Красавік 8, 2006

Вясна-2006: патрэбны план


Самай вялікай загадкай веснавых дзён 19-25 сакавіка застанецца план дзеянняў апазіцыі. Здагадкі на гэтую тэму віравалі ад самага пачатку выбарчай кампаніі, якая адзначылася ўціскам улады, які нарастаў прыблізна па меры набліжэння да выбараў. Інтрыгу ўносілі і перыядычныя адкрытыя заявы Лукашэнкі пра тое, што на Беларусі “майдана” не будзе і ліхаманкавыя спробы, хай на падставе даволі прымітыўнага аналізу, нейтралізаваць арганізацыйныя цэнтры. Пры гэтым найбольшую актыўнасць падрыхтоўка да адстойвання ўлады пры любым развіцці падзей стала адчувацца пасля рэвалюцыі ў Кыргызіі. Можна нават зрабіць выснову, што менавіта такі варыянт прымерваў на сябе Лукашэнка.
Але глыбокая вера ў мудрасць беларускай апазіцыі жыла ў народзе, асабліва ў той частцы, якая не мела вопыту стасункаў з ёю і якую ўрэшце вывелі на вуліцу неадэкватныя ўчынкі ўлады. Натхнялі трывожныя рэпартажы БТ і звесткі пра навучанне актывістаў апазіцыі на шматлікіх семінарах у краіне і за мяжой. Успаміналіся кадры пазамінулагодніх тэлерэпартажаў з кіеўскага Майдану з прысутнымі там бел-чырвона-белымі сцягамі і прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, нараджалася вера, што падчас украінскіх падзей беларускія апазіцыянеры не проста дыхалі паветрам свабоды, а яшчэ і вучыліся ягонаму стварэнню. Асабліва ўзмоцніліся спадзевы, што апазіцыя прыдумала што-небудзь свежае і арыгінальнае, пасля публічных заклікаў выходзіць на Кастрычніцкую плошчу ўвечары 19 сакавіка.
Гэтая загадкавасць апазіцыі давяла карныя органы да стану нервовага трансу і прымусіла прыдумаць сваю версію, якая, пры відавочнай штучнасці, ўражвала нізкімі літаратурнымі якасцямі і мела асноўную мэту абгрунтавання загаду “Стаяць, баяцца!”. Быў у гэтай версіі і рацыянальны элемент: гіпербалізаваць магчымыя дзеянні праціўнікаў улады і, у выпадку з’яўлення на плошчы, змусіць кожнага з іх да самага пасіўнага варыянту паводзінаў.
Таксама ў выніку панікі вышэйшай улады ды адсутнасці дзяржаўніцкага мыслення ў дзяржаўным апараце была вынайдзеная схема прэвентыўных арыштаў вядомых паводле легальнай дзейнасці актывістаў і кіраўнікоў апазіцыйных структур на падставе сфальсіфікаваных абвінавачанняў, якая, дарэчы, поўнасцю кампраметуе і пазбаўляе сэнсу ўсю сістэму выканання законаў у краіне. На ўсялякі выпадак, суткі давалі нават “героям мінулых дзён”, такім чынам “пад раздачу” трапілі Антончык у Менску і Разумаў у Воршы.
І калі пасля тэлевізійных выступленняў Казуліна для многіх грамадзян краіны адкрылася, што “кароль — голы”, то выхад на плошчу ўвечары 19 сакавіка, які для кожнага з там прысутных быў асабістым духоўным подзвігам, прынёс адкрыццё пра адсутнасць не толькі кіравання дзеяннямі людзей, але нават здольнасці лідэраў апазіцыі дамаўляцца паміж сабою. 25-га сакавіка гэтае ўражанне толькі ўзмацнілася. Успамінаецца тэлефанаванне з адсечанага ля МакДональдса кавалку шматтысячнага натоўпу да жонкі аднаго з лідэраў. На вясёлае пытанне: “Якая канцэпцыя?” прагучаў дасціпны адказ: “Канцэпцыя ёсць, але мы яе не адкрываем”.
Верагодна, што канцэпцыю беларускай рэвалюцыі лідары апазіцыі народу так і не адкрыюць. Мажліва, што іхная канцэпцыя ўдзелу народа ўвогуле не прадугледжвае. Мажліва, што іхная канцэпцыя ўжо ажыццявілася.
У такім выпадку новаму руху лепш абысціся без былых лідараў з вялікім багажом паражэнняў.
Тым часам, Мілінкевіч і Казулін захавалі сабе месца ў кіраўніцтве новага супраціву хаця б таму, што насмеліліся паклікаць людзей на плошчу і такім чынам разбурылі міф пра прыбітасць беларускага народу і ягоную няздольнасць да пратэсту, які ў першую чаргу быў выгадны “прафесійным апазіцыянерам”, якія даўно зразумелі, што маюць прыбытак, пакуль іх няшмат. Але трэба пагадзіцца, што калі мінулыя выбары былі фарсам і здзекам з закону, то прэзідэнтам не можа называцца ніхто: ні Лукашэнка, ні Казулін з Мілінкевічам.
