
Вырай
Ёсьць такая прыгожая легенда. Што усе мы, тутэйшыя беларусы – нашчадкі старажытных багоў, даждбогавыя ўнукі. І таму пасьля сьмерці кожны з нас аўтаматычна патрапляе ў вырай, да багоў і дзядоў. За невялікім выключэньнем. Туды не патрапляюць тыя, хто зганьбілі сябе, свой род, ну, і, натуральна, тыя, хто ад яго адракліся.
Адрачэньне – шлях да самазнішчэньня, адзін з відаў самагубства. Твой род і народ, маці і бацька – гэта неад′емная частка цябе. Адракаючыся ад гэтага, ты адракаешся ад сябе. Гэта скачок у небыццё.
Ты столькі на самой справе жыў, колькі быў самім сабою. Як ты можаш адрозьніць брыдкае і прыгожае, так ты можаш адрозьніць сваё і чужое. Калі ты прыстасоўваешся і выконваеш чужынскія загады ды прыпадабняешся да чужых узораў і “ідэялаў”, ты страчваеш сябе, з чалавека ператвараешся у вінцік, шрубку, грунт для чужых планаў і дробную фігуру ў чужой гульне. Лес такіх замбаваных людзей незайздросны.
Ты ня ўзьнік на пустым мейсцы. У цябе ёсьць культура і род, маці і бацька. Яны зрабілі цябе. Гэта – твой пачатак. Яны зрабілі цябе, і цяпер усё ў тваіх руках. Ты сам вызначаеш, як быць і што рабіць. Ад цябе залежыць, як ты пражывеш сваё жыццё. Калі ты яго пражывеш годна, ты пакінеш сьлед на гэтай замлі, які застанецца, пакуль будзе існаваць гэтая зямля. А твае дзеці працягнуць тваю справу.
Жыццё – бясконцасьць і несьмяротнасьць.
У тым, што было, наш пачатак,
У тым што будзе – наш працяг.
Лукашэнка будуе ў гэтай краіне будучыню, у якой няма мейсца мне і табе такімі, якія мы ёсьць і хочам быць. Такім чынам ён выракае цябе і мяне на зьнішчэньне, на небыццё. Лукашэнка – забойца. Яго чакае гвалтоўны канец, як кожнага забойцу. Нам неабходна абараніць нашую будучыню.
Беларускамоўныя – гэта эліта
Беларускамоўныя – гэта эліта. Таму што яны не абыякавыя. Яны цікавяцца мінулым, яны шукаюць сваю тоеснасьць. Іх не задавальняе папса і піва перад сном. Яны не хочуць быць быдлам, натоўпам і аморфнаю масай. У іх ёсьць імпэт.
Нашая галоўная праблема ў тым, што беларускамоўныя – гэта пратэстны рух. Мы заўсёды змагаліся супраць. Супраць камуністаў, супраць русіфікатараў, супраць Лукашэнкі. А такі пратэстны рух мае вялізнаю хібаю тое, што пратэстуючы, мы прымаем, і пераймаем, і робімся адпаведнікам таго, супраць чаго мы пратэстуем. Люстраным адбіткам, падабенствам, толькі што са знакам мінус. Мы змагаліся з камуністамі, але нашая метадалогія засталася шмат у чым камуністычная (асабліва тады, у канцы васьмідзесятых). І Валер Булгакаў слушна крытыкуе, напрыклад, выданьні Краю, якія адзін-у-адзін падобныя на старыя камуністычныя кніжкі, толькі замест адважных камсамольцаў і камуністаў – зацятыя нацыяналісты. Мы змагаліся з імперыяй, але імперыя дагэтуль сядзіць у нас саміх. Яскравы прыклад – лідар Маладога фронту, які прызывае сваіх паплечнікаў будаваць тут, у Беларусі, імперыю. (Тут маецца на увазе Севярынец і ягоная кніжка”Нацыянальная ідэя”). Імперыю духу. Імперыя – гэта і ёсьць імперыя, назаві яе хоць імперыяй духу – навошта нам свая, беларуская імперыя? Імперыя – гэта кепска, мы павінны быць супраць любых імперый у любых яе праявах. А пасьля што ён напісаў? Што пераўтварэньні ў нашай краіне зьменяць Еўропу. Ні болей не меней. Калі б гэта напісаў маскаль, гэта было б натуральна. Там, на радзіме сланоў, нармальна усё перабольшваць і ратаваць сьвет. Навошта, скажыце, нашаму народу гэтае расейскае месіянства? Трэба пазбавіцца ад прышчэпленага нам маскалямі імпэту ратаваць сьвет, і ня трэба крычаць, што беларусы – самыя лепшыя. Мы – звычайныя людзі, не горай і не лепей іншых. Мы ня будзем ратаваць сьвет – мы будзем уладкоўваць жыццё у сваёй краіне.
