Сакавік 21, 2006

сустаршыня БХД Аляксей Шэін


ЗАТРЫМАНЫ СУСТАРШЫНЯ БХД!

20-03-2006 Учора 19.03.2006 а 18-30 міліцыянты з аўтаматамі разам з супрацоўнікамі КДБ уварваліся да хаты сустаршыні БХД Аляксея Шэіна. Усё гэта праходзіла пад шыльдай - “шукаем бомбу”. КДБ забрала усе рэчы. Сеньня яго прывезьлі ў Савецкі РАУС. Суд жа над ім адбудзецца па арт. 156 КоАП “Дробнае хуліганства” ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска.
20.03.06

5 СУТАК АРЫШТА ЗА ПРАЎДУ

Сеньня ў 10-00 працягнулася, распачатае ўчора, паседжаньне суда Маскоўскага р-на г. Мінска па справе парушэньня Аляксеям Шэіным арт. № 156 КаАП “Дробнае хуліганства”. Па ілжывых рапартах супрацоўнікаў Маскоўскага РАУС яго абвінавацілі ў непадпарадкоўваньні супрацоўнікам міліцыі і тым, што ён лаяўся матам.

Сітуацыя выглядала камічнай, калі міліцыянт, што быў панятым, стаў сведкам па справе, а паказаньні абодвух настолькі несупадалі, што рэакцыя прысутных ажно выводзіла з сябе судзьдзю Аўдзеянка.

У 11-00 рашэньнем судзьдзі А.Шэін пакараны 5 суткамі арышту. Адлік тэрміну пачынаецца ад 19.03.2006 19-30. Па выраку прысутныя перадалі яму Біблію і ежу.
Сустрэць яго з прыёмніка-разьмеркавальніка на Акрэсьціна можна будзе ў 19-30 ў пятніцу 24.03.2006 г. Чакайма на Свабоду!

Катэгорыя: Навіны

Ваш каментар

Дазволеныя XHTML-тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>

[Powered by WordPress.]

 Новыя кнігі


Вызывающее молчание



Вопреки очевидности

 Галоўнае:

Экспэрты:

 Дыскусія:

 Архіў:

Сакавік 2006
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Ндз
« Лют   Крс »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

 Пошук:

 Кантакт:

 Памылкі?

 Партнэры:

 In | Out:

 RSS:

 Лічыльнік:

27 queries. 0.134 seconds