Сьнежань 15, 2005

Матэматыка контррэвалюцыі


Новы нумар часопіса: ARCHE № 6 (40) - 2005

А. Ягораў

Аналітычнае дзеянне

Складаныя паведамленні, што адрасант накіроўвае адрасату, маюць як мінімум тры складнікі: ідэя, рыторыка, дзеянне. Якасны аналітычны тэкст, як, напрыклад, тэксты Андрэя Суздальцава, утрымлівае усе тры складнікі. Але калі з першым (ідэямі) і другім (рыторыкай) ў тэкстах Андрэя Суздальцава ўсе больш-менш зразумела, то з апошнім узнікаюць некаторыя цяжкасці, бо не ясна, што робіць (ці імкнецца зрабіць) Суздальцаў сваёй аналітыкай. Таму, падаецца карысным крытычны разбор тэкстаў паважанага аўтара.

Аналітыка Суздальцава якасная і даволі тонкая ды набывае асаблівую цікавасць як, магчыма, канкурэнтны прадукт, што можа выконвацца па замове палітычнага апанента (ці апанентаў) Рушэння, альбо апеляваць да іншых каштоўнасцяў і мэтаў. І, адпаведна, арганізоўваць мысленне і дзейнасць спажыўцоў гэтае аналітыкі ў накірунку адваротным таму, што зададзены Стратэгіяй-2006. Па-просту, карыстаючыся тэрміналогіяй Стратэгіі, нам неабходна адказаць на пытанне: па які бок барыкады знаходзіцца А. Суздальцаў і яго аналітыка?


Аналітычнае мадэляванне

Нераздзеленая палітычная рэчаіснасьць набывае сэнс для даследчыка, калі падводзіцца пад нейкія раней выпрацаваныя тлумачальныя мадэлі ці тэорыі. Зыходзячы з папярэдняй веды аналітык тлумачыць нейкія падзеі (што можа і не даваць новай веды), альбо праектуе і ажыццяўляе даследчыцкія дзеянні, праз якія можа набываць новую веду, для пабудовы мадэляў ці тэорыяў, іх карэктавання ці ўдакладння.

Сцэнуючы палітычны працэс на Беларусі аўтар (А. Суздальцаў) вылучае наступныя акторы:

 

Актор (асноўны) Дэталізацыя
1. Расія 1.1. Масква (Крэмль, Пуцін)
1.2. Расійскае прарэжымнае лобі
1.3. Расійскае праапазыцыйнае лобі
2. Беларускі рэжым (Мінск) 2.1. Лукашэнка
2.2. Бліжэйшае асяроддзе Лукашэнкі
2.3. Наменклатура
2.4. Генералітэт
3. Беларуская апазіцыя 3.1. Партыйная апазіцыя
3.2. Не асацыяваная апазіцыя
4. Беларускае грамадства 4.1. Грамадзянская супольнасць
5. Захад 4.2. Захад

 

Беларускае палітычнае поле (sit 1)

 

Кожнаму актору (гульцу палітычнага поля) можна прысвоіць умоўныя вагавыя каэфіцыенты, па правілу (1.1.): чым большы вагавы каэфіцыент прысвоены актору, тым большы ягоны шанец атрымаць перамогу ў канфлікце з акторам, які мае меншы вагавы каэфіцыент. Ці, калі прасцей, у кафлікце перамагае той актор, чый вагавы каэфіцыент большы. Будзем лічыць, што пры роўных вагавых каэфіцыентах большы шанец на перамогу мае той, хто выйграў ў канфлікце ў мінулы раз (правіла 1.2.).

