
Напярэдадні Кангрэсу група актывістаў НДА (Ірына Сухій, Уладзіслаў Вялічка, Сьвятлана Каралёва й інш.) выступіла з заявай пра байкот гэтага форуму. Сваю падтрымку яны задакляравалі тым палітычным суб’ектам, якія:
1. будуць арыентавацца на рэсурсы ўнутры краіны, а не на падтрымку замежных донараў;
2. перапыняць выплату ганарараў за палітычныя акцыі й грамадзянскую актыўнасьць;
3. будуць спрыяць сапраўднаму дыялёгу ў асяродзьдзі прыхільнікаў пераменаў;
4. забясьпечаць прыход новых асобаў у палітыку.
Выбар адзінага кандыдата з вузкага кола палітыкаў актывісты НДА лічаць кулюарным і памылковым спосабам. Лідэр мусіць з’явіцца на аснове свабоднай канкурэнцыі асобаў і ідэяў.
З ініцыятаркай заявы кіраўнічкай ГА “Цэнтар сацыяльных інавацыяў” Тацянай Пашавалавай гутарыць журналіст Зьміцер Дзядзенка.
Зьміцер Дзядзенка: Чым выкліканы недавер да Кангрэсу?
Тацяна Пашавалава: Выказанае ў заяве ня ёсьць нечым новым: усё гэта абмяркоўвалася ў кулюарах актывістаў НДА апошнія 2—3 гады, але не выносілася на шырокую дыскусію. Падчас падрыхтоўкі Кангрэсу ў грамадзянскай супольнасьці людзі актывізаваліся. І мы задумаліся: чаму мы не выносім гэта да шырокай грамадзкасьці й арганізатараў Кангрэсу?
ЗД: Вы патрабуеце даць выявіцца новым асобам у палітыцы. А.Фядута ў адкрытым лісьце таксама патрабуе адстаўкі кіраўнікоў партыяў у выпадку паразы на выбарах…
ТП: Але чаму мы павінны чакаць паразы? Калі мы чакаем паразы, дык пытаньне будзе не ў замене тых ці іншых лідэраў. Будзе пытаньне: ці застанемся мы ў гэтай краіне, ці будзе тут месца нам — і апазыцыі, й грамадзянскай супольнасьці?.. У 2001 г. людзі, якія фармуюць сёньняшні парадак дня, пацярпелі паразу. Цяпер у нас дэжавю: выпраўляюцца дробныя памылкі, але ідзе тая ж самая кампанія, што і ў 2001-м! Ніякага разуменьня, што сёньня іншая, больш складаная сытуацыя. Чаму стратэгія, якая правалілася тады, сёньня будзе пасьпяховай? Ніхто ня змог пераканаць мяне, і нават не спрабаваў! І нікога не спрабавалі пераконваць… Кангрэс здаецца фармальным мерапрыемствам, дзеля таго каб зацьвердзіць вырашанае некім. Дык якая розьніца паміж Кангрэсам ці Ўсебеларускім сходам?
ЗД: Але Кангрэс адыгрывае аб’ядноўчую ролю для апазыцыі.
ТП: Ён мог бы стаць завяршэньнем аб’яднаўчай працы. Але на самой справе ёсьць тыя ж сваркі, крызысы, што былі й раней. І заміж таго, каб абмеркаваць розныя ідэі і прыйсьці да нейкіх агульных высноваў, гэта ўсё хаваецца. Робіцца фальш-панэль “Мы адзіная грамадзянская супольнасьць, у нас усё добра” — ці то для сябе, ці то для замежных донараў… Ёсьць супярэчнасьці паміж грамадзянскай супольнасьцю й палітычнымі партыямі, паміж самімі партыямі — гэта трэба абмяркоўваць. Каб выбіраць найлепшае ў адкрытай канкурэнцыі ідэй і людзей. Калі мы сярод сябе ня можам адкрыта выказваць свае праблемы й адкрыта іх абмяркоўваць, дык чаму мы прэтэндуем на тое, каб кіраваць краінай? Трэба зрабціь правілам дэмакратычныя працэдуры сярод самой апазыцыі, а ўжо потым прэтэндаваць на тое, каб увесьці гэта ў краіне. А цяпер робяць выгляд, што праблемаў няма. Гэта ж толькі шыльда, хлусьня — няма адзінства!