Другая бяда ў тым, што адсутнасьць хуткага посьпеху прыводзіць да расчараваньняў. Шэраг паразаў і пагаршэньне становішча касуе надзею. І гэтае перажываецца вельмі цяжка. У многіх псіхіка проста не вытрымлівае. Шмат хто зьехаў з Беларусі. Некаторыя проста кінулі. Шмат хто зламаўся і стаў цынікам. Яшчэ людзі шукаюць суцяшэньне ў рэлігіі.
Але на зьмену тым, хто зламаўся і расчараваўся, прыходзяць новыя кадры.
Сёньня нам неабходна абараніць сябе, каб не прапасьці. Мы мусім самі абараніць сябе, ніхто іншы гэта не зробіць. Як ты адрозьніваеш брыдкае ад прыгожае, трэба адрозьніць сваё ад чужога. Падтрымлівай і абараняй сваё. Будзь гаспадаром на сваёй зямлі. Стварай будучыню, якую ты хочаш для сябе і сваіх дзяцей. А вырай – гэта ўсяго толькі легенда. Але ўсё роўна прыемна ўяўляць сябе, што калі што, трапіш менавіта туды, да багоў і дзядоў.
Беларускі нацыянальны герой будучыні
Нам трэба ствараць міты пра беларускіх нацыянальных герояў. Шмат мітаў будзе пра персанажаў мінулага – бо персанажы сёняшняга дня занадта блізкія каб стаць героямі – каб пабачыць героя, патрэбная дыстанцыя. Але, на маю думку, зараз больш карысным было б стварэньне вобразу героя будучыні. Чалавека, які пачынае дзейнасьць у сучасных умовах, дасягае посьпеху і можа быць прыкладам для ўсіх астатніх. Што гэта можа быць за герой? Нешта мне не падабаецца ў якасьці такога героя вобраз апазіцыянера, якога за перакананьні выгналі з працы, ён выйшаў на мітынг, там мужна і гераічна біўся з АМАПаўцамі, але ў няроўнай бойцы атрымаў па галаве і па другіх частках цела гумавым дручком, і пасьля доўга галадаў у турме. І ўсё гэта дзеля роднай, любай Беларусі. На маю думку, лепшым героем быў бы чалавек, які здолеў атрымаць добрую адукацыю, зрабіць кар’еру, зарабіць шмат грошай. Але, у супрацьвагу “новаму рускаму”, ён не прапівае гэтыя грошы, і не прайграе іх у казіно, але дапамагае літаратарам і музыкам, фінансуе навукоўцаў, палітычныя і грамадзкія арганізацыі. Мясцовыя ўлады спрабуюць абрабаваць яго, але ў іх нічога не атрымліваецца. Супрацьпаставіўшы розум, веды, арганізацыю і грошы, наш герой перамагае мясцовыя ўлады, і сам атрымлівае рэальную ўладу на мясцовым узроўні. Карыстаючыся гэтым, ён садзейнічае сварэньню грамадзянскай супольнасьці. А калі ёсьць грамадзянская супольнасьць, дык гэта гарантыя і дэмакратыі, і дабрабыту, і сацыяльнай справядлівасьці.