Аналізуючы тэксты Суздальцава каэфіцыенты можна размеркаваць наступным чынам:

 

Актор Вага/моц
1.1. Расія (Масква, Крэмль, Пуцін) 8 8
1.2. Расійскае прарэжымнае лобі -2
1.3. Расійскае праапазыцыйнае лобі -1
2.1. Лукашэнка 3 6
2.2. Бліжэйшае асяроддзе Лукашэнкі 1
2.3. Наменклатура 1
2.4. Генералітэт 1
3.1. Партыйная апазіцыя 2 3
3.2. Не асацыяваная апазіцыя 1
4.1. Беларускае грамадства 3 3
5.1. Захад 8 8

 

Такім чынам мы атрымалі фармалізаваную аналітычную мадэль па Суздальцаву. У бягучы момант у гэтай мадэлі мы маем нешта накшталт раўнавагі (пры умове кансалідацыі грамадзянскай супольнасці з апазыцыяй). Сытуацыю змяняе альбо пераход наменклатуры ці генралітэту на другі бок, альбо ўмяшанне знешніх актораў, альбо з’яўленне іншых гульцоў на полі.

Кожны з актораў мае інтарэсы ў адносінах адзін да аднаго і сітуацыі ў цэлым. Што можна прадставіць як пары ўзаемных адносінаў (напрыклад, інтарэсы рэжыму Лукашэнкі):

 

Актор 1 Актор 2 Інтарэс (А1 у адносінах да А2)
Рэжым Захад Захаванне статус-кво
Рэжым Расія Патрымка і нейтралізацыя ціску Захаду
Рэжым Апазіцыя Знішчэнне альбо палітыка “раздзяляй і пануй”
Рэжым Грамадзянская супольнасць Знішчэнне альбо маргіналізацыя
Рэжым Бел. сітуацыя Стабільнасць, падкантрольнасць

 

ці, напрыклад, Расійскія інтарэсы, якім А. Суздальцаў надае найбольшую ўвагу:

 

Актор 1 Актор 2 Інтарэс (А1 у адносінах да А2)
Расія Захад Захаванне пазітыўных адносінаў
Расія Рэжым Забеспячэнне палітычных і эканамічных інтарэсаў Расіі на Беларусі
Расія Апазіцыя ? ці кволасць і несамакіруемасць
Расія Грамадзянская супольнасць ? ці кволасць і несамакіруемасць
Расія Бел. сітуацыя Стабільнасць, падкантрольнасць

 

Не цяжка падлічыць, што такіх парных інтарэсаў агулам будзе налічвацца 25 для асноўных актораў без уліку іх дэталізацыі. Не мае сэнсу пералічваць інтарэсы кожнага, будзем узгадваць аб гэтым па меры неабходнасці. Заўважым, збольшага, па Суздальцаву, інтарэсы актораў перадвызначаныя (дэтэрмінаваныя) іх эканамічным і геапалітычным становішчам. І Захад і Расія зацікаўленыя ў стабільнасці Беларусі менавіта як транзітнай тэрыторыі: “в реальности ни для ЕС, ни для России дестабилизация политического и социально-экономического положения в РБ не просто не нужна, но критически опасна”. Таму аўтар задае даволі важнае пытанне аб тым, хто можа ўзяць на сябе выдаткі за захаванне стабільнасці пад час і пасля рэвалюцыі. І празрыста ўказвае на тое, што такія рызыкі можа ўзяць на сябе толькі Расія, для якой эканамічныя выдаткі па патрымцы рэжыму ўжо пачынаюць перавышаць наяўныя выгоды супрацоўніцтва з ім. Захад жа, па меркаванні аўтара, па-большасці задаволены існуючым становішчам, што дазваляе абмяжоўвацца дэкларатыўнай падтрымкай.

Гатовая мадэль можа быць прыкладзена да аналізу розных палітычных сітуацый. Напрыклад, аўтар аналізуе (сцэнуе) магчымае развіццё палітычнай беларускай палітычнай сітуацыі. Аўтар вылучае некалькі сцэнараў:

Каляровая рэвалюцыя

Магчымы сцэнар так званай “каляровай рэвалюцыі” на Беларусі А. Суздальцаў абазначае як “рэвалюцыю агуркоў”. Поспех гэтае рэвалюцыі малаверагодны, бо сума вагавых каэфіцыентаў канфліктуючых бакоў роўная:

(1)

