Верасень 15, 2005

Сайт Пазьняка – няма чым пахваліцца, апроч таго, што даўно прайшло.


zianonpazniak.deСайт Зянона Пазьняка zianonpazniak.de існуе ўжо даўно. Напэўна, з 2000 году. Але прасачыць папулярнасьць сайта, ягоную аудыторыю і г.д. я не магу – я не знайшоў яго ў вядомых лічыльнікавых сістэмах кшталту Акавіты. Так што неяк ацаніць папулярнасьць гэтага рэсурсу немагчыма.

Увогуле, арганізацыя сайту вельмі высокага узроўню, калі казаць пра 2000 год, але састарэлая і неадэкватная, калі казаць пра сёньняшнi час.

Лічыльніка няма, форума няма , магчымасьці абмяркоўваць артыкулы няма, ніякага “лішняга” сервісу таксама. Усё вельмі сьціпла і па-спартанску. У дызайне пануюць чырвоны і чырвона-брунатны колеры. Сайт Зянона Пазьняка – гэта збор ягоных тэкстаў і фатаграфій. Усё што ёсьць на гэтым сайце напісана Пазьняком, за рэдкім выключэньнем таго, што пісалася пра Пазьняка. У разьдзеле “Публікацыі“ разьмешчаныя дзсяткі артыкулаў Пазьняка. Кідаецца у вочы адзіноцтва Кандыдата. Няма вакол яго годнай каманды, ніхто з ягонай каманды не прадстаўляецца і не раскручваецца, не тое што на сайце Мацкевіча.

Адразу кідаецца ў вочы раздзел сайту пад назвай “Шлях да перамогі”. Які ён, шлях да перамогі? Што рабіць? У выніку я расчараваўся. У гэтым разьдзеле разьмешчаная інфармацыя як увайсьці ў ініцыятыўную групу па вылучэньню Пазьняка кандыдытам у прэзідэнты, і артыкул “Развагі пра беларускія справы”, дзе Пазьняк піша аб тым, што трэба трымацца нашай сімволікі, не давяраць нікому, ні Захаду, ні Расеі, ні тутэйшай гэбісцкай псеўдаапазіцыі, абараняць мову, “вучыцца любіць сябе, любіць сваё, беларускае, лепшае і народнае”. Пазьняк верыць што Беларускі вызвольны рух, які ён узначальвае, абавязкова пераможа. Але цікава, якім чынам?

“Зразумела таксама, як дзейнічае на выбарах фальсіфікацыйная машына галасаваньня, улада, заканадаўства і адміністрацыйны рэсурс. Зламаць гэтую машыну можа толькі агульны народны энтузіязм, адкрытае змаганьне і салідарнасьць у правільных дзеяньнях… Калі на выбары прэзыдэнта падставяць “ганчарыка” – ніякага энтузіязму і жаданьня змагацца ў людзей ня ўзьнікне (для гэтага і шукаюць ганчарыкаў).” Зянон лічыць, што толькі ён здольны выклікаць дастатковы народны энтузіязм, таму што менавіта ён “Заўсёды быў адкрыты і перад сваім народам, і перад ягонымі ворагамі. Адкрытасьць – гэта адзіны правільны прынцып змаганьня з чужароднай уладай, калі пазыцыя (рух) хоча абаперціся на народ. І гэта адзіны шлях, у існуючых варунках, да перамогі.” Вось такая стратэгія перамогі – адкрытасьць Пазьняка выклікае энтузіязм мас, эінтузіязм дае масам магчымасьць праявіць салідарнасьць у правільных дзеяньнях (вось так вось цьмяна без удакладненьняў што за такія “правільныя дзеяньні”), у выніку фальсіфікацыйная машына будзе зламаная і наступным прэзідэнтам стане Зянон Пазьняк! Я вельмі расчараваны… І гэта шлях да перамогі?

Вельмі адмоўнае ўражаньне пакідае той факт, што на сайце Пазьняк называецца беларусам зь вялікай літары – напрыклад, раздзел з ягонай біяграфіяй называецца “Жыцце Беларуса”. Таксама не спадабалася параўнаньне, дзе сцвярджаецца, што Пазьняк - гэта Каліноўскі сёньня, а таксама слайд-шоў, дзе Пазьняк пастаўлены у шэраг такіх постацей, як князь Вітаўт, Каліноўскі, Колас, Быкаў. Неяк нясьціпла так пра сябе. Напэўна маюць рацыю тыя, хто расказваў мне што Зянон хворы на “вождізм”.

