
Павел Няхаеў
Ці ж ведаў я, калі мінулым летам прыйшоў на форумы tut.by, да чаго гэта прывядзе…
Пахадзіў я тады трохі па форумах, ды завіс на тым, што паказаўся мне самым цікавым — “Навука і рэлігія”. Там дыскутавалі нейкія дужа вумныя дзядзькі.
Сярод іншых былі: П’ер Безухер, Злобны Фывап і kolik8. А яшчэ быў нейкі Логаінквізітар*. Гэтаму дзядзьку, як і тым тром, я таксама паставіў пяць зорак, хаця ну ні кропелькі не падзяляў яго пазіцыяў — бо ён быў вернікам, хрысціянінам. А я ціпа “за навуку”. Але ж бачна было, што “Логаінквізітар — гэта галава”. І што пачуццё гумару мае — значыць жывы чалавек, не зомбі.
* тады я ня ведаў, што гэта той Уладзімер Мацкевіч, які пісаў пра Гусэрля ў падручніку “Сучасная Западная Філасофія”. Кніжку, разам з пелевінскім “Омон Ра” я набыў у Воршы ў дзень нападу Аль-Каеды на Нью-Ёрк, як раз праз два дні пасля другіх выбараў Лукашэнкі. Памятны дзень — я з бабуляй хадзіў да бацькі ў шпіталь, і бабуля нарвала мне з бальнічнай клумбы аранжавых кветак (”хай мама ў палісадніку пасадзіць”). Так тыя календулы й растуць у нас у вёсцы да сёй пары.
Ну дык вось, сачыў я за гэтымі высокаінтэлектуальнымі спрэчкамі, займаўся сабе творчасцю — рыхтаваў матэр’ял на музычны конкурс і для бабулінага сайту — калі ўсё ж адбылося тое, пра што хадзілі чуткі амаль увесь год. Лукашэнка папрасіў у народа: “дай яшчэ трохі парулюю!”.
Пачуцці былі амаль тыя ж, што ў майстра Гварнэры з фільма “Візіт да Мінатаўра” — той дзесяцігоддзямі чакаў, калі царква нарэшце дазволіць яму прадаваць свае чароўныя скрыпкі, а, калі надыйшоў доўгачаканы “дзень вызвалення”, злосны манах сказаў, што майстар дарэмна спадзяваўся — царква па-ранейшаму будзе адбіраць усе яго стварэнні.
А сегодня — день свободы. Кончилось рабство у иезуитов.
Джузеппе Страдивари, коадъютор святого ордена, засмеялся длинным, жестким, как напильник, смешком:
– Нет, Дель-Джезу, ты будешь с нами до самой смерти…
< экскурс у гісторыю BEGIN >
Мацкевіч пытаецца:
Адказваю. Нарадзіўся я пры Брэжневе — але яго не памятаю. Пры нараджэнні я атрымаў такі дакумэнт:

У адрозненне ад Брэжнева, Пугачову памятаю добра — яе вінілаў у нас дома было шмат. А яшчэ лепш памятаю славутых піянэраў савецкай электроннай музыкі — Zodiak, ды Boney M, якіх любіў ці не з двухгадовага ўзросту.
Потым прамільгнулі Андропавы-Чарненкі — чыіх абліччаў таксама не паспеў запомніць. Запомніліся толькі іхныя пахаванні — бо тады цэлы дзень не паказвалі мульцікаў.
У той год, калі я мусіў ісці ў школу, на чале партыі ўстаў М.С. Гарбачоў, пры якім маці ўпершыню купіла бананаў і нават нейкіх “замарожаных ягад”. Казалі, што цяпер, замест “плодово-ягодного”, у магазінах заўсёды будуць сапраўдныя ягады і садавіна.
У 1991-м, калі мне было 13, Савецкаму Саюзу прыйшоў кірдык, што мяне вельмі ўзрадавала — марылася, што будзе ў нас свая маленькая ўтульная краіна з найпрыгажэйшым у свеце сцягам і разумнымі кіраўнікамі. Забастоўкі й мітынгі аршанскіх рабочых, у якіх удзельнічаў і мой бацька, нібыта казалі — настаюць новыя часы, шэрае і затхлае знікне назаўсёды. Але ілюзіі гэтыя хутка рассыпаліся.