Такім чынам, на маю думку, якасьці новага нацыянальнага героя – гэта адукаванасьць, розум, адказнасьць і арганізацыйныя здольнасьці, і толькі у значна меншай ступені фанатычная зацятасьць і самаахвярнасьць, якія прапагандуюцца сёньня.
Максім Мароз
[Powered by WordPress.]
25 queries. 0.356 seconds
kolik8 :
Кастрычнік 17th, 2005 at 4:12 pm
я супраць такога падыходу.
Maxim Maroz :
Кастрычнік 17th, 2005 at 5:12 pm
Удакладні, што канкрэтна.
Каб не было неразуменьня, калі я пішу, што беларускамоўныя - гэта эліта, я не маю на увазе, што толькі беларускамоўныя эліта, дахалеры шмат каго таксама можна назваць элітай.
burbalka :
Кастрычнік 17th, 2005 at 11:01 pm
прычым тут навіны?????
burbalka :
Кастрычнік 17th, 2005 at 11:22 pm
і легендамі жыць ня хочацца. пара бы ўжо сур’ёзна…
Maxim Maroz :
Кастрычнік 18th, 2005 at 11:28 am
Бурбалке - міты і легенды - гэта вельмі сур’ёзна!
Scooter :
Кастрычнік 18th, 2005 at 1:48 pm
2Maxim Maroz:
“Бурбалцы” а не “Бурбалке”,
а ў мужчынскім родзе было б: каму? - “Бурбалку”.
Вучыце мову, спадару Максім!
burbalka :
Кастрычнік 18th, 2005 at 10:37 pm
максім мароз, а калі гэта яшчэ і сур’ёзна - то і тым больш.
знайші мне задачу эліты - міфы для народа прыдумляць, самому нябось ня хочацца, каб міфамі кармілі? а каді хочацца - смачна есьці.
Назіральнік :
Кастрычнік 19th, 2005 at 5:24 pm
Ледзь не ўпершыню мацысты напісалі нешта прыстойнае. Праўда,
не бывае такіх “герояў”, альбо вельмі рэдкія.
Maxim Maroz :
Кастрычнік 21st, 2005 at 3:39 pm
Назіральніку - не бывае? рэдкія! дык нашая задача, каб былі, і шмат. Як рабіць будзем?
Бурбалкуа - вы супрацьпастаўляеце міты і “сур’ёзнае”. Што вы маеце на ўвазе пад “сур’ёзным”? Вы думаеце ад чаго залежыць ці ёсьць чаго смачна есьці ці няма? Ад таго, што чалавек робіць (або не робіць). А ад чаго залежыць, што чалавек робіць або не рабіць? Ад таго, якія міты у яго у галаве, які ягоны сьветапогляд. Зразумелая важнасьць добрых і правільных мітаў?
burbalka :
Кастрычнік 21st, 2005 at 4:19 pm
што такое правільны міт? гэта той, празь які можна маніпуляваць чужой сьвядомасьцю?
я не супрацьпастаўляю міт і сур’ёзнае, проста спачакту падумала, што вы прыкалываецеся, а клі зразумела, што гэта сур’ёзна, то пачала прыкалывацца я.
ёсьць побытавыя міфы - гэта адна справа. але ёсьць міфы палітычныя - а гэта ўжо справа зусім іншая. мяне проста дарубе, калі нехта кажа: “я вось такая эліта, прынёс вам міфаў пакушаць”, гэта даруйце, гаўно, а не эліта, калі яна застаецца на міфалагічным узроўні мысьленьня ці іншым прапануе. і пачытаеш вось так і падумаеш, што эліта - гэта міф, прычым самастваральны. а потым калі вас будуць кранаць - будзеце крычаць - мяне ня трогаць, я ўсяго ліш міф!