Выснова - сайт Зянона Пазьняка не працуе на перамогу аранжавай рэвалюцыі на Беларусі. Артыкулы Зянона Пазьняка, у якіх ён крытыкуе “гэбісцкую псеўдаапазіцыю”, расколвае дэмакратычны рух і замінае аб’яднаньню рэсурсаў дзеля агульнай мэты – аднаўленьня дэмакратыі ў нашай краіне. Стратэгія Пазьняка сьмеху вартая. Лепшыя гады Пазьняка прайшлі, і ні на што лепшае, як пісаць мемуары пра Курапаты і 91 год ён ня здольны.

Максім Мароз

Катэгорыя: Рэцэнзіі, Інтэрнэт
Каментары (15) да “Сайт Пазьняка – няма чым пахваліцца, апроч таго, што даўно прайшло.”
  1. kolik8 :



    а я знайшоў. у сярэднім каля 25-30 наведвальнікаў у дзень.



  2. Вітаўт :



    Як Беларусь!
    Адзьдзяка
    Зянону
    Місія ня прыходзіць з Галілеі —
    На гэтым і стаяў Ерусалім.
    А ён ішоў туды,
    Дзе здрада тлее,
    Дзе людзі ворагі сабе самім.
    Каб ня памерці,
    Зерне памірае.
    Каб адцяніць сьвятло,
    Лютуе змрок.
    3 часін патопу ў ціхіх
    Хата з краю.
    За сьхібны крок
    Адказвае прарок.
    Ішоў на сьмерць,
    А ўсе чакалі цудаў.
    Ішоў перад шалёнай гаманой.
    За ўсе пакуты
    Пацалунак Юдаў
    Яму і быў адзьдзякаю зямной.

    Рыгор Барадулін



  3. Назіральнік :



    Сайт Пазьняка, як і яго працы, нашмат болей карысныя для Беларусі, чым вашая пустая балбатня.
    Калі намя да чаго прыдрацца “па зьмесьць — чапляюцца да афармленьня: колеры ня тыя, форуму няма, ды інш.



  4. Varjat :



    А я пра Пазьняка чытаю на сайце http://bielarus.net



  5. vovansystems :



    гэты артыкул ня толькі пустая балбатня, але й працягваньне лініі рэжыму “пазьняк - палітычны труп”. артыкул дыскрэдытуе рэсурс. ацэньнваньне сайту лёкка пераўтвараецца ў крытыку Зянона Станіслававіча, а потым ў вывад-абразу “Стратэгія Пазьняка сьмеху вартая. Лепшыя гады Пазьняка прайшлі, і ні на што лепшае, як пісаць мемуары пра Курапаты і 91 год ён ня здольны.

    рэканмэндую чытачам прагледзець й перачытаць сайт самім, не зважаючы на прапаганду й сфармаваць сваё меркаваньне. працяг дыскусьсіі, мае тэзы



  6. Зьміцер :



    Спасылкі на новыя сайты Пазьняка:



  7. Зьміцер :



    http://www.pbpf.org
    http://www.pazniak.com



  8. Бонд :



    Автор прав. Сайт позняка навещал неоднократно. Читать и соглашаться с Позняком невозможно. Везде ненависть, передергивание, домыслы без фактов. Одним словом, он болен вождизмом Ваш Позняк, спадарства его единомышленники. А прыхильникау у вас не шмат. С Позняком уже давно все ясно. А Бородулин? Он же поэт, а поэты часто ошибаются. Не он первый, не он последний. Маяковский тоже восторгался Сов.властью, а потом пуля в висок.



  9. Pjatrus :



    “Выснова - сайт Зянона Пазьняка не працуе на перамогу аранжавай рэвалюцыі на Беларусі. Артыкулы Зянона Пазьняка, у якіх ён крытыкуе “гэбісцкую псеўдаапазіцыю”, расколвае дэмакратычны рух і замінае аб’яднаньню рэсурсаў дзеля агульнай мэты – аднаўленьня дэмакратыі ў нашай краіне.”

    дааа хлопцы…

    нядоўга вашая аналітыка жыве…

    пару месяцаў і не болей…

    цытаваць Мацкевіч пра псэўдаопаў, ці самі ўжо здагадаліся, што я маю на ўвазе?



