
Пасьля зьедлівага, у некаторых фрагмэнтах, артыкула Тані Рапапорт ( гл. «ДЫЯРЫЮШ РУШЕНЬНЯ»: движение ради движения) на “Дыярыюшу” – рух, – паток новых матэрыялаў. Тое было тым больш заўважна для мяне, што пяць дзён я адсутнічаў у Беларусі.
Шаноўны Ўл. Мацкевіч у каторы раз шмат у чым слушна выпісаў хібы апазыцыі (гл., напрыклад: Стратегия и мошенничество: ложь или недальновидность?), а дыскусія, разгорнутая на форуме, паводле сваёй эмацыйнай напружанасьці сягала экстрэмных рэакцыяў як на артыкулы Ворвіка, так і на допісы тых, хто браў у ёй удзел. Такой, часам гістэрычнай, напружанасьці я яшчэ не назіраў на беларускіх сайтах.
Зноў узгадалася Таня Рапапорт, – “рух дзеля руху”. Але не зусім так. У агульнай напружанасьці (ды й у адказах Мацкевіца), – шмат прыхаванай агрэсіі і інтэлектуальнага снабізму (гл., напрыклад, адказ Stefe). А ўсё разам – інтэлектуальная буза.
Пачнем з “апазіцыі”. У раздраі гнеўных ацэнак на яе адрас ніхто з разумных удзельнікаў дыскусіі не прылічыў сябе хаця б да інтэлектуальнай апазыцыі. Пачынаеш сумнявацца: а ці ёсьць у нас інтэлектуальная апазыцыя ўвогуле? Што яна думае пра самую сябе? І ці зьбіраецца што рабіць? Тым больш дзіўна, што сайтаўцы “праехалі” В. Акудовіча, які напісаў, што ў краіне, акрамя палітычнай, ёсьць яшчэ і грамадзянская апазыцыя (расьцярушаныя па ўсёй краіне сотні тысяч людзей без лідэраў і якого-кольвек канкрэтнага ўяўленьня пра тое, што ім рабіць). А калі такая апазыцыя ёсьць, дык пакіньце ў спакоі палітыкаў зь іхнімі штабамі. Займіцеся справай! Навошта ўвогуле змагацца з палітычнай апазыцыяй? Спадарства, ці не вядомыя вам рэйтынгі дзеючых палітыкаў, якія не мяняліся ўжо гадоў шэсьць?
Але ці бачыць інтэлектуальная апазыцыя для сябе якую-кольвек ролю ў тым, каб скансалідаваць грамадзянскую апазыцыю, ці хаця б сфармуляваць для яе які-небудзь мэсыдж (як тое было, напрыклад, у Чэхаславаччыне) ? А можа ў нас няма інтэлектуальнай апазыцыі (ніхто ж падчас дыскусіі не пазначыў сваю прыналежнасьць да яе)?
Вось і паважаны мной Мацкевіч, аналітык, філёзаф замест таго, каб задацца вартым філёзафскага здуменьня пытаньнем, што, як і пры якіх умовах магчыма ў 2006 г. і ў сёньняшняй Беларусі ( дый пры сёньняшняй дыспазыцыі розных рэальных ці напаўрэальных сілаў), дэманструе не зусім ўласьцівую філёзафам (фэномен веры) “веру ў перамогу”. Але як і, галоўным чынам, з кім яе дасягнуць? Хто з грамадзянскай апазыцыі далучыцца, каго вера ў перамогу пераканае ў неабходнасьці дзеяньня? Задача ж зусім іншая, – сфармуляваць хаця б прагматычны мэсыдж, зь якім можна апеляваць да канкрэтных людзей, якім устыла рэальнае хамскае жыцьцё. Снабіскую танальнасьць дыскусыі ды прыхаваную агрэсіўнасьць гэтыя людзі пад увагу браць ня будуць. А дыскусія ім увогуле не цікавая.
Ну то ясна. Мне могуць запярэчыць: ёсьць жа стратэгія перамогі і нават прадумваюцца дэталі тактычных дзеяньняў. Але прычым тут грамадзянская апазыцыя? Мацкевіч жа “ломіцца” ў палітыкі! Ён і не зьбіраецца працаваць з грамадзянскай супольнасьцю.