Летам 1994 я працаваў у мясцовай будаўнічай арганізацыі — “працоўная практыка” пасля 10-га класа. Аднойчы нас, дзесятак школьнікаў, завезлі на “віллу” начальніка гэтай арганізацыі, каб мы пракапалі траншэю пад тэлефонны кабель — невялічкую такую, метраў на 100. За кошт прадпрыемства, вядома. Дакапалі мы — і радасныя папляліся дамоў, бо назаўтра быў выхадны — Дзень Выбараў Першага Прэзідэнта Беларусі. Выбралі беларусы нейкага дзядзечку — пра якога казалі, быццам ён інсцэніяваў замах на сябе і скраў сцюардэсіны шмоткі ў самалёце, калі ляцеў у Кітай з іншымі дэпутатамі. Хто яго ведае, праўду казалі, ці не — але гэты дырэктар саўгаса мне адразу паказаўся падазроным.
Наступнай вясной — калі збілі дэпутатаў-галадоўнікаў, “наехалі” на рэдактара “Народнай Газэты”, ды скасавалі нацыянальную сімволіку — усё з гэтым дзеячом стала канчаткова зразумела.
У той год я паступіў у БДСГА. Нам сказалі, што прэзідэнт прыедзе ў родную ВНУ, каб асабіста ўручыць першакурснікам студэнцкія білеты. Я са “злорадством” уяўляў, як прэзідэнт са сваёй “ацечаскай” усмешкай працягне мне студэнцкі білет і залікоўку — і раптам убачыць на лацкане майго пінжака бел-чырвона-белы значок… Але ж, прэзідэнт не прыехаў, і нам, будучым “эканамістам-міжнароднікам”, дакументы ўручаў нейкі таварыш Мікалуцкі. У хуткім часе таго падарвалі “тэрарысты”.

Чым далей, тым менш падабаўся мне гэты Лукашэнка, асабліва пасля агіднага рэферэндуму ‘ 96, дзе я ўпершыню пасля атрымання “выбарчых правоў” прагаласаваў — і не адгадаў ніводнага пытання. Стала зразумела, што з “беларускім народам”, які прагаласаваў за змену канстытуцыі, некантралюемы прэзідэнцкі бюджэт і смяротнае пакаранне, мне не зусім па шляху. Пэўна тады ўпершыню адчуў сябе “адшчапенцам” — але ж супакойвала тое, што сябры галасавалі так як і я, і будучыня ўсё ж за намі — маладымі і разумнымі, а не за няшчаснымі безвольнымі людзьмі, якія заплюшчыўшы вочкі падмахнулі прыгавор на далейшае ўтрыманне ў савецкім кароўніку.
“Такого голосования не было ни в одной стране и ни в одном мире!” — гэтыя радасныя словы Прэзідэнта запісаў я ў свой канспект па “Эканоміцы РБ” на наступны дзень пасля рэферэндуму.
“Ладна, пачакаем да 2001 — мо’ людзі наядуцца Лукашэнкам “па самае нехачу” ды адумаюцца. А пакуль што палітыкай цікавіцца сэнсу няма” — падумаў я і выдаліў палітыку са сфэры інтарэсаў.
Прыйшоў 2001. Стала відавочна, што людзі ня толькі не адумаліся, але наадварот падурнелі, зноўку прынаровіліся да напаўзабытых , але такіх звычных, савецкіх традыцыяў — “правадыр павінен кіраваць, пакуль смерць не забярэ яго ад нас”; “супраць улады - толькі шэптам” і г.д.
Разумеючы, што гэта будуць не выбары, а цырк, мы з сябрам прагаласавалі “па прыколу” — ён за Пуціна, а я за славутага ангельскага музыку Aphex Twin*.
“Ладна, пачакаем 2006-га. Усё ж, па Канстытуцыі гэта апошні дазволены прэзідэнцкі тэрмін. Потым Лукашэнка ўжо дакладна сыйдзе” - падумаў я. “Наивный чукотский юноша”, праўда?