разумееце, чалавека нельга зьвесьці да ягонага сьветапогляду. ён, яшчэ і думае, а потым тэксты нараджае. ці вы гэты тэкст напісалі пад уплывам міфаў у вашай галаве? а, так? ну тады далейшае абмеркаваньне бессэнсоўнае, у нас канфлікт міфалогіяў
Maxim Maroz :
Кастрычнік 21st, 2005 at 5:37 pm
правільны міт - глядзі легенду пра вырай у пачатку майго артыкула. Ёсьць сумненьні наконт дзейнасьці і карыснасьці такіх легендаў?
Maxim Maroz :
Кастрычнік 21st, 2005 at 5:40 pm
анегдот - “Ппачему вы прібілі над дверью падкову? Вы ведь говорілі, что не веріте в эті предрассудкі? - А я слышал, что падкова памагает даже кагда в неё не верят”
burbalka :
Кастрычнік 22nd, 2005 at 12:24 am
т.е. ты лічыш легенду пра вырай, якую прыдумай і сюды запосьціў, легендай? і пра вырай? увольце. я сябе лічыць нашчадкам дажджбагоў не зьбіраюся.
фішка з мітамі зусім іншая - тут менавіта трэба верыць у падкову, нягледзячы на тое, ці вісіць яна ці не.
стварэньне нацыянальнай міфалогіі - гэта старадаўні беларускі праект. хто толькі за гэта ня браўся. магчымы толькі адзін варыянт - станьце пісьменьнікам ці паэтам - і стварайце вобразы.
а то калі стварэньнем міфалогіі займаюцца інтэлектуалы, то атрымліваецца, што яны патанаюць у сваіх уласных міфах і пачынаюць жыць не рэчаіснасьцю, а зьместам сваіх дурных галоваў.
burbalka :
Кастрычнік 22nd, 2005 at 12:25 am
гэта і ёсьць “імпэрыя ў нас саміх” - міфы ў галовах.
Maxim Maroz :
Кастрычнік 27th, 2005 at 1:40 pm
Бурбалкуа
Спрэчка у асноўным з-за рознага разуменьня адных і тых жа словаў. Вы неяк занадта нервова рэагуеце на слова МІТ, у вас чамусьці адмоўнае успрыняцце гэтага слова. У мяне наадварот. Вы супраць міфаў у галовах - але дзе вы бачылі головы без мітаў? Бо з мітамі прасьцей і зручней. У мітаў шмат недахопаў, але яны ёсьць, іх шмат і з імі трэба лічыцца, зь імі трэба умець жыць і выкарыстоўваць іх на карысьць грамадзтву.
Вы супрацьпастаўляеце міт і рэчаіснасьць? Але кожны міт адлюстроўвае рэчаіснасьць, праўда спрошчана і скажона, але любое люстра заўсёды нешта спрашчае і скажае, і тут ужо нічога не зробіш. А паколькі чалавек заўсёды успрымае рэальнасьць скажона, значыцца сапраўдны міт не скажае рэчаіснасьць, але стварае рэальнасьць. Якія міты у цябе у галаве - такая і рэальнасьць. Якасныя і добрыя міты - і чалавек жыве добра - кепскія дэструктыўныя міты - і чалавек няшчасны і доўга не жыве.
Але мы згодныя наконт таго, што справа стварэньня мітаў - гэта справа пісьменьнікаў і паэтаў. Але не толькі іх, але усіх дзеячоў культуры. Такім чынам мне не абавязкова станавіцца пісьменьнікам, можна быць проста публіцыстам, напрыклад. І прычым тут інтэлектуалы? Я што-небудзь пісаў пра інтэлектуалаў? Адкуль узяліся інтэлектуалы?
burbalka :
Кастрычнік 28th, 2005 at 11:48 am
вось у тым і справа, што інтэлектуалам месца няма. таму што прастору запаланілі “паэты і пісьменьнікі”. помніцца, якраз мацкевіч выступаў з палымянаў прамовай пра “беларусь як нацыю паэтам”, таму “думаць Беларусь” няма каму.