Да мейсца тут і “новыя НДА”. Сымптаматычна, але на арганізаванай АГТ “камунікацыйнай пляцоўцы” на пытаньне пра задачы НДА зараз і ў 2006 г. я двойчы адказаў, што задача у тым, каб арганізаваць грамадзянскую кампанію (адказ на пытаньне: “з кім перамагаць?”). Але “новыя НДА” палічылі за лепшае “палітызавацца”.
Таня Рапапорт, на мой погляд, памылілася. Бурная дыскусія на сайце, прынамсі для мяне, прадэманстравала, што шмат хто зь яе удзельнікаў ужо сёньня заклапочаны тым, каб знайсьці для сябе інтэлектуальнае алібі будучаму правалу.
[Powered by WordPress.]
28 queries. 0.550 seconds
Germesik :
Сьнежань 8th, 2005 at 11:03 am
2 Алесь Анціпенка - Але ці бачыць інтэлектуальная апазыцыя для сябе якую-кольвек ролю ў тым, каб скансалідаваць грамадзянскую апазыцыю, ці хаця б сфармуляваць для яе які-небудзь мэсыдж
Такiм чынам й аутар артыкулу не заахвочаны аднесцi сабе да “інтэл апа” … Усё як бы блiжэй да краю пацiснуць сваю хату … Як бы каментар даць й як сам пра сабе й пiша “каб знайсьці для сябе інтэлектуальнае алібі будучаму правалу”.
Дрэнна, дрэнна усё гэта. Увогуль ня трэба падзеляць на тых цi на тых … дастаткова падзялiць на разумеючых што адбываецца i не разумеючых.
Адчуваю, мае адбыцаа вялiлi муыжыцкi (мо бабскi) бунт, бо да паразуменне усе блiжэй (да рэчы, памiж iх ужо разышлiся чуткi аб новых артыкулах УК), а разумеючыя усё шукаюць сабе алібі.
Kolas :
Сьнежань 8th, 2005 at 6:16 pm
Я так понимаю, автору ближе чем аналитика майкевича простые рекомендации с сайта
http://www.livejournal.com/users/shtodielat/
Бонд :
Сьнежань 8th, 2005 at 7:26 pm
1.Я не понял, что он имел в виду под термином “интеллектуальная оппозиция”? Объясните кто-нибудь.
2.Разве может у нас в стране “гражданская” оппозиция быть вне политики? И именно сейчас? А ведь именно на нее в основной массе делают ставку Милинкевич со штабом и вся эта 10+. Не так ли?
Warwick :
Сьнежань 9th, 2005 at 8:35 pm
2Бонд
Некторые удивляются, как этого можно не понимать?
Вот, например, некий А.Б. (Добавлено: 09.12.05 01:56): где-то здесь отвечает на ваш вопрос: http://forums.tut.by/showflat.php?Board=socleader&Number=1270665&page=0&view=collapsed&sb=5&o=&fpart=40&vc=1
– Акрамя “афіцыйнай” апазіцыі ў краіне ёсць яшчэ і грамадзянская апазіцыя. Гэта сотні тысяч разасобленых міжсобку людзей, пра якіх амаль нічога невядома, акрамя таго, што яны ёсць… Мізэрныя рэйтынгі “афіцыйнай” апазіцыі сведчаць, што грамадзянская апазіцыя яе не падтрымлівае.
На маё, магчыма вельмі спрэчнае, меркаванне, толькі гэтая, грамадзянская апазіцыя, калі ёй дапамагчы агучыць сваё мноства і згуртаваць вакол нейкіх уласных ініцыятываў, можа стацца асноўным складнікам будучых пераменаў.
(Валянцін Акудовіч)
А калі такая апазыцыя ёсьць, дык пакіньце ў спакоі палітыкаў зь іхнімі штабамі. Займіцеся справай! Навошта ўвогуле змагацца з палітычнай апазыцыяй? (Зачем вообще иметь с ней дело? – А.Б.)
Задача ж зусім іншая, – сфармуляваць хаця б прагматычны мэсыдж, зь якім можна апеляваць да канкрэтных людзей, якім устыла рэальнае хамскае жыцьцё. Снабіскую танальнасьць дыскусыі ды прыхаваную агрэсіўнасьць гэтыя людзі пад увагу браць ня будуць.