< экскурс у гісторыю END >
Пасля вераснёвай прамовы Лукашэнкі пра “хрустальный сосуд” стала зразумела, што больш нельга адпіхваць думкі пра палітыку па-за крэсы свядомасці і падаўляць незадавальненне ідыёцкай уладай. На “мудрасць” беларускага народа спадзявацца сэнсу няма. Трэба нешта рабіць.
Але што і, галоўнае, з кім? Існуючыя апазіцыйныя структуры не выклікалі ніякай сімпатыі — бачна было, што кіруюць імі нейкія “дзівосныя” людзі — некаторыя з якіх, да таго ж, самі прывялі Лукашэнку да ўлады. Знаёмыя “зуброўцы” даўно прапаноўвалі пайсці да іх — але іхная дзейнасць здавалася крыху бязглуздай, непрадуманай.
За тыдзень да рэферэндуму, 9 кастрычніка 2004, я нечакана атрымаў ліст ад Логаінквізітара, які расказаў аб сваёй задуме “рушэння” і прапанаваў далучыцца. Да майго здзіўлення, у нованароджаным руху апынуліся й тыя, каго я раней адзначыў, як адных з найцікавейшых і прыемных пэрсанажаў на форуме.
Рушэння склалася амаль містычным чынам*. Мацкевіч тут бы пэўна не прамінуў згадаць волю Бога, але ў мяне крыху іншыя ўяўленні пра самаарганізацыю Сусвету. Так ці йнакш, *сама сабой* склалася вельмі дэмакратычна арганізаваная суполка.
* Было шмат цікавых супадзенняў, якія падштурхоўвалі да ўдзелу ў Рушэнні. Напрыклад, адзін з тутбайцаў звярнуўся па дапамогу да ўдзельнікаў вэб-дызайнерскага форуму. Раней мы з гэтым юзерам не кантактавалі - але бачна было, што гэта таксама свой — і я адгукнуўся, прапанаваў дапамогу. Аказалася, сайт быў патрэбны менавіта Рушэнню.
Не буду доўга расказваць, як прайшоў год у Рушэнні. Я ў асноўным займаўся сайтам і час ад часу дапамагаў калегам на форумах. Колькі грошай пайшло на інтэрнэт… жах! Амаль не хапала часу на тое, каб займацца музыкай ды графікай, але ёсць і плюсы. Знаёмства з сапраўды цікавымі людзьмі, а галоўнае — новыя веды ў разнастайных сфэрах. Ні ў студэнцкія гады, ні тым больш у школе, не прыходзілася з такой інтэнсіўнасцю паглынаць, перапрацоўваць і ствараць інфармацыю. Калі карыстацца лексікай Лукашэнкі, год у Рушэнні быў як год на “інфармацыйнай вайне”.
Колькі злобы і беспардоннай хлусні было выліта на ўдзельнікаў Руху за гэты год — не пераказаць. Спрычыніліся да гэтага як “брыгады”, аб якіх часцяком пішуць на розных форумах, так і асобныя “аматары “. Не адразу навучыўся не ўспрымаць адкрытую хлусню і правакацыі эмацыйна. Але ж у нейкі момант аднастайныя прыёмчыкі “засланых казачкоў” сталі выклікаць толькі ўсмешку. Можна сказаць, нават “возлюбил врагов” — ну амаль як аўтар гэтага цудоўнага нарыса: Лев Пирогов – “Противные старички”.
Удзел у Рушэнні выклікаў і змены ў жыцці — напрыклад, калі раней мяне цалкам задавальняла праца вольнага вэб-дызайнера, то ўзімку, калі прапанавалі весці заняткі ў маёй “альма-матэр”, перш чым наадрэз адмовіцца, падумаў — “гэта добрая магчымасць даведацца, “чым дыхаюць” студэнты і даць ім сюю-тую інфармацыю аб тым, што робіцца ў краіне”. *
* Нашыя студэнты сапраўды амаль ізаляваныя ад інфармацыйных каналаў. Асноўная крыніца інфармацыі — чуткі, байкі “палітінфарматараў” на факультэцкіх сходах, ды тое, што выкладчык раскажа на занятках. Тэлевізар не глядзяць, бо там “хлусня, ды прапаганда”, выпісваць недзяржаўныя газэты — праблемаў не абярэшся, ды й стыпендыі не хопіць. А з інтэрнэтам у правінцыі — кепска. Па выніках апытання студэнтаў эканамічных (”найбольш advanced”) спецыяльнасцяў — карыстаюцца інтэрнэтам штотыднёва і часцей каля 28%, чытаюць у інтэрнэце навіны - 22,5%. У студэнтаў інжынэрных і агранамічных спецыяльнасцяў сітуацыя пэўна намнога горш.