я ня думаю, што мы разумеем рознае пад міфамі. проста зыходная пазыцыя ў нас розная. я кажу: лепей, хай чалавек пакутуе, разбураючы міфы, чым жыве шчасьліва не ў рэчаіснасьці, а ў міфах у сваёй галаве.
мая пазыцыя грунтуецца не на “інтэлектуальным” падыходзе, а вынікае з хрысьціянскіх каштоўнасьцяў. хрысьціянам міфы супрацьпаказаны. задача хрысьціяніна - разбураць ідалаў, разбураць тое, што стаіць паміж ім і рэчаіснасьцю. і хаця, як кажа Пісаньня “зараз мы бачым нібы праз тусклае шкло”, тым ня менш Ісьціна ёсьць, і яна адкрытая. Гісторыя хрысьціянства паказала, што спроба асіміліцыі паганскай спадчыны (міфаў) ні да чаго добрага не прывяла.
Maxim Maroz :
Кастрычнік 29th, 2005 at 6:02 pm
Так бы адразу і напісала, што цябе як ідэйную хрысьціянку проста ў дрыжыкі кідае ад словаў “паганства” і “міты”, і таму ты не настроеная на сур’ёзнае абмеркаваньне зьместу, а проста зайшла выказаць сваё абурэньне наконт “паганскай” формы, у якой я выклаў свае думкі.
А зьмест артыкула быў такі:
1. трэба быць самім сабою, трэба ўмець адрозьніваць сваё і чужое.
2. Што добрае у беларускамоўных - неабыякавасьць і імпэт. Самае горшае і небясьпечнае, з чым трэба змагацца - абыякавасьць.
3. Трэба ствараць - маляваць станоўчыя узоры, да якіх трэба імкнуцца.
Ці ёсьць пярэчаньні па зьместу артыкула?
steffa :
Кастрычнік 30th, 2005 at 1:54 am
Вот интересно, а почему “неабыякавасьць і імпэт” как проявление “добрага” толькi у беларускамоуных? Што за моуны шавiнiзм? Давайце ствараць “кодэкс беларускамоунага грамадзянiна” альбо “будаунiка беларускамоунай элiты” - и будзем iмкнуцца. Вперед, на баррикады!
twin :
Кастрычнік 30th, 2005 at 1:50 pm
Тое, што я бачу тут - толькі міты, міт на міце сядіць і мітам паганяе. Неяк атрымліваецца,
што ўсе карыстаюцца мітамі і ні міты спасылаюцца ў якасьці аргументаў. Вы не заўважылі гэтага? Гэта таму што ён ляжыць ў падставе ўсяго. Калі возьміце любы ваш аргумент супраць міта і прааналізуеце нават ня вельмі глыбако, самі ўбачыце гэта.
Як яны ўзнікаюць, не зусім вядома. Але, дакладна, што гэта калектыўная справа. Нават калі хтосьці прыдумляе міт, усё роўна, сапраўным мітам яго робіць вялікая колькасьць людзей.
Я так мяркую.
burbalka :
Кастрычнік 31st, 2005 at 1:01 pm
Максім Мароз, рухаемся далей:
1) я не ідэйная хрысьціянка, я веруючая. гэта розныя рэчы
2) ад слова міф мяне ў дрыжыкі кідае як “крытычнага інтэлектуала”
нарэсьце, вы патлумачылі, пра што быў зьмест артыкула. і ў гэтым тлумачэньні ня слова пра “міф”. вось і выдатна, што вы адмовіліся ад міфатворчасьці.
пашукайце, куды дзеліся беларускамоўныя маладзёвыя лідары эдак 5-гадоваў даўніны… стаміліся і пайшлі ў бізнэс, прыватнае жыцьцё і г.д. а многія - не адзінкі нават - перасталі быць гэтымі самымі беларускамоўнымі. плюс, я так і не разумею, каго вы маеце наўвеце пад “беларускмоўынмі”, якія размаўляюць па-беларуску ў інтэрнэце? ці ў абшчэсьцьвенных месцах?