Расія (8)+Рэжым (6) = Беларуская апазіцыя (3)+Грамадзянская супольнасць (3) + Захад (8)

8+6 = 3+3+8
14=14

Змены (поспех рэвалюцыі) магчымыя толькі ў выпадку “конструктивного сотрудничества оппозиции с номенклатурными верхами, руководителями силовых ведомств, директоратом предприятий и ректоратом вузов, банковскими кругами, дипломатами и т.д.”, што мае рацыю:

(2)

Расія+Рэжым-(Наменклатура+Генералітэт) <14 Беларуская апазіцыя + Грамадзянская супольнасць + Захад

12<14

Удзел грамадзянскай супольнасці ў “рэвалюцыі” - няпэўны (“минский майдан еще собрать надо!”), што фактычна азначае гульню грамадзянскай супольнасці на баку рэжыму, і зводзіць шансы на перамогу да велічынь блізкіх да нуля :

(3)

Расія + Рэжым+ пасіўная Грамадзянская супольнасць > Беларуская апазіцыя + Захад

17 > 11

Нейтралітэт Масквы, у беларускіх умовах расколатай і нетэхналагічнай апазіцыі, частковай гульні неасацыяванай апазіцыі на баку рэжыму, кволай грамадзянскай супольнасці таксама робіць няпэўнымі шансы на перамогу апазіцыі (але, у той жа момант пагражае рэжыму):

(4)

Рэжым + пасіўная Грамадзянская супольнасць = Захад + Партыйная апазіцыя – Не асацыяваная апазіцыя

9=9

(Праўда, я б казаў пра тое, што партыйная апазыцыя ніколі не зможа выйграць ў рэжыма пры парытэце сілы. Такая ў нас сумная практыка).

Адзіны фактар, што робіць поспех рэвалюцыі магчымым – гэта удзел Расіі (Масквы) у гульні супраць рэжыму Лукашэнкі. У гэтым выпадку перамога магчымая нават ва ўмовах “здрады” грамадзянскай супольнасці і адсутнасці падтрымкі з боку Захаду:

(5)

Рэжым + пасіўная Грамадзянская супольнасць = Беларуская апазіцыя + Расія

9<11

З такіх (ці падобных гэтым) падлікаў А. Суздальцаў робіць выснову: толькі пашырэнне кантактаў апазіцыіі з Масквой, толькі падтрымка Расіі дасць магчымасць змяніць аўтарытарны рэжым. І, паколькі апазыцыя не змагла сфармаваць адэкватнай “усходняй” стратэгіі, то ўжо загадзя прайграла выбары. Між тым для падтрымкі “рэвалюцыі” Расіяй неабходна гарантаваць “усяго толькі”: забеспячэнне яе палітычных і вайскова-стратэгічных інтарэсаў, паставіць пад пытанне суверэнітэт Беларусі (хаця гэта і не абавязкова), адмяніць пратэкцыянісцкія меры ў эканоміцы, скіраваныя супраць Расіі, забяспечыць рускім усе гарантаваныя правы як нацменшасці, недаспускаць магчымасці праяўленняў русафобіі. Пакінем у баку, спрэчнасць некаторых патрабаванняў і неабходныя гарантыі натуральнага забяспячэння інтарэсаў самой Беларусі, спытаемся толькі пра тое хто, які палітычны суб’ект, можа даваць такія гарантыі? Зразумела, толькі той, які валодае дзяржаўнай уладай, г.зн. сёння – гэта рэжым Лукашэнкі, ён і будзе гарантаваць (прынамсі на словах). Той-сёй гандаль магчымы для суб’ектаў, што маюць рэальныя шансы прыйсці да ўлады пасля “рэвалюцыі”. Але, па-першае, такія суб’екты зараз не відавочныя, а, па-другое, такія гарантыі дастаткова ўмоўныя і як бы не зусім сапраўдныя.