Варыянты палітычнага дзеяння замацоўваюцца ў гістарычнай памяці народа і маюць тэндэнцыю да паўтарэння. Так, ідэя намётавага мястэчка на Майдане Незалежнасці ў Кіеве ў 2004 годзе нарадзілася яшчэ ў савецкія часы падчас галадоўкі студэнтаў за адмену 6-га артыкула савецкай Канстытуцыі, дзесцвярджалася кіруючая роля Камуністычнай партыі.
Ня дзіва, ў такім выпадку, тое, што падчас сакавіцкіх падзей увесь беларускі рэвалюцыйны імпэт сыйшоў на спробу авалодаць Кастрычніцкім пляцам. Падобным быў накірунак і падчас былых узрушэнняў у беларускай сталіцы, толькі раней мэтаю была плошча Незалежнасці.
Менавіта нестандартнае дзеянне прынесла перамогу абаронцам Белага дому ў Маскве падчас путчу 1991 года. Паводле расейскай традыцыі ў выпадку перавароту ў сталіцы адрынуты ад улады бок скіроўваецца ў лес (у правінцыю), адкуль пачынае свой доўгі шлях у сталіцу і да ўлады. Пасля паўстання дэкабрыстаў у расейскай гістарычнай памяці трывала сядзела думка пра адзіны магчымы вынік няўзброенага супрацьстаяння ўзброенай уладзе. Нечаканы варыянт паводзінаў, падказаны, дарэчы, рэпетыцыяй ў Вільні незадоўга да таго, прынес расейскім абаронцам дэмакратыі поспех.
Ідэя намётавага мястэчка ў Менску ўзнікла ў галовах маладых людзей на тле інтэлектуальнай беднасці сталай апазіцыі пад уплывам рэмінісцэнцый пра “памаранчовую рэвалюцыю”. Прыгадваюцца рэплікі нашых украінскіх сяброў у Інтэрнэце пра намётавы табар, як знак перманетнай прысутнасці. Але ў падзеях лістапада 2004 года ў Кіеве сітуацыя вырашалася не ў намётавым гарадку, хоць там здымаліся найбольш маляўнічыя кадры тэлерэпартажаў. Усё вырашалася падчас дзеянняў з арсеналу негвалтоўнага супраціву: перакрыцця доступу да ўрадавых устаноў і парушэнне такім чынам звыклага парадку дзяржаўнага кіравання.
Улада на дадзены момант уяўляе сабой статычную сістэму, на цяперашні момант яна абязрухомела, пульс амаль не праслухоўваецца. Статыкаю характыразавалася звычайна і дзейнасць апазіцыі, пакуль не з’явілася альтэрнатыва ў асобе Казуліна. Ён ператварыўся ў фактар руху праз добра знаёмы яму закон марксісцкай дыялектыкі пра адзінства і барацьбу процілегласцяў. На жаль, ён і ягонае асяроддзе дазволілі надоўга вывесці яго за рамкі палітычнага працэсу ў Беларусі, які пасля гэтага, як зняможаная істота, апусціўся на зямлю і ўжо амаль не шавеліцца (флэш-мобы, якія актыўна праводзяцца моладдзю ў сталіцы, ёсць хутчэй мастацкай ,чымсці палітычнай рэакцыяй на сітуацыю ў краіне).
Другое дыханне беларускі супраціў мог бы атрымаць праз вяртанне альтэрнатыўнасці ў апазіцыйнае жыццё. Такі вынік магло б мець вяртанне ў Беларусь Зянона Пазьняка. Прынамсі, многія патэнцыйныя ўдзельнікі маглі б прыйсці дзеля сустрэчы са сваёй маладосцю. Другім цэнтрам супраціву, на месца Казуліна, маглі ыйсці і арганізаваныя абаронцы намётавага мястэчка.
На плошчы народ прадэманстраваў усё, на што ён здольны без арганізацыі і без рэсурсаў, і гэтага хапіла, каб афіцыйны пераможца на выбарах надоўга схаваўся і перанес інаугурацыю. Але народ прыйшоў, падстаўляючыся пад збіццё, страту працы ды рэпрэсіі не для таго, каб потым ціха разысціся. Усе ж спробы народа прапанаваць свае сілы лідэрам сканчваліся фальстартам: 19-га не пачаўся беларускі “Майдан”, 25-га не пачаўся “народны рух”. Больш таго, пасля Дня Волі быў зроблены гібельны для любога супраціву перапынак. У выніку ўлада, напачатку напужаная нечаканай прысутнасцю народа на палітычнай арэне, цяпер вучыцца на хаду і дзейнічае з адставаннем на адзін крок: таго, што абкладуць Кастрычніцкую плошчу, чакалі на 19-ае, а здарылася гэта 25-га. Адпаведна, што калі па дарозе на Дзень Волі чакалі, што па цягніках і маршрутных аўтобусах будуць шукаць патэнцыйных мітынгоўшчыкаў, цяпер гэтага трэба чакаць пры новай нагодзе.