разгледезем зьмест артыкула:
1. трэба быць самім сабою, трэба ўмець адрозьніваць сваё і чужое. дзякуй на гэтым, а то я думала, што вы зьбіраецеся ўзяць “свой міф” і навязаць яго “іншаму чалавеку”, каб ён ня мог адрозьніць, дзе ў яго ў галаве сваё, а дзе навязанае звонку.
2. Што добрае у беларускамоўных - неабыякавасьць і імпэт. Самае горшае і небясьпечнае, з чым трэба змагацца - абыякавасьць. гэта ня факт
3. Трэба ствараць - маляваць станоўчыя узоры, да якіх трэба імкнуцца. Г.зн. вы прапануеце заняцца сацыяльным дызайнам? вы прапануеце што? каштоўнасьці (ідэалогія) альбо стэрэатыпы дзеяньняў (міфалогія)? я мяркую, што трэба не маляваць станоўчыя ўзоры, а іх ажыцьцяўляць.
Maxim Maroz :
Кастрычнік 31st, 2005 at 4:09 pm
Стэфе і Бурбалцы.
Быць расейскамоўным у нашай краіне лёгка, а беларускамоўным цяжка. Таму усе абыякавыя людзі расейскамоўныя (обо размаўляюць на трасянцы), і толькі неабыякавы чалавек з імпэтам можа сьвядома абраць беларускамоўную пазіцыю, нягледзячы на усе цяжкасьці і праблемы. Вядома, што шмат хто не вытрымлівае, стамляецца, і г.д.
А Стэфе павінна быць вельмі сорамна. Я ж нідзе не пісаў што неабыкавасьць ТОЛЬКІ у беларускамоўных. Навошта мне гэта прыпісваць? Натуральна, што сярод расейскамоўных таксама час ад часу сустракаюцца неабыякавыя. Я гэта асабліва падкрэсьліваў - перачытай каментар нумар 2 тут.
Maxim Maroz :
Кастрычнік 31st, 2005 at 4:15 pm
Адказ на трэці пункт Бурбалкі.
Так. Я прапаную сацыяльны дызайн. Трэба заняцца і каштоўнасьцямі, і стэрэатыпамі дзеяньняў. Таму што калі мы гэтым не будзем займацца, гэтым займуцца тыя, што лічыць нас не суб’ектам, але аб’ектам. А маляваньне і ажыццяўленьне адно другому не замінаюць.
Maxim Maroz :
Кастрычнік 31st, 2005 at 4:18 pm
Спачатку складаеш план, пасьля яго ажыццяўляеш. Спачатку малюеш, пасьля робіш. Так лепей, чым рабіць экспромты.
burbalka :
Кастрычнік 31st, 2005 at 11:02 pm
я, напрыклад, не магу сабе дазволіць быць расейскамоўнай. некалькі разоў спрабавала перайсьці на расейскую мову, дык атрымлівала па шапцы
я думаю, што беларускамоўнасьць гэта элітарнасьць. беларускамоўныя бываюць такія гаўнюкі, вы ўжо прабачце.
вы мяне ўвольце. я не хачу быць ні суб’ектам, ні аб’ектам у ВАШЫМ, максіма мароза, праекце. Я НЕ ХАЧУ Ў ВАШ ВЫРАЙ, зразумела выражаюся? вы спачатку ПРЫДУМАЛІ, чаго я хачу, а потым РОБІЦЕ мне гэта? увольце, я ўжо як-небудзь сама вырашу, чаго я хачу, і чаго мне трэба.
steffa :
Лістапад 1st, 2005 at 2:49 am
Мне сорамна. За вас, Максим. “Што добрае у беларускамоўных - неабыякавасьць і імпэт”. А у остальных? Им отказано? Чем еще, кроме обозначенных характеристик, обладают (валодаюць) беларускамоуныя?
