как хочешь.
    И это предсказывалось, когда «лидеры» сливали 1996 год, 1999, 2000, 2001.
    Дальше этого терпеть нельзя.”
    (http://forums.tut.by/showflat.php?Board=socleader&Number=1119631&Forum=All_Forums&Words=Warwick&Match=Username&Searchpage=0&Limit=25&Old=allposts&Main=1092473&Search=true#Post1119631″ title=)



  2. admin :



    Нешта доўга чакаць спадарства сабралося…



  3. Denizen :



    Год слишком много. Предлагаю 3 дня на похороны и траур 40 дней. Итого 43 дня.



  4. dfhfdh :



    предлагаю милинкевича оставить в покое, так сказать отдать во власть стихии: выживет - ура, не выживет - хрен с ним.

    только не надо на нем зацикливаться. ну не хочет он отвечать. да и что вы хотите от него услышать? то что он не хотел побеждать перед экономическим кризисом?



  5. Varjat :



    dfhfdh: А што? Адмазка не каціць?.. Я б не зразумеў палітыка, які хоча да улады (ды й яшчэ такою цаною) перад відавочным эканамічным крызісам. Можа вы мне растлумачыце лёгіку такога палітыка?



  6. karuzlik :



    про кризис, надеюсь, вы не всерьез?



  7. kompaund :



    А что, кризиса не ожидается? Вот незадача. А цены на газ?



  8. Denizen :



    2 kompaund
    и кризис ожидается, и инсульт у АГЛа, и стотысячные протестные акции оппозиции…
    может не будем фантазировать?



  9. kolik8 :



    ссылки:
    Што прапануе новае пакаленьне беларускіх палітыкаў?
    http://nn.by/index.php?act=view&id=1709

    Дык ці варта адкрываць агонь па штабах?
    http://nn.by/index.php?act=view&id=1717



Ваш каментар

Дазволеныя XHTML-тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>

[Powered by WordPress.]

 Новыя кнігі


Вызывающее молчание



Вопреки очевидности

 Галоўнае:

Экспэрты:

 Дыскусія:

 Архіў:

Красавік 2006
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Ндз
« Скв   Трв »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

 Пошук:

 Кантакт:

 Памылкі?

 Партнэры:

 In | Out:

 RSS:

 Лічыльнік:

25 queries. 0.322 seconds