  10. Бонд :



    А позвольте вас спросить на кого працуе сайт Позняка? Если все кругом гэбисты,то Позняк один лидер настоящий? Так что ли? Ну, и что из этого? Где ваши силы? Почему Позняк снялся и не приехал домой? Гарантии ждет от Лукашенко? Ну,ждите,ждите.Авось рак свистнет. А я вот думаю может сам Позняк - это и есть главный проект ГБ? Ведь никто лучше Позняка здесь не упрочивает



  11. Бонд :



    Я так понимаю,руководители сайта взяли тайм-аут в своей работе дабы не накалять здесь страсти по поводу выборов и не быть затем обвиненными в предстоящем проигрыше “единого”? Ваша воля.На мой взгляд это ошибка-прекращать работу почти на 3 месяца. Ведь никто с вас не снимает обязанность политического,да и общественного просвещения. Да вы вроде и некие цели на будущее себе политические ставите? Во всяком случае, это не самый лучший ваш ход- приостановить работу. Предлагаю вам все-таки возобновить свою работу, а не занимать позицию страуса: мы не согласны с выдвижением “единого”, с тактикой, стратегией действующей оппоззиции, но дабы не быть обвиненными занимаем позицию Троцкого: “мира не подпишем, но и воевать не будем”. Помните чем дело тогда закончилось? Правильно. И мир подписать пришлось, и армию срочно реорганизовывать, а кое-кого и к стенке ставить. Предлагаю не оттягивать непопулярных решений, а уже сейчас “ударить по штабам”. Ведь единой оппозиции на самом деле нет, как нет и “единого” кандидата, а посему все упования на чудо,на мой взгляд, беспочвенны.



  12. Warwick :



    2Бонд
    Вы правы, по поводу мотивации. Но, может быть, вы правы и в возражении на это.
    Я в последнее время тоже начинаю об этом думать.



  13. Бенедзікт :



    Наколькі ведаю сайт zianonpazniak.de вядзе не Пазьняк. Прачытаў “творчасьць” М.Мароза - звычайная, прабачце, злая вінцучка-хадыкінская дрыстачка, ад зайздрасьці, што не дацягнуцца да постаці выбітнага беларускага палітыка.Так і лезе коплекс непаўнавартасьці апанэнта. Вогуле ня варта зьвяртаць на такое ўвагу.



  14. Pjatrus :



    Паважаны спадар Бонд,

    калі вы думаеце, што зможаце павесіць паразу Адзіных ад псэўдаопаў на Партыю Фронту Зянона
    Пазьняка, то вы моцна памыляецеся.

    натуральна, што Ворвік можа зараз чакаць спрыяльнага моманту, каб заявіць пра сябе. праўда не
    думаю, што ён зараз маўчыць з-за таго, што баіцца канфрантацыі з вамі

    раю вам абвінаваціць у паразе Адзіных не ўвесь астатні сьвет, разам з Зянонам і Ворвікам,

    але падумаць пра свае паездкі і паездкі Адзінага ў Маскву і Брусэль… мо да нечага і дапетрыце…



  15. Бонд :



    2Pjatrus :
    Упаси меня Боже вешать вину за поражение “единого” на Позняка. Позняк и без этого свою долю имеет.Главная-прокукарекал о вступлении в избирательную кампанию и тут же фактически сдался.Зачем тогда воду баламутил? Пиарился? Предложил “народное голосование”,такое же безмозглое как выборы “Народного парламента”в свое время.Даже говорить о нем неинтересно. “О покойниках либо хорошо,либо ничего”. Политик Позняк - давно покойник.Читать его истерики,полные ненависти - увольте,неинтересно.Результаты его деятельности за последние 5 лет - полный ноль. Поэтому говорить здесь просто не о чем. О “едином”,о Козулине есть предмет разговора,потому что,во-первых, они пытаются участвовать здесь в политике, пытаются что-то делать. Другой вопрос: с каким успехом и шансами. Ну,а с Позняком все ясно. Если Позняк считает кого-то здрадниками и рукой москалей,без всяких весомых доказательств,то я в этом случае имею право объявить и считать самого Позняка американской подставой в союзе с белорусским ГБ.Как говорится:отвечаю на оскорбления и диффамации Позняка в адрес других такой же монетой. Думаю,что он воообще плохо воспитан,если позволяет себе бесцеремонно оскорблять и вешать ярлыки.А посему пусть получает обратное.



Ваш каментар

Дазволеныя XHTML-тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>

[Powered by WordPress.]

 Новыя кнігі


Вызывающее молчание



Вопреки очевидности

 Галоўнае:

Экспэрты:

 Дыскусія:

 Архіў:

Верасень 2005
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Ндз
« Жнв   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

 Пошук:

 Кантакт:

 Памылкі?

 Партнэры:

 In | Out:

 RSS:

 Лічыльнік:

28 queries. 0.432 seconds