ЗД: Крокі па супрацоўніцтве партыяў і НДА ёсьць: ПБНФ і “зялёныя” вылучылі беспартыйнага Мілінкевіча.
ТП: Партыі ўзаемадзейнічаюць не з грамадзянскай супольнасьцю, а з канкрэтнымі асобамі. НДА шмат, і ўсё мы розныя — правыя, левыя, “сацыяльшчыкі”, эколягі… Існуе “генафонд” ідэяў, падыходаў, і ўсе яны маюць права на існаваньне. Мы хочам быць рознымі й падтрымаем таго палітыка, які абароніць гэта. Сёньня ў краіне ёсьць пагроза існаваньню грамадзянскай супольнасьці ды яе разнастайнасьці. І няма нікога, хто даказаў бы, што будзе абараняць гэтую разнастайнасьць. Ня мы павінны ісьці да палітыкаў і прапаноўваць, каб яны нас паслухалі. Палітык павінен ісьці да нас і казаць: я буду абараняць вас, а вы падтрымлівайце мяне. На тое ён і палітык!
А нашыя палітыкі вычышчаюць канкурэнтнае поле між сабой лепш, чым улады. Яны не даюць прарасьці новаму. Трэба новыя твары. Для гэтага патрэбныя камунікацыйныя пляцоўкі, дыскусіі — у Інтэрнэце, на сэмінарах, на дэбатах: мы б убачылі, хто чаго варты. А ня так, што адзін палітык у адной газэце выступіць, другі ў другой, ды яшчэ ўсё падрэдагуюць. Няхай жыўцом выказваюцца! І гэта ажывіла б усё палітычнае жыцьцё ў краіне.
ЗД: Вы патрабуеце не плаціць ганарары за палітычныя акцыі…
ТП: Нас турбуе, што палітычныя кампаніі ператвараюцца ў бізнэс-праекты, — гэта высякае поле, на якім працуе грамадзянская супольнасьць. Калі людзям плацяць за грамадзянскую актыўнасьць, грамадзянскую мужнасьць і г.д. — гэта нешта нядобрае. Гэта высякае нашую сацыяльную базу, а не нарошчвае яе. Ёсьць рэчы за якія трэба плаціць: экспэртныя ацэнкі, прафэсійная праца. Але ёсьць і рэчы, за якія плаціць нельга, бо ідзе разбурэньне самога асяродзьдзя! Мы будзем адсочваць, каб не было бізнэс-праектаў, і агучваць сваё стаўленьне. Каб людзі не адпрацоўвалі грошы, а рабілі справу, калі ўжо за яе ўзяліся.
ЗД: Вы зьявіцеся на Кангрэс?
ТП: Магчыма, нехта з падпісантаў і прыйдзе туды, але галасаваць і ўдзельнічаць у іншых працэдурах ня будзе. Яны прыйдуць тлумачыць цікаўным нашую пазыцыю. Мы ня можам удзельнічаць у мерапрыемстве, якое ёсьць простай карцінкай. Ня вырашаныя фундамэнтальныя пытаньні. Хто будзе ўсё рабіць? Дзе арганізацыйныя структуры? На якіх прынцыпах будзе фармавацца штаб? Хто яго фармуе? Калі не кандыдат, а нехта іншы над ім — дык што гэта за марыянэтка будзе? Гэтыя пытаньні павінны ставіць палітыкі, але ж яны іх ня ставяць. Мы ня хочам быць масоўкай для палітычных партыяў. Будзе абраны Мілінкевіч ці Лябедзька — мы нічога ня маем супраць іх. Але дзе тут перамога ў 2006-м?
ЗД: Што маеце рабіць, калі Кангрэс ня прыме вашых умоваў?
ТП: Мы зьвяртаемся да шараговых удзельнікаў. Нашыя патрабаваньні ёсьць адначасова й прапановамі. Мы кажам: “Мы прытрымліваемся такіх падыходаў. Тыя, хто з намі згодны, — давайце рабіць. Падтрымаем таго палітыка, які нам гэта гарантуе”. Як грамадзянская супольнасьць мы ня можам арганізаваць палітычнага дзеяньня, але можам выказаць сваё стаўленьне да палітыкаў і патрабаваць: калі хочаце падтрымкі — будзьце такімі.
