
Агенцыя Гуманітарных Тэхналёгіяў: Учора стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву старшыні Мінгарвыканкама Міхаіла Паўлава аб прапанове некалькіх памяшканняў для правядзення Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Як бы вы пракаментавалі гэтую навіну?
Валянцін Акудовіч: Гэта цікава, але што за гэтым стаіць? Само па сабе тое, што пад Кангрэс будзе прадастаўлена памяшканне нічога не азначае і не змяняе. Было б глупствам думаць, што Аляксандр Лукашэнка стаў дэмакратам. Ясна, што гэта нейкая шырма, за гэтым стаіць нешта большае. Скарыстацца прапановай уладаў было б памылкова, бо гэта падобна на кавалак сыру ў мышалоўцы. Не тое, што ён іх там захлопне, але прапанова гэтая небяспечная, ад яе проста падыхае небяспекай. Хучэй за ўсё гэта ход, каб прыкрыць новы віток рэпрэсіяў.
І гэта вельмі ўдалы ход з боку Лукашэнкі і, як усялякі удалы палітычны ход ён шматслойны. Ясна, што тут ёсць пасланне для Захаду і для Усходу. Такая дэманстрацыя дэмакратычнасці: які ж дыктатар дае памяшканне для апазыцыйнага з’езду? Увогуле, для улады гэта добры PR. Сытуцыя, калі Кангрэс не маглі правесці ў краіне выстаўляла рэжым не ў лепшым святле. Зараз гэта знята, ствараецца нібыта натуральная сітуцыя – хочаце праводзіць – праводзьце. Але я б не скарыстаўся гэтай паслугай.
АГТ: Але ж есць зварот арганізатараў Кангрэсу да спадара Лукашэнкі? Ці могуць яны зараз адмовіцца?
В.А.: Гэты зварот ужо тады выглядаў дзіўнавата, была і адпаведная крытыка. Проста ніхто з арганізатараў не спадзяваўся, што дадуць памяшканне. А зараз ламаюць галаву: і прыняць нельга і не прыняць таксама… Адзін з варыянтаў выйсця можа быць такі: з’езд праводзіць ў Беларусі, але памяшканне знайсці самастойна, не звяртацца па дапомогу да ўладаў, не праводзіць ў прапанаваных ёй месцах.
АГТ: Хто-ніхто з вылучаных кангрэсменаў адмаўляецца ад удзелу ў Кангрэсе з такой нагоды? Як вы да гэтага ставіцеся?
В.А.: Я з паразуменнем стаўлюся да тых, хто адмаўляецца, бо сытуацыя вельмі нагадвае пастку. Мне цяжка будзе зразумець, калі арганізатары пагадзяцца праводзіць Кангрэс на такіх умовах.
[Powered by WordPress.]
27 queries. 0.138 seconds
mbnt :
Верасень 9th, 2005 at 5:13 pm
+
paskuda :
Верасень 21st, 2005 at 10:51 am
Jak uzo abrydli tyja garadoucy jakija bielaruskuju movu vyvuczali z padrucznikau i nie viedajuc adnago z najbolsz bielaruskich slovau - “pastka”, a nie jakaja ni myszalouka!!!
Warwick :
Верасень 21st, 2005 at 2:12 pm
– “Jak uzo abrydli tyja garadoucy jakija bielaruskuju movu vyvuczali z padrucznikau”
Гэта пра Акудовіча?
http://worvik.com/akudovicz/bio.htm
Трэба дадаць, што Валянцін Акудовіч нарадзіўся ў Свіслачы, побач з Белавежскай пушчай, якую горадам цяжка назваць.
Па-беларуску гаворыць як дыхае, але без фанатызму. Выкарыстоўвае іншамоўныя словы лёгка, каб быць зразумелым.
Да таго ж: мышалоўка — пастка на мышэй. І ўсё.