“Інтэграцыйная пастка”

Гэта хутчэй не сцэнар, але апісанне бягучай сітуацыі Лукашэнкі, калі Расія гандлюе сваёй падтрымкай, ведаючы яе важнасць для рэжыму і стабільнасці беларускай сітуацыі, таму прапаноўвае Лукашэнку прыняць Канстытуцыйны Акт (фактычна здаць суверэнітэт Беларусі і ўвайсці ў склад іншай (няхай і аб’яднанай) дзяржавы) у абмен на гарантыі асабістай бяспекі Лукашэнку. Калі Лукашэнка адмаўляецца, то ўзрастае верагоднасць страціць уладу ў 2006 г. у выніку нейтралітэту ці гульні Расіі на другім баку. Калі пагадзіцца на прапанову Расіі, то ўзрастае магчымасць здрады наменклатуры і генералітэту (што не зацікаўленыя ў рэальнай інтэграцыі), і, як вынік, страта ўлады, прычым магчыма яшчэ да іюльскіх выбараў (гл. (2)).

Адсюль, Расія з’яўляецца найгалоўнейшым стратэгічным партнерам рэжыму Лукашэнкі, а з іншага боку ўяўляе і найбольшую пагрозу для яго існавання.

“Лукашэнка - еўрапейскі Фідэль Кастра”

Гэты сцэнар апісвае сітуацыю пасля магчымай каляровай рэвалюцыі на Беларусі. Дададзім наступнае правіла (2.1.), па якім змяняюцца вагавыя каэфіцыенты (моц) палітычных актораў пасля канфлікту: вагавы каэфіцыент кожнага актора ўцягнутага ў кафлікт змяншаецца на 1 пры ўмове паразы, і павялічваецца на 1 пры ўмове выйгрышу. Такім чынам, пры ўмове паразы каляровай рэвалюцыі (1), сітуацыя зменіцца наступным чынам:

 

Актор (асноўны) Вага/моц
1. Расія 9 (8+1)
2. Беларускі рэжым (Мінск) 7 (6+1)
3. Беларуская апазіцыя 2 (3-1)
4. Грамадзянская супольнасць 2 (3-1)
5. Захад 7 (8-1)

 

Беларускае палітычнае поле (sit 2)

 

Пасля чаго ўнутраная сітуацыя на Беларусі становіцца абсалютна бяспечнай для рэжыму, моц якога будзе ўжо значна перавышаць сукупную моц апазіцыі і беларускага грамадства.

(6)

Рэжым > Беларуская апазіцыя + Грамадзянская супольнасць

7 > 4

Пры умовах пасіўнасці грамадзянскай супольнасці (фактычна яе гульні на баку рэжыма), рэжым процістаіць любым апазыцыйным і заходнім дзеянням па змене сітуацыі:

(7)

Рэжым + Грамадзянская супольнасць = Беларуская апазіцыя + Захад
9=9

(выйгрыш тут за рэжымам, згодна з правілам 1.2.)

А пры мінімальнай патрымцы з боку Расіі (напрыклад, толькі з боку свайго расійскага лобі), рэжым устойлівы і без патрымкі грамадзкасці.

(8)

Рэжым + Прарэжымнае лобі = Беларуская апазіцыя + Захад

9=9

Такім чынам, “если белорусский президент выберет сам себя в третий раз, то в Европе появится собственный Фидель Кастро”, што супадае з высновамі, якія атрымалі Уладзімір Мацкевіч і АГТ*.

Заўважым, што гульня Расіі на баку Лукашэнкі, павышае яе ўплыў на беларускую сітуцыю пасля ўмоўнай паразы каляровай рэвалюцыі (пры адначасовым зніжэнні ўплыву Захаду). Прычым даволі значна, калі раней рэжым Лукашэнкі пры падтрымцы з боку грамадства адназначна выйграваў у процістаянні з Расіяй (9>8), то ў новых умовах выйгрыш больш чым сумнеўны:

(9)

Рэжым + Грамадзянская супольнасць = Расія
9=9

Усе іншыя варыянты (нейтралітэт, гульня на баку апазіціі) змяншаюць велічыню выйгрышу Расіі (яе параўнальны уплыў будзе меньшы), праўда, здымаюць і рызыку прайграць. Але, як піша А. Суздальцаў: “Неужели кто-то наивно рассчитывает, что Москва займет «нейтральную позицию» в соседнем государстве, прямо у порога своего дома, имеющего немалое военно-стратегическое и транзитное значение и куда вложены десятки миллиардов долларов помощи?”