(Алесь Анціпенка)
Я ответил?
Нет вопроса: «Разве может у нас в стране “гражданская” оппозиция быть вне политики?»
Она не просто «может», она и есть вне политики – АГЛ противен, ОО (офиц.опп-ция) тем более, а больше политиков нет. Гражданская оппозиция политиков не интересует. Если появится политик, который реально обратится к реальным людям, он может получить мощную поддержку.
Для этого надо не вещать «как победить в 2006-м», а крепко подумать – сфармуляваць прагматычны мэсыдж да канкрэтных людзей. Схемы и абстрактные рассуждения оставьте себе.
Сразу скажу – призыв контролировать ОО в качестве месиджа не катит. По простой причине – ОО никого не интересует. Сколько их там: пара сотен? несколько десятков? Мне по барабану, хорошо или плохо работает эта кучка людей. В моем подъезде и то народу больше.
Warwick :
Сьнежань 9th, 2005 at 8:42 pm
А вообще, хорошо бы, чтобы эта статья Алеся Антипенко стала хорошим толчком к обсуждению роли и места интеллектуалов не просто в некую абстрактную “современную эпоху”, не просто в 2006 году. А именно в сопротивлении лукашизму.
А может быть, кто-то смог бы рассмотреть вопрос о месте и роли интеллектуалов в становлении и развитии лукашизма?
Что мы, интеллектуалы, сделали для победы над лукашизмом?
Что мы, интеллектуалы, сделали для становления и укрепления лукашизма?
Вот главные рамочные вопросы об интеллектуалах в Беларуси.
А не сладкий сиропчик, котрорым интеллектуалы смзывают друг друга во внутриинтеллектуальных дискуссиях.
kolik8 :
Сьнежань 9th, 2005 at 8:57 pm
вы?
статья Антипенко показывает лишь его заинтересованность содержанием, но никак не готовность обсуждать, дамать и, тем более, самоопределяться
kolik8 :
Сьнежань 9th, 2005 at 8:58 pm
вы?
статья Антипенко показывает лишь его заинтересованность содержанием, но никак не готовность обсуждать, думать и, тем более, самоопределяться
Warwick :
Сьнежань 9th, 2005 at 9:02 pm
http://belintellectuals.com/discussions/?id=81
Вот, кстати, и пример сиёпчика.
kolik8 :
Сьнежань 9th, 2005 at 9:23 pm
а как же!
причем мои посылания гаповой предусмотрительно не включили
а там было забавно:
-скажите, в чем сущность пола?
-не знаю, для меня пол - это переменная…
-ваша позиция называется эссенциализмом, потому что вы не сказали в чем сущность пола
-……………………..
Бонд :
Сьнежань 9th, 2005 at 9:48 pm
Просто мне хотелось услышать конкретики. К сожалению, ее-то я и не услышал.Вопрос: есть ли в Беларуси “интеллектуальная оппозиция”? Является ли она “передовым отрядом” гражданской оппозиции или считает себя нечим отдельным и самостоятельным? Кто возьмется о себе заявить: я состою в “интеллектуальной оппозиции” и со мной те-то и те-то.
Далее.Хочу задать Антипенко вопрос:если у нас есть гражданская оппозиция и она сама по себе, ее не интересует “официальная оппозиция”,то зачем “интеллектуальная оппозиция” должна сформулировать какой-то мэсидж для гражданской оппозиции? Зачем? Потому что всем надоел АГЛ? И что из этого? Для чего послание? Организоваться? Сплотиться? Тогда зачем организоваться и сплотиться? Пусть нас Антипенко не дурачит, а скажет просто и четко. Этот мэсэдж видится ему для сплочения гражданской оппозиции, чтобы в час Х выйти и что?…. А это, уважаемые,уже ПОЛИТИКА, политические цели и задачи. Небось еще не забыли ленинское из старых вузовских учебников истмата: жить в обществе и быть свободным от общества нельзя. И последний наивный вопрос: а что понимает господин Антипенко под словом ПОЛИТИКА? Простите меня,господа, люблю задавать себе и другим НАИные вопросы, потому что давно убедился, на наивных вопросах наша сов.-белорусская интеллигенция и прокалывается.