Акрамя агрэсіі з боку прыхільнікаў рэжыму і нават некаторых апазіцыянэраў, удзельнікі Рушэння атрымалі ў свой адрас шмат абвінавачанняў у бессэнсоўнасці, дарэмнасці і нават шкоднасці нашай дзейнасці. Так гэта, ці не — пабачым. Але ж, у інтэрвію дзеячоў “сталай апазіцыі” раз-пораз трапляюцца ледзь не цытаты са “Стратэгіі 2006″ — гэта наводзіць на думку, што тое, чым Рушэнне займалася гэты год, не праходзіць дарэмна.
***
Год праз 50 мяне запросяць на сустрэчу з вучнямі роднай школы. Старэнькі, але яшчэ жвавы і рухомы (дзякуючы найсучаснейшым кібэр-імплантантам і мікра-чыпам), я пакажу дзеткам сваё пасведчанне “Ветэрана Інфармацыйнай Вайны 2004-2006 года”, распавяду як здабыў мэдалі — “За ўзяцце ТУТ.бая”, “За абарону Worvik.com”. Раскажу, што бачыў Леніна Мацкевіча ды Акудовіча — і нават Лукашэнку (па тэлевізары са старажытнай электронна-прамянёвай трубкай). Для дзетак той Лукашэнка будзе проста малюнкам у падручніку — як Хрушчоў, ці Сталін.
Раскажу ім, як ў складзе Другой Вэб-Дэсантнай Групы — у якую ўваходзіў і будучы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Лісінецкі — хадзіў у разведку па рэгіянальных інтэрнэт-форумах, як мы з баявымі таварышамі адбівалі атакі клонаў, якія вылівалі дэкалітры бруду на добрых людзей — змагароў за шчасце народнае. Як мы са славутым сацыёлагам Кацуком выкрывалі расейскіх “лазутчіков”, якія, каб выпытаць ў нашых шчырых суайчыннікаў сакрэты, маскіраваліся пад звычайных студэнтаў.
Хіба ж дзеткі павераць маім старэчым байкам? Пра тое,
- як студэнтаў не хацелі пускаць за мяжу і хлусілі ім пра наш Бел-Чырвона-Белы сцяг,
- як студэнты жаліліся мне, што вялізныя партрэты правадыра на сценах аўдыторыяў перашкаджаюць пісаць лекцыі,
- ·як здзекваліся над нашай мовай і з якімі цяжкасцямі бацькі дабіваліся, каб дзеці вучыліся па-беларуску (тут і тут) , як малодшых школьнікаў не выпускалі за мяжу больш чым на два тыдні (”штоб не подпалі под вліяніе тлетворной буржуазіі”)
- як калегі баяліся нават пікнуць што-небудзь супраць Лукашэнкі і шэптам папярэджвалі, каб я не пакідаў на працоўным стале недзяржаўных газэт,
- як дацэнты і прафесары даводзілі нам, студэнтам, неабходнасць смяротнага пакарання (”патамушта ў нас і так безрабоціца і пенсіанерав многа — нету денег на заключонных”), а прарэктар нашай БДСГА асабіста бегаў па горадзе і зрываў афішы дыскатэкі, дзе я павінен быў DJ-іць (бо на афішы нейкае ня тое слова было напісана)
- як бізнэсоўцам не дазвалялі купляць імпартныя алоўкі і сцёркі
- як рок-гуртам забаранялі выступаць, а ў тых, хто рабіў смешныя мульцікі пра дыктатара — адбіралі кампутары і пашпарты, рабілі ператрусы
- як жанчын білі АМАПаўцы; як майго бацьку некалькі год запар не бралі на працу нават вартаўніком — “патамушта бэнээфавец і забастовшчык”, як за ім сачыла КГБ, а міліцыянты адбівалі бакі;
- як на прадпрыемствах у чацвер праводзілі “День Информирования”
… не, не павераць. Скажуць, “гэта дзед нешта выдумляе, а мо ў яго чып памяці заглючыў. Не магло такога быць у нашай любімай Беларусі!”