Рыторыка і дзеянні

Трэба прызнаць бліскучы палемічны стыль аналітыкі Суздальцава і віртуознае валоданне мовай, калі аўтару ўдаецца шляхам аналогій і супрацьпастаўленняў ствараць неабходныя акцэнты. У прыватнасці праз рытарычныя фігуры падкрэсліваецца значнасць падзеяў звязаных з Расіяй (і самой Расіі) пры адначасовым прыніжэнні значнасці падзеяў беларускіх (і Беларусі): «Революция огурцов» на фоне “Русского гуманитарного Давоса”, “на политическом подиуме российской столицы сформировалось настоящее белорусское «модельное агентство», “много говорится о трогательной заботе со стороны Кремля всего белорусского политического балаганчика”, “белорусское руководство создало на базе советской собственную национальную, но паразитирующую экономику”, “Кремль является важнейшим внешнеполитическим игроком на белорусском политическом поле” ды іншае.

Такая рыторыка ў сукупнасці з даволі правакацыйна прадстаўленымі расійскімі інтарэсамі, абвінавачваннямі ў “русафобіі” і тендэнцыйнасці незалежнай беларускай аналітыкі выклікае адпаведную рэакцыю нашай запісной “экспертнай” супольнасці. Хто-ніхто (Я. Палескі, Я. Абзаваты) адразу кідаецца ў спрэчку, абвяргаючы вывады Суздальцава (закрануў, такі, за жывое). Шчыльнасць камунікацыі ад гэтага расце і гэта добра (раней увогуле адзін аднаго не чыталі), але разумення сітуацыі не дадаецца. Бо тут важна не толькі сама камунікацыя, самое абмеркаванне, але і прадмет абмеркавання. Які сэнс у “глыбоказадуменных” развагах “адзіны кандыдат – гэта толькі Заходні праект ці не”, “Крэмль арганізуе падставу “адзінаму” ці не арганізуе”? Навошта займацца гаданнем на кававай гушчы і нагрувашчваць тоны славеснага шалупіння? Памнажаць сутнасці без неабходнасці? Фактычна адбываецца пустое раздзьмуханне значнасці тэмы Расіі, Масквы, Крамлю ў нашых тутэйшых справах.

Але ж яна, гэтая тэма, сапраўды сур’ёзная і разбірацца з ёй варта сур’езна. А тады трэба адносіцца да сказанага і напісана раней больш уважліва. Нагадаем: “Асноўная мэта расійскага цэнтру – рэабілітавацца за паразу на Украіне пад час “памяранчавай” рэвалюцыі. Уся расійская актыўнасць, усе расійскія дзеянні накіраваныя толькі на адно – не дапусціць “памяранчовую” рэвалюцыю ці якую яшчэ каляровую рэвалюцыю ў Беларусі ў бліжэйшыя гады”. Таму сапраўды “абсолютно безответственные и ничем не обоснованные заявления некоторых белорусских оппозиционных «политтехнологов» о разработке Г. Павловским и С. Карагановым двух альтернативных планов по дестабилизации режима А.Лукашенко (подразумевается, им больше делать нечего, как заниматься А.Лукашенко)” будуць нічым не абаснаваныя, бо гэтыя людзі працуюць на рэалізацыю супрацьлеглых мэтаў. Заўважым, што актывізацыя расійскай паліттэхналагічнай супольнасці на Беларусі відавочная: кансультаванне некаторых палітычных сілаў, укараненне ў палітычнае і каля палітычнае асяродде, правядзенне супольных форумаў і г.д.