Мы ня вельмі спадзяемся, што ўсе прапановы Кангрэс прыме й хуценька пачне рабіць. Калі б так было, я б насьцярожылася. Гэта значыла б: ім усё адно, за што фармальна галасаваць. Мы чакаем, што людзі пачнуць задаваць пытаньні палітыкам: ці робіце вы гэта й гэта? Кангрэс — гэта інфармацыйная нагода для агучваньня ідэяў.
ЗД: Не баіцеся, што вас назавуць раскольнікамі?
ТП: Раскол існуе й бяз нас. Мы прапануем не замоўчваць, а абмяркоўваць супярэчнасьці й здымаць іх праз перамовы. Тады дэмакратычны рух насамрэч будзе адзіным.
[Powered by WordPress.]
25 queries. 0.295 seconds
Татьяна Пошевалова :
Верасень 30th, 2005 at 9:47 am
Комментарии к интервью:
В связи с публикацией нашего заявления в сети я решила дать несколько комментариев, которые, надеюсь, поставят точки над i в спорах о причинах побудивших нас сделать этот шаг. Даю их на сайте worvik, так как сюда в конечном счете попало интервью со мной.
В старой сказке бессмертного Андерсена, если помните, ребенок констатирует очевидный факт: “А король-то голый!”. Что делают взрослые? Сначала на него шикают: “Вот говнюк, и как он смеет?”. (Некоторые, вероятно, строили предположения, не агент ли спецслужб этот паршивец, и не претендует ли он сам на королевское место… И вообще – что он тут делает, тут взрослые играют!). Потом очевидный факт признают, и лишь затем начинают спрашивать друг друга: а куда ж девалась та пара мошенников, которая весь этот спектакль устроила и еще заработала на этом? Задача одевания короля, однако, стояла от всей этой суеты особняком и решалась другими методами.
Так вот, все как в сказке.
Первое. Некоторые хорошие люди, а также журналисты, поспешили определить нас в группу поддержки того или иного политического субъекта. Комментирую: заявление сделано от лица представителей гражданского общества, или просто общества, если хотите. Мы не политики, и на эту позицию не претендуем. Слово “поддержка”, во избежание недоразумений, не означает даже нашей готовности работать на команду какого-либо кандидата. Господа, вы нас еще не убедили отдать вам свои голоса, о другом пока и речи не идет.
Вышесказанное касается как тех, кто организует КДС и участвует в нем, так и тех, кто остался в стороне от этого процесса (это по поводу комментариев про так называемые “уши Мацкевича”, на которого некоторые поспешили повесить отвественность за наше заявление. Кстати, уши как уши, не хуже, чем у других).
Второе. Лично от себя: никогда не работала в политическом поле за деньги в прошлом, не делаю этого сейчас и не собираюсь в будущем, то есть это не конкуренция. Лет пятнадцать назад я приобрела опыт участия в выборах, на чистом энтузиазме, и, видимо, мне хватило. Кстати, тогда у нас не было денег, но были люди.
(При этом я считаю правильным привлекать внешние ресурсы только на социальные, образовательные и экологические программы – люди и природа не могут ждать, пока страна разбогатеет.)
Третье. И оппозиция, и сторонники действующего руководителя страны, и чиновники, и общественные организации, и подписавшие это заявление, и те, кто нас критикует или вообще находится вне контекста этих событий, - мы один народ. И все, чего мы хотим – это чтобы в этой стране всем нам было место. У кого-то есть возражения?
Татьяна Пошевалова :
Верасень 30th, 2005 at 1:48 pm
Еще коммент.
В части требований нашего заявления не все поняли наезд по поводу бизнес-проекта. Объясняю. Нацеленные на процесс «бизнес-проекты» время от времени реализуются, и многие оказываются просто их участниками (см. здесь), вовсе не обязательно получателями прибыли. Но ведь не протестуют, участвуют на предложенных условиях. А партнеры, одни искренне хотят помочь, другие видят прекрасную возможность заработать на ситуации, - все как в жизни. Для кого война, для кого мать родная. Потом в результате этого страдают люди здесь, в Беларуси, и споры по поводу денег «на выборы» выплескиваются на страницы прессы, со всеми последствиями для имиджа.