Ну й хай ня вераць. Дзеля таго ж мы і рухаемся, каб ўсяго гэтага ідыёцтва больш ніколі ў нас не было.
[Powered by WordPress.]
25 queries. 0.403 seconds
kolik8 :
Кастрычнік 19th, 2005 at 12:46 pm
супер!
вельмі прыемны тэкст.
я памятаю, як у 82-гім годзе я хацеў зрабіць калекцыю газэтных фатаздымкаў тагачасных кіраўнікоў. Фатаздымкі былі вялікія, якасныя з чорнай стужкай, і з’яўляліся рэгулярна.
я памятаю, як спрачаўся са сваей бабуляй пад анцікарупцыйныя прамовы лукашэнкі, сцвярджая, што яму трэба толькі трапіць у прэзідэнты.
я памятаю, як перад залікам па нямецкай удзельничаў у ланцугу палітвязняў вакол адміністрацыі прэзідэнта, калі, здаецца, таварыш Лелік спаліў бээсэсэрайскі сцяг.
памятаю, як у вандроўцы па Котры выпадкова зрабіў фатаздымак - тапор, бел-чырвона-белы сцяг і апельсін. а потым праз 4 месяцы адбылася памеранчавая рэвалюцыя на Украіне.
была яшчэ гульня у Кіеве, з’езд Рушання, прэзентацыі Стратэгіі 2006…
і праца
Alex_Deutsch :
Кастрычнік 19th, 2005 at 3:24 pm
Мемуары, не рано писать начали?
mbnt :
Кастрычнік 19th, 2005 at 4:01 pm
2, Alex_Deutsch:
Потом будет поздно (склероз, маразм и т.п.)
—
2 kolik8,
фотку - у студыю!
steffa :
Кастрычнік 20th, 2005 at 2:31 am
2 avtor’a
Прочитав ваш текст, словила себя на мысли, что вами, как и большинством молодых людей, в сравнении с более сталыми, движет жажда свободы быть самим собой, так сказать, жажда самовыражения. И что же мы имеем: вы размауляеце на роднай мове и нiхто, я думаю, вам не перашкаджае. Но если вам не мешают, почему другим мешают? Вы получили высшее образование, работаете, занимаетесь творчеством (графика, музыка), восполняя, возможно, пробелы вашей alma-mater, общаетесь с умными и неординарными людьми, интенсивно самообразовываетесь. На мой взгляд, интересный и самодостаточный молодой человек. Теперь представьте, что жили бы вы в маленькой уютной (утульнай) и благополучной (вероятно, по мещанским, ладно, употребим слово буржуазным, меркам) стране, закончили вуз, получили хорошую работу (мне кажется, вы толковый парень) или поехали доучиваться за границу и после этого получили хорошо оплачиваемую работу. А дальше нужно крепить этот маленький уютный мирок: деревья высаживать, строить дома (хотя бы один), растить детей и т.д. Зарабатывать деньги и обустраиваться, вкалывать на работе (иначе не заработаете на обустройство), у вас нет времени лазить по сети, заниматься творчеством (карьеру надо делать); незаметно подкрадывается пенсия, дети выросли, у них свои заботы, коллеги заняты на работе. А вы? Вы о такой жизни мечтали? (Это перефразированный вопрос Пауло Коэльо, который с некоторых пор подвизался колумнистом в «Известиях», эссе «Мануэл – свободный человек» в номере 188 от 18.10.05.) Чего вам не хватает в вашей насыщенной жизни: славы, денег, женщин? Почему вы считаете, что и другие хотят жить в маленькой утульнай стране? (То есть другие, возможно, как раз и хотят, или думают, что хотят, но вы-то, вроде, о свободе быть собой?) Что за неистребимое желание революционеров всех мастей сделать людей счастливыми помимо их воли и заселить ими мирок, слепленный по своим меркам? Вам для этого «Движение» понадобилось? Вам не нравится «советский коровник» и его, как бы это