Падаецца, што дзейнасць А. Суздальцава (які, відавочна, мае прамыя сувязі з расійскімі паліттэхнолагамі), ўкладаецца ў гэтыя ж рамкі і скіраваная на дэзарыентацыю інтэлектуальнай супольнасці і агульны рост нявызначанасці ў сітуцыі 2006 года на Беларусі, праз:

У гэтую стратэгію лагічна будзе ўбудаваны расколванне інтэлектуалаў па пытаннях “рускай-беларускай” мовы, “нацыяналізму”, “русафобіі - славянафільства”, якія з’яўляюцца застарэлымі хваробамі беларускіх інтэлектуалаў. Тут важна тое, што Суздальцаў пазыцыянуе сябе як “свайго” ў рускамоўнай незалежнай інтэлектуальнай супольнасці Беларусі. Тое ж, што ім пішацца па-большасці будзе (амаль рэфлекторна) негатыўна ўспрымацца нацыяналістычна арыентаванымі беларускамоўнымі інтэлектуаламі і гэты негатыў можа пераносіцца на частку інтэлектуалаў, што піша па-руску. У выніку, можна будзе назіраць эскалацыю рознага кшталту гарачых, але дурных спрэчак. Хаця магчымы і іншы расклад – супольныя процідзеянні маніпулятыўным уплывам расійскіх паліттэхнолагаў усіх беларускіх інтэлектуалаў, аб’яднаных усведамленнем агульных інтарэсаў. Да гэтага, відаць, яшчэ далёка, але пазітыўныя зрухі ўжо ёсць: па пытання немагчымасці гандлю суверэнітам краіны назіраецца поўная згода.

Цікава, што Суздальцаў упісаў ў структуру сваёй аналітыкі спосаб утылізацыі крытычных захадаў праз звядзенне ўсяго да “фобіяў” (“русафобіі” ў прыватнасці) альбо “святарных кароваў” (Захад, дэмакратыя). Напрыклад, гэты тэкст па такой логіцы можна аднесці да “русафобскіх”. Хаця, на сам рэч, справа тут не у “русафобіі”, а ў цалкам розных схематызмах, каштоўнасных рамках і дзейнасных падыходах, праверкай якім будзе эфектыўнасць/ ці неэфектыўнасць канкурэнтных палітычных практыкаў.

* Ни о каких революциях после 2006 года в Беларуси говорить бессмысленно, вредно и это вообще есть головотяпство, потому что никакой смены режима, если он побеждает в 2006 г., не предвидится в по-кубински или по-северокорейски обозримом будущем. Это будет окончательная и бесповоротная победа на многие годы // Даклад У. Мацкевіча на круглым стале па выніках АДГ 27.06.2005

Катэгорыя: Аналітыка
Каментары (2) да “Матэматыка контррэвалюцыі”
  1. Maxim Maroz :



    Табліцы Суздальцава падобныя на эканамічныя табліцы Франсуа Кенэ. Быў такі фізіякрат, і хаця яго раскрытыкавалі за тое, што ён сьпецыяльна падбіраў лічбы у сваіх табліцах каб усё прыгожа схадзілася, але для 18 стагоддзя гэта было супер. :)



  2. karuzlik :



    Суздальцаў такія табліцы не малюе. У такіх табліцах можна рэканструяваць яго аналітычную мадель. Калі параўноваюцца два палітычных актора (напрыклад, А і Б), Суздальцаў надае перавагу аднаму з іх (напрыклад, Б). З гэтанга можна рэканструяваць, што моц А меншая за Б. Папарныя параўнанні усіх з усімі дазваляюць пабудаваць табліцы.



Ваш каментар

Дазволеныя XHTML-тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>

[Powered by WordPress.]

 Новыя кнігі


Вызывающее молчание



Вопреки очевидности

 Галоўнае:

Экспэрты:

 Дыскусія:

 Архіў:

Сьнежань 2005
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Ндз
« Ліст   Лют »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

 Пошук:

 Кантакт:

 Памылкі?

 Партнэры:

 In | Out:

 RSS:

 Лічыльнік:

25 queries. 0.381 seconds