“Каб не было неразуменьня, калі я пішу, што беларускамоўныя - гэта эліта, я не маю на увазе, што толькі беларускамоўныя эліта, дахалеры шмат каго таксама можна назваць элітай” (комм. 2). Вы вообще про кого пишите? Если можно уточнить, кто это “дахалеры”? Я думаю, что неабыякавыя (альбо абыякавыя) сустракаюцца ня толькi памiж беларускмоунымi/расейскамоунымi. Это не зависит от мовы. А как быть с руускоязычными? Я, например, разговариваю на русском языке, на котором. смею вам напомнить, друковал свои книги Скорина. Может, дело не в языке, а в элите? Быть причисленным к ней, это так сладко!!! Наверно?
steffa :
Лістапад 1st, 2005 at 3:02 am
Прошу извинения, руский язык в смысле употребляемого (употребленного в свое время) Скориной, пишется, конечно, через одно “с”. Но я все же не претендую на времена Скорины, поэтому через два “сс”.
Maxim Maroz :
Лістапад 2nd, 2005 at 2:26 pm
Бурбалцы - не хочаш - маеш права. Цябе ніхто і не прымушае. Я кажу што я хачу, ты - што ты хочаш, нехта яшчэ нешта, так фармуецца грамадзкая думка.
Стэфа - навошта чытаць выбарачнчна? Я ж усё растлумачыў, але ты робіш выгляд што гэтага у вочы не бачыш. “Быць расейскамоўным у нашай краіне лёгка, а беларускамоўным цяжка. Таму усе абыякавыя людзі расейскамоўныя (обо размаўляюць на трасянцы), і толькі неабыякавы чалавек з імпэтам можа сьвядома абраць беларускамоўную пазіцыю, нягледзячы на усе цяжкасьці і праблемы.”
што тут незразумела?
Зы. у мяне дома стаіць факсіміле Скарыны. Скарына называў мову, на якой пісаў, “руськай”. Гэта была старабеларуская мова.
Maxim Maroz :
Лістапад 2nd, 2005 at 2:36 pm
“Может, дело не в языке, а в элите? Быть причисленным к ней, это так сладко!!! Наверно? ”
Здаецца, гэта ты прыпісваеш мне свае уласныя праблемы. Хочаш быць элітай - будзь! Я нідзе ніколі не сцвярджаў, што для гэтага абавязкова неабходна быць беларускамоўным. Не беларускамоўнасьць робіць беларускамоўных элітай, а нездаровыя умовы у нашай ненармальнай краіне, калі большасьць абыякавых і несьвядомых выбірае расейшчыну з трасянкай.
burbalka :
Лістапад 2nd, 2005 at 3:44 pm
Максім, ну нарэшце, дачакалася, чаго хацела.
steffa :
Лістапад 5th, 2005 at 4:41 am
Максим, прабачце мяне, калi ласка, но вы что, дурика валяете? “Хочаш быць элітай - будзь! Я нідзе ніколі не сцвярджаў, што для гэтага абавязкова неабходна быць беларускамоўным”. Посмотрите еще раз, внимательно, на название своей статьи. А про “абавязковаю неабходнасць” я тоже нигде не писала. Зы.
booxter :
Лістапад 5th, 2005 at 10:56 am
steffa, гэта Вы дурку мелеце. Што Вам не падабаецца?
Так, беларускамоўныя - эліта. І шмат хто яшчэ. АДНАК: у іншых групах грамадзтва ёсьць як эліта, так і звычайныя прайдохі. А сярод беларускамоўных - толькі разумныя, сьвядомыя, элітныя людзі. Вось так. І гэта не таму што беларуская мова лепей за іншыя. Проста яна пастаўлена ў такія ўмовы, што толькі самадастатковыя людзі (эліта) можа сабе дазволіць на ёй мовіць.