Сам сход 26-га павінны быць выкарыстаны, каб агучыць ды прэзентаваць “urbi et orbi” праграму, тактыку і лозунгі новага руху. У дадатак да стыхійнага пратэсту патрэбная падрыхтоўка, распрацоўка тактыкі і нейкая колькасць людзей, якія ведаюць, куды ісці і што рабіць. Гэта значыць, што арганізацыя руху мусіла б пачацца ўжо зараз.
Пачынаючы з новага пачатку, з Чарнобыльскага шляху, супраціў павінны стаць перманетным, ягоным заканчэннем мусіць стаць стварэнне прапанаванага Казуліным Канстытуцыйнага сходу з наступнымі выбарамі ў нармальных умовах.
Цяпер, калі Беларусь спасціглі, хай і з нечаканага боку, эканамічныя санкцыі, пачынаюць адчувацца наступствы ўладнай шчодрасці перад выбарамі ды будзе зніжацца транзіт і экспарт з-за адмоўнага іміджу краіны ў свеце, падставаў для незадавальнення будзе шмат нават і ў тых, каго дагэтуль не турбавалі страты краіны і нацыі, але задавальняў асабісты дабрабыт. Адпаведна, і нагодаў для акцый пратэсту будзе што далей, то болей.
Натуральна, што пасля масавых арыштаў паводле здзеклівых прысудаў, няма гаворкі пра якую-небудзь афіцыйную рэгістрацыю новага руху. Ягонай структурай павінна стаць мноства арганізацыйна неаформленных невялікіх суполак, якія дзейнічаюць аўтаномна, але ў агульным накірунку, які будзе вызначацца праз абмен думкамі ды абвесткі на інтэрнэт-сайтах і праз сродкі масавай інфармацыі.
Дзеля гэтага павінны былі б змяніцца і недзяржаўныя медыі ў Беларусі Зараз, калі яны ва ўмовах па-сутнасці падпольнага існавання вымушаныя падпарадкоўвацца заходніцкім патрабаванням аб’ектыўнасці, дакладнасці крыніц і незацікаўленага інфармавання, яны прыносяць болей шкоды, чым плёну. Скіраваныя на тое, каб выцісцуць слязу ў замежнікаў, яны ўжо істотна запалохалі народ у Беларусі. Дзеля мэтаў супраціву, хай толькі на кароткі час, ім трэба адмовіцца ад раскошы аб’ектыўнага інфармавання, а стаць, паводле бальшавіцкага класіка, “калектыўным арганізатарам і прапагандыстам”.
За сродак барацьбы можа быць прынятая методыка негвалтоўнага супраціву, распрацаваная Махатмам Гандзі і ўзбагачаная праз вопыт многіх нацый на шляху да вызвалення. На пачатку гэта маглі б быць кампаніі байкоту.
За абстрактныя каштоўнасці — праўду, гуманнасць, справядлівасць–трэба змагацца не абстрактна, а канкрэтна супраць канкрэтных носьбітаў і распаўсюднікаў бессаромнасці і гвалту над мараллю і законам.
Даступнае кожнаму з іх выйсце – звальненне з працы– будзе іхным маральным выратаваннем і прыкметнай перамогай, бо стане ўзорам для ўсіх наступных паслугачоў рэжыму, вартых асабістага ўздзеяння.
Таксама важна, што найбольш балюча дзейнічае байкот тады, калі б’е па камерцыйных інтарэсах канкрэтных бізнесменаў альбо іхных апекуноў у адміністрацыі.
У арсенале “мірнай рэвалюцыі” маецца досыць іншых прыдатных для Беларусі сродкаў. Кампаніі негвалтоўнага супраціву і грамадскага непадпарадкавання могуць разгортвацца паступова, як у маштабах усяе краіны, так і асобных гарадах і мясцовасцях, асабліва спачатку. Сэнс акцыяў ня ў тым, каб камусьці нашкодзіць, а каб прадэманстраваць сілу ўзгодненага дзеяння з выразна бачным эфектам. Трэба чакаць, што водгук на пачатку будзе слабым, але, як паказвае досвед іншых народаў, у справе негвалтоўнага супраціву таксама патрэбная трэніроўка.
Але толькі так гартуецца сіла грамадскай думкі, праз якую сыходзяць дыктатары, тым часам як на месца скінутага праз гвалт дыктатара тут жа запаўзае наступны.