Справедливый :
Верасень 30th, 2005 at 2:33 pm
Как забавно… полный отказ от “ушей Мацкевича” и… фотка на фоне диаграммы с его презентации. Гы-гы-гы… Больше вопросов нет.
Справедливый :
Верасень 30th, 2005 at 3:07 pm
Опа… а куда фотка пропала?
Что, теперь и мои посты потрете, чтобы скрыть факт того, что тут висела фотка Татьяны Пошеваловой на фоне диаграммы из презентации “стратегии”?
Brake :
Верасень 30th, 2005 at 3:31 pm
2 Справедливый:
А убрали по просьбе самой Пошеваловой - она считает, что фотка не очень.
Да не расстраивайтесь Вы так! На фотке действительно Пошевалова, но со своими выкладками - той фотке уже полгода, тогда Стратегии еще не было
Она ж ведь и не отрицает, что методологией увлекается (потому и схема такая “умная”). Кстати, если Вы ж Стратегию изучали - я помню еще опечатку важную нашли? А схему мыследеятельности (основную в Стратегии) от просто методологической не смогли отличить?
admin :
Верасень 30th, 2005 at 3:35 pm
Справедливый, теперь мы не только ваши посты потрём, но и вас придётся убрать. Ибо на фотке была не схема из стратегии_2006, а гораздо более секретная схема. Трепещите!
Справедливый :
Верасень 30th, 2005 at 4:19 pm
Гы-гы-гы… отмазки все дешевле и дешевле…
Андрей Егоров :
Верасень 30th, 2005 at 4:20 pm
Когда заявители говорят о необходимости «прекратить практику выплаты гонораров за политические акции и проявления гражданской активности как разрушительную для социальной базы белорусского демократического движения», речь идет не о том, что деньги получают непосредственные участники уличных политических акций. Но во многих других случаях, политическая поддержка связывается именно с получением какой-либо коммерческой выгоды. Предоставление помещения за деньги, получение денег за распространение разного рода печатной продукции, сбор подписей, поощрение активистов зарубежными поездками на бесконечные семинары и конференции и т.п. – эта порочная практика действительно разлагает демократическое движение. Вообще меняется логика и суть существования организаций, которые начинают функционировать как сервильные структуры. За деньги можно нанять практически любую организацию под выполнение несвойственных им функций. Многие НГО уже настолько привыкли к этому, что удивляются бесплатным проявлениям политической активности.
Недавно, был такой случай: когда проводилась презентация Стретагии-2006 в одном из городов Беларуси, за аренду помещения и приглашение людей с «движенцев» взяли некоторую сумму денег. При этом, на лице «арендодателей» было написано искренне удивление, когда с них не взяли расписок. Они думали, что для презентации Стратегии-2006 выделен специальный грант и, соответственно, для отчета нужны подтверждающие расходы документы. Т.е. они уже очень давно не видели, что бы кто-то шевелился по собственной инициативе и за собственные средства!
Справедливый :
Верасень 30th, 2005 at 4:43 pm
“Недавно, был такой случай: когда проводилась презентация Стретагии-2006 в одном из городов Беларуси…”
Еще одно доказательство ушей Мацкевича в этой заяве… но сам подписать ее он испугался… Гы-гы-гы…
kolik8 :
Верасень 30th, 2005 at 4:48 pm
кто-нибудь! удалите этого придурка!
Brake :
Верасень 30th, 2005 at 5:08 pm
Справедливый, ну не демонстрируйте же Вы везде свое, мягко говоря, “недомыслие”. Вы че не поняли, что Заявление - это открытое письмо к политикам от 3го сектора? Политик не может присоединиться к такому письму, поскольку он и есть адресат послания! А если он присоединяется к такому письму - значит признает себя “нгошником”, который ищет своего политика - не глупо ли? Так что напрягите “понималку” и не приставайте с глупыми вопросами.
Brake :
Верасень 30th, 2005 at 5:36 pm
2 Справедливый
Повторяю для тех, кто в танке. Письмо написано от 3го сектора и адресовано, с одной стороны, “нгошникам” - чтобы те присоединялись, а, с другой стороны, “политикам” - чтобы решали проблему “отсутствия субъекта”. Поэтому ответ политика на данное письмо - саавсем не в том, чтобы подписаться под воззванием. Каждый должен заниматься своим делом - это еще профессор Преображенский говорил, а нам разруха не нужна. Ее и так вокруг полно