сказать, заведующий? Так Мацкевич, например, вырос в этом «коровнике», пусть и вопреки царящим там порядкам и при другом начальстве. Что дал вам год пребывания в Движении? Знакомство с людьми, на которых вы и раньше обратили внимание. Так это общество приятных и умных собеседников? Они куда-то движутся? Куда? Вероятно, свергать кое-кого, при этом содержательно общаясь друг с другом. Или еще: вы получили новые знания в различных отраслях, научились работать с информацией. Так и тут Движение мало в чем помогает, это, вроде, заслуга методологии в ММК-версии. Благодаря Движению вы устроились на работу? Надеюсь, заработанные деньги вы не отдаете Движению? Ну, или, по крайней мере, не все? Что там еще? Оппозиция растащила Стратегию-2006 на цитаты? Прямо как «Горе от ума». Так Стратегия – это литературное произведение? Что же вы делаете в Движении и, повторю, чего вам, лично вам, в жизни не хватает? Чтобы студенты и дети чаще выезжали за границу, а бизнесмены могли купить импортные ластики? Или все же вам более интересны проблемы открытия беларускамоуных школ и отмены смертной казни?
Warwick :
Кастрычнік 20th, 2005 at 10:54 am
Класс!!!
Я, во-первых, имею в виду текст Павла.
А во-вторых, реплику steffы.
По-моему, на разнице этих текстов, как нигде лучше проявляется антропологический разрыв. Между людьми, “ххотящими странного” и … как бы это правильнее и не обижая выразится, не хотящими.
Scooter :
Кастрычнік 20th, 2005 at 12:31 pm
Беларуская мова ёсьць неад’емным складнікам існаваньня, і, калі жадаеце, выжываньня народа Беларусі як нацыі.
Бо ў нашых умовах, калі не беларуская, дык толькі расейская мова.
А існаваньне побач з вялізарным расейскамоўным суседам маленькай(у параўнаньні зь ім) незалежнай расейскамоўнай жа краіны - гэта нонсэнс, бо тады няма ніякіх перашкодаў для нашага суседа аб’явіць нас “ісконно русскімі” (ібо разговарівают на русском языке) і зрабіць аншлюс “ісконно русскіх земель”.
Таму беларуская мова зьяўляецца неабходным складнікам незалежнасьці Беларусі.
І ўсім, для каго незалежнасьць Беларусі - не пустыя словы, павінны задумацца і ўсьвядоміць, што без беларускай мовы існаваньне беларускай нацыі і самой Беларусі не магчыма ў перспектыве.
І гэтую думку варта было б як мага шырэй укараняць сярод незалежніцкага руху (і адначасова сярод народа), каб выжыць…
Igar :
Кастрычнік 20th, 2005 at 2:56 pm
Bela-ruskaja Mova tamu i belaj zavettsa,shto utrymlivaje u siabe ,jak i bely koler,use kolery spektra-Duhi Ra(radugi)-viasiolki. A nazva Rusj kudy boljshaja,glybejshaja i shyrejshaja za sionneshnjaje razumenne. Kab zrazu-umets(!),prachhytajtse,for example, knigu Bondarava “Ozhidajushchaja Kultura”.
Павел Нехаев (mbnt) :
Кастрычнік 20th, 2005 at 3:09 pm
2 steffa,
По-моему, быть самим собой - это здорово. И стремиться к этому - вовсе не зазорно. Разве нет?
Я не методолог (социолог, политолог). Если бы я им был, то в рамках Движения мог бы, в некоторой степени, заниматься “самовыражением\самоактуализацией” - публикуя тексты, нарабатывая научную репутацию, “индекс цитирования” и “google page-rank”. Однако, моё самовыражение - в музыке и дизайне. Вступая в Движение, я сознавал что самовыражением придётся слегка пожертвовать (в сутках всего 24 часа и т.п.).