Міхал Чарвінскі

Катэгорыя: Unsorted, Палітыка
Каментары (2) да “Вясна-2006: патрэбны план”
  1. Бонд :



    “Верагодна, што канцэпцыю беларускай рэвалюцыі лідары апазіцыі народу так і не адкрыюць. Мажліва, што іхная канцэпцыя ўдзелу народа ўвогуле не прадугледжвае. Мажліва, што іхная канцэпцыя ўжо ажыццявілася.
    У такім выпадку новаму руху лепш абысціся без былых лідараў з вялікім багажом паражэнняў”.

    1.И концепции нет и революционеров нет. В среде этих вождей НЕТ революционеров. И сам Ми не революционер. Это было ясно с самого начала.А что же есть? Есть ИМИТАЦИЯ революции, имитация борьбы. Нынешние вожди оппозиции уже давно имитаторы от кампании к кампании.От очередного вливания средств до другого.
    2. Для организации нового руха нужны программа, тактика и т.д. Согласен. А люди нужны? Массовая поддержка нужна? А ведь ее то и нет. Что делать? Ведь без этого любая распрекрасная программа обречена.
    3. Европа отказалась принимать экономические санкции, показав тем себя как очередная старая потаскуха. Любить-любит, а дать- не дает, так как не хочет терять связь с экономическим партнером. Это называется ПРОСТИТУЦИЯ.
    4. Если делать очередной ПОСТОЯННЫЙ пикет (супротив), то на нем, во-первых, будет крайне мало людей,и,во-вторых, власть его снесет в первые же минуты, без церемоний. Выборы закончились, власть миндальничать не будет, а мы лишь спалим-подставим людей.
    5. идея молодежных флэш-мобов, как тактика ненасильственных действий мне нравится. Можно придумать и другие хода. Например, всем кто лишился работы-учебы по итогам событий 19-25 собраться в час Х у центральной “биржи труда” и потребовать предоставления работы. Тоже самое у дверей Конституционного Суда - наше ПРАВО на труд. У дверей Верховного суда - наше ПРАВО на объективный суд и т.д. Тем более что эти мероприятия трудно сорвать и квалифицировать как некие нарушения. Это есть наши ЗАКОННЫЕ требования в рамках действующей Конституции. Таким образом нужно постоянно держать власть в напряжении, не давать ей расслабляться. Постепенно вовлекать сотни-тысячи людей, пока нас не станет сотни тысяч. А уж тогда можно ставить постоянный пикет на Окт. площади, выработать иные меры воздействия на власти - экономические -политические забастовки в стране и т.д. Начинать нужно с малого - маленький штаб (без Милинкевича-Козулина, без действующих “вождей” оппозиции, маленькие действие ненасильственные, начинаем работать и по ходу дела вносим коррективы). Главное - неожиданность и фантазия. Тут я с автором согласен. Меня только смущает одно - о ненасильственной борьбе в стране говорилось уже давно, даже книжку оппозиция со своими выступлениями когда-то выпустила, а дальше этого ничего не было. Пора переходить к делу и начинать самим самостоятельно.



  2. twin :



    Занятная вещь получается: события 19-25 марта оказались неожиданными для власти по той причине, что оказались неожиданными и для оппозиции. Так, может быть, имеющуюся опозицию все-таки сохранить. Специально для дезинформации - дать им возможность играть в свои игрушки, но самим делать то, что нужно.
    Как уже где-то было про российских солдат: “Оружие им, конечно, давать нельзя. А служить - пусть служат!”



Ваш каментар

Дазволеныя XHTML-тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>

[Powered by WordPress.]

 Новыя кнігі


Вызывающее молчание



Вопреки очевидности

 Галоўнае:

Экспэрты:

 Дыскусія:

 Архіў:

Красавік 2006
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Ндз
« Скв   Трв »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

 Пошук:

 Кантакт:

 Памылкі?

 Партнэры:

 In | Out:

 RSS:

 Лічыльнік:

28 queries. 0.580 seconds