
або Стратэгія перамогі – 2006, распрацаваная пад кіраўніцтвам Ул. Мацкевіча ў інтэрпрэтацыі і перакладзе на беларускую мову Максіма Мароза.
Лукашэнка зьбіраецца трымацца за ўладу да апошняга. Ён гатовы ў чарговы раз парушыць канстытуцыю, і ісьці на выбары на трэці тэрмін прэзыдэнцтва. І калі ў яго гэта атрымаецца, ён настолькі ўмацуе свае пазыцыі і настолькі пераканаецца ў сваёй уседазволенасьці, што жыцьцё ў краіне стане невыносным. І ў гэтым выпадку нас чакае зьмена рэжыму па югаслаўска-іракскаму варыянту, з бамбёжкамі і акупацыяй. Таму, каб гэтага не здарылася, трэба адхіліць яго ад улады ў 2006 годзе, хопіць зь яго і дванаццаці год прэзыдэнцтва.
Але некаторыя сцвярджаюць, што адхіліць А.Г. ад улады проста немагчыма. Так, калі нічога не рабіць і пакінуць усё так як ёсьць, сапраўды немагчыма. А калі добра падрыхтавацца і дзейнічаць па добра прадуманаму пляну, тады цалкам рэальна. Прыклад Украіны гэта падцвярджае.
Перамагчы на выбарах Лукашэнку немагчыма, бо вынікі падлічваюцца несумленна, гэта мы ўсе ведаем. Каб прымусіць улады лічыцца з нашаю пазыцыяй, трэба вывесьці людзей на вуліцу. Але трэба не проста вывесьці людзей на вуліцу, але трэба блякаваць важныя ўстановы, каб паралізаваць дзейнасьць уладаў і змусіць іх зьвярнуць увагу на нас, і выйсьці на перамовы з намі. І на гэтых перамовах чыноўнікі здадуць Лукашэнку, бо ён ім таксама моцна абрыдзеў, і такім чынам А. Г. будзе адхілены ад улады і мы пераможам.
Наконт вуліцы, “майдану”. Трэба каб людзей было шмат. Трэба каб яны былі арганізаваныя. Неарганізаваны натоўп – гэта проста бунт, гэта пройгрыш, прыклад – падзеі ў Андыжане. Трэба каб людзі сабраліся не на пару гадзінаў, а на некалькі дзён-тыдняў. Трэба каб іх не разагналі і не пастралялі. А дзеля гэтага трэба каб людзі не правакавалі АМАП і міліцыю на бойку, а паводзілі сябе мірна. Каб не кідаць у АМАП камяні, а працягваць ім кветкі. Каб у першых шэрагах стаялі дзяўчыны, дзеці і інваліды, каб у мянтоў рука не паднялася іх біць. Трэба каб была моцная дысцыпліна, і каб было каму разабрацца з правакатарамі. У рэшце рэшт нам неабходна дамовіцца з міліцыяй, каб яны нас не білі і не разганялі, а гэта можна, і гэта проста неабходна зрабіць.
Усё гэта цяжка, але цалкам рэальна. Каб на вуліцы была дысцыпліна, зімою і вясною будуць навучацца-трэніравацца вулічныя актывісты. Каб дамовіцца з міліцыяй і чыноўнікамі, нашыя аднадумцы, у якіх ёсьць сувязі ў гэтым асяродзьзі, загадзя пойдуць тлумачыць, што да чаго, і дамаўляцца. Паколькі ўсё будзе вырашацца ў сталіцы, нашыя людзі з рэгіёнаў сьпецыяльна зьедуцца ў Менск, і гэта дадасьць вуліцы неабходную масавасьць.
Вельмі важны момант – перамовы. Трэба каб на перамовах з нашага боку былі б надзейныя кадры, якія б не здрадзілі людзям, што выйшлі на вуліцу, але зрабілі б усё як мае быць. Гэтыя людзі таксама павінныя быць загадзя адмыслова падрыхтаваныя. Гэта мусіць быць каманда як мінімум з трох чалавек – адзін чалавек, які мае аўтарытэт і ўплыў на вуліцу, адзін чалавек, які мае аўтарытэт сярод чыноўнікаў, і прадстаўнік штабу, які ўсё гэта прыдумаў і падрыхтаваў. Не мае сэнсу дапускаць да ўдзелу ў перамовах расейскіх пасярэднікаў. Расейскія паліттэхнолягі хочуць узяць рэванш за паразу на Ўкраіне, і ўжо падрыхтавалі дзьве каманды, што будуць працаваць на Беларусі – гэта каманда Паўлоўскага і каманда Караганава. На сёняшні момант у іх дзьве стратэгіі – дабівацца каб адзіным кандыдатам стаў самы непрахадны кандыдат і падрыхтоўка свайго ўдзелу ў будучых перамовах, з тым, каб павярнуць вынікі перамоваў на сваю карысьць. А яшчэ яны праз удзел у розных міжнародных камісіях імкнуцца ўплываць на палітыку Захаду наконт таго, каго трэба падтрымліваць і каго фінансаваць.
Традыцыйная беларуская апазыцыя, прадстаўленая ў асноўным “Дзесяткай плюс”, зьбіраецца рабіць усё як заўсёды, паўтараючы сцэнар 2001 году, толькі лепей. Таму вельмі важна пашырэньне Стратэгіі перамогі – 2006. Калі людзі будуць ведаць, што трэба на самай справе рабіць, каб адхіліць Лукашэнку ад улады, усялякая фіктыўна-дэманстратыўная дзейнасьць