Значит мною двигали какие-то другие мотивы? Как Вы думаете, какие? Возможные варианты ответа:
Хотите прикол? Единственное место, где мне не перашкаджаюць карыстацца роднай мовай - ИНТЕРНЕТ. В т.наз. “реале” - попытки разговаривать на ней с людьми которые её -
- скажем так, “марныя”. Мне, увы, не позволено преподавать экономику на бел.мове, и я не имею права требовать, чтобы студенты писали курсачи и контрольные на ГОСУДАРСТВЕННОМ языке республики БЕЛАРУСЬ. Могу, конечно, накинуть 1-2 балла тому, кто рискнёт, но - студентам с детства вбили в голову, что беларуская мова - “мова неабразованай дзярэўні, Дзеда Барадзеда, Пазьняка і занудных паэтаў” - поэтому ребята и девчата непроизвольно дёргаются, услышав беларускае слова, которое иногда - как одуванчик сквозь асфальт - пробивается сквозь поток русско-советской речи.
К чему это? “Деревья, дома, дети и работа”… этим занимаются люди по всему миру. И каждый выбирает, что ему нужно - карьера или другой способ “самовыражения”.
Если бы меня интересовала “карьера” в РБ (гос.сектор), я бы поехал по распределению, вступил в БРСМ, выбился бы в “активный резерв” и дальше карабкался бы по “вертикали” - от начальника отдела экономики райисполкома и выше. — постепенно теряя всякое человеческое достоинства, погрязая во лжи, лицемерии и сервильности.
Если бы интересовала “карьера” в отеч. “бизнесе” - пришлось бы искать блат для получения кредитов для открытия своего дела, “подвязки” в райисполкоме, налоговой и т.п., далее динамично “крутиться”, уворачиваясь и ища лазейки в идиотском законодательстве, давая взятки тому и этому (покажите мне “чэснага” бизнесмена, который работает в рамках законодательства и не имеет проблем).
Или я мог бы, как 20-30-40% моих однокурсников (и студентов) уехать из Беларуси - туда, где больше возможностей “рожать и строить”.
Но, как Вы, наверное поняли, у меня другие приоритеты: интересная работа, которая частично пересекается с и даёт средства на “самовыражение”.
Несколько ограниченный ассортимент. Не находите? Другие - тоже о свободе быть собой. Но не все это осознают, и ещё готовы что-то для этого сделать. С представителями старшего поколения - всё просто. Они привыкли жить в советском стойле. А вот скажем студенты - которые НЕНАВИДЯТ лукашенку почти поголовно. Они может и хотели бы что-то сделать - но поставлены в такие условия, что за малейшее проявление “нелояльности” - вылетят из вуза.И чего Вы прицепились к утульнай стране?
Вам больше по душе широкие российские/советские просторы? “Где так вольно дышит человек”…
О этот сладкий плен стереотипов! “Революционеры всех мастей”…
Движение не изобретает идеальные миры. Его цели несколько скромнее - http://worvik.com/ruh/faq.htm#aim . “Революционерами” движенцев можно назвать очень условно.
Сочувствую Мацкевичу. Если бы не коровник, он бы реализовался ещё полнее. А так, вместо парения в высях чистого мышления, приходится ему с кретинами на форумах общаться.
Не “благодаря”. На эту работу меня звали год - я отказывался, ибо труд в бел.образовании - для героев и энтузиастов. Но в интересах “борьбы за светлое будущее” и конкретно в рамках реализации цели Движения #1 (”Создание в беларусском обществе уверенности в необходимости … и т.п.”) решил немного пожертвовать своим личным и рабочим (дизайнерским) временем и пошёл “сеять разумное, доброе, вечное”.Деньги? Это даже не смешно. Моих преподских 0,25 ставки = $25 (двадцать пять) в месяц. Этих средств не хватает даже на подготовку к занятиям - покупку учебной литературы, поиск свежей аналитической и статистической информации в сети. Материально-техническое обеспечение учебного процесса, скажем так, “несколько” отстаёт от потребностей “текущего момента”: учебники преподаватели зачастую покупают за свои денежки (иначе их приобретения можно ждать год), интернета в вузе нет. Чтобы подготовить для студентов практические задания, какой-то раздаточный материал, приходится либо, как старшие коллеги, пользоваться “заготовками” 5-10-15 летней давности. Либо, как я, тратить на это деньги заработанные на другой работе.