Алесь :
Сьнежань 10th, 2005 at 1:14 am
Шаноўнае спадарства, дзякуй усім за камэнтары, у якіх, як я заўважыў, ужо есьць дужа сур’ёзныя пытаньні і есьць пытаньні няважныя. Прашу прабачэньня, але, каб адказаць на сур’ёзныя пытаньні, пакуль ня маю часу (спадзяюся, што знайду пазьней).
Адкажу толькі на няважныя пытаньні з той мэтай, каб на будучыню, па магчымасьці, іх пазьбягаць.
У 1997 годзе мы, гэта значыць, Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў і я, паспрабавалі стварыць форум (у ст. - грэцкім значэньні гэтага слова) той самай інтэлектуальнай апазыцыі. Паводле ідэй маіх калег, я напісаў тэкст, які называўся “Беларуская дэклярацыя свабоды”. Працытую толькі два абзацы, напісаныя, падкрэсьлю, у 1997 г : “На сёньня беларускае грамадзтва дасягнула моманту, калі канфармізм, калектыўнае рабства, таталітарная ідэалёгія й несвабода навязваюцца большасьці ў якасьці ўсьвядомленага выбару дзеля выжываньня. “Скуты розум” спрабуе паставіць пад кантроль усе свабодныя інтэлектуальныя, культурныя і сацыяльна-эканамічныя ініцыятывы. “Аднавымерны чалавек” у Беларусі пагражае каштоўнасьцям эўрапейскай дэмакратыі і культуры”. (Між іншым, 18.12.97 г. гэту дэклярацыю падпісаў і Ул. Мацкевіч, сябра ПС ОГП, сябра КАПП).
Гэта, як казалі ў савецкія часы, “да гісторыі пытаньня”. Разважаючы пра няважныя пытаньні, я таксама ўзгадаў, што напрыканцы 2003 г. я напісаў яшчэ адзін тэкст, які быў прапанаваны найбольш паважанымі мною асобам з трэцьцяга сэктару для абмеркаваньня. Тэкст сустрэў супраціў, а яго абмеркаваньне на кангрэсе НДА было па-просту блякавана. Узгадаў пра гэты тэкст таму, што ў ім ёсьць адказы на няважныя пытаньні, якія задалі мне некаторыя камэнтатары. Хоць гэта й дурны тон спасылацца на ўласныя тэксы, але папрашу аўтараў гэтых пытаньняў прачытаць яго на www.bk.baj.ru глядзі разьдзел “аналітыка”, тэкст “Стратэгія дзейнасьці НДА й недзяржаўных мэдыя ў Беларусі”.
З павагай
Алесь Анціпенка
Warwick :
Сьнежань 10th, 2005 at 12:45 pm
Так, было такое ў снежні 1997 года.
http://press.bymedia.net/press.article.php?articleID=48140
Maxim Maroz :
Сьнежань 11th, 2005 at 11:14 am
Прачытаў я тэкст “Стратэгія дзейнасьці НДА й недзяржаўных мэдыя ў Беларусі”.
Шмат служнага. Але як рэалізоўваць гэта на практыцы? Ды аўтар не улічыў супрацьдзеяньне рэжыму, які усё болей заціскае і заціскае, так што цяпер і паварушыцца нельга. Мне здаецца, што у такіх цяжкіх умовах высілкі мусяць быць скіраваныя не на “стварэньне сытуацыі рэальнага інфармацыйнага выбару”, а на арганізацыю майдана і тлумачэньне чыноўнікамі міліцыі што калі яны пад час выбараў здадуць Л, дык ім за гэта нічога не будзе, але стане нават лепей. А пасьля, калі скінем Лу, і умовы стануць паспрыяльней, можна будзе заняцца іншымі справамі. Калі не атрымаецца скінуць, усім будзе не да інфармацыйнага выбару, людзі будуць думаць як выжыць. Таму я лічу што у Мацкевіча правільны мэсідж - “У 2006 годзе у нас ёсьць цудоўная магчымасьць скінуць Лу, і тады ва усіх у краіне, уключаючы чыноўнікаў і г.д. зьявіцца рэальны выбар, магчымасьць на нешта паўплываць і г.д., а калі не скінем - мы усе станем закладнікамі гэтага Л і ягонага курса, і тады нас чакаюць агрэсія захады, дэфолт, бунты, кроў, канцлагеры і г.д.”.