Я не принимал участия в ОДИ и достижения ММК мне постольку постольку. Имею в виду информацию по экономике, и веб-технологиям. В Движении я выполняю свои функции, которые принял\принимаю на себя в результате\процессе самоопределения.А лично мне в жизни много чего не хватает - наличия горячей воды каждый день, учебной литературы для моих студентов, толстого и дешёвого интернета, арахисового масла, магазинчика с винилами - какой есть в любом задрипаном английском городишке, возможности легально проводить трансакции с моими заказчиками, “свободы слова”, “свободы выбирать (депутата, президента… )” и т.п.
Но это другой разговор. Хотите взять интервью у молодого беларуского техно-музыканта (препода, дизайнёра) - дам, но не тут и не в этом контексте.
p.s. Кстати, вот нашёл Ваш старый, но оч. актуальный материал - http://www.bdg.by/projects/whoiswho/193.htm
- увы, но несмотря на 8 прошедших лет, перед оппозицией всё те же задачи. Лента мёбиуса какая-то…
kolik8 :
Кастрычнік 20th, 2005 at 10:39 pm
kolik8 :
Кастрычнік 20th, 2005 at 10:44 pm
Шкленск, река Котра, Гродненская область
перед Котранской пущей, где Кастусь Калиновский писал свою “Мужыцкую
правду”
конец июля 2004 года
получилось?
steffa :
Кастрычнік 26th, 2005 at 1:29 am
2 Павел
. Потому что я про то же: быть самим собой — это ок! Это, на мой взгляд, самое лучшее или кайфовое, т.е. от
Спасибо за подробный ответ. Но то ли я писать не умею, то ли вы читаете между строк
чего получаешь удовольствие и даже больше. И вы, вроде, это имеете. Жажда самовыражения не ограничивается областями социологии или политологии, или политики, или журналистики. На мой взгляд, это жажда молодости и взросления. Про дома, детей и деревья… Я ж и пишу, что этим занимаются по всему миру. И как раз наиболее успешно, вероятно, те, кто уехал за границу. Я и писала про то, что у вас, вроде, другие приоритеты. Ну, и заодно про маленькую и утульную: против маленькой, вообще-то, я ничего не имею против, скорее, против утульной. И еще мне кажется, что для человека, который озабочен жаждой самовыражения и самосостояния, вполне достаточно собственной территории. А за свою территорию он выходит для того, чтобы решать и устанавливать какие-то профессиональные или межличностные (любовь там, дружба) отношения.
Насчет революционеров, возможно, я погорячилась, как говорится, eхсusez-moi.
По поводу ассортимента: к вашей насыщенной жизни еще бы и указанный набор…
Вы уверены, что движение не изобретает идеальные миры? Тут я с вами категорически не согласна. Но эту тему мы сможем обсудить, когда я приду брать у вас интервью.
Что касается белорусского языка: у меня тоже когда-то была статья по этому поводу (в 1995 где-то), про многоязычие, в том числе и про языки науки. Я же сплошь и рядом общаюсь с белорусскоязычными друзьями - без проблем.
Я тоже имею в виду информацию по специальности, с которой научаешься работать (правда, при первоначальных задатках) даже не изучая труды методологов, а просто с ними общаясь.
Про актуальность моего текста: заметьте, я не собираюсь перевоспитывать оппозиционеров. Готова была бы с ними работать, какие есть, другое дело, что они не политики. И об этом я писала. Но, вроде у нас плохо понимают написанное. Вопрос: как быть услышанной? Только не говорите: Движение поможет. Не поможет.
Теперь ближе к делу: что значит “дам интервью, но не тут”. Не на форуме же вы его собираетесь давать, а я, соответственно, брать?
Павел Нехаев :
Кастрычнік 27th, 2005 at 2:45 am
Зачем на форуме? Можно и по е-мылу. Не face-2-face, конечно - но Вы же не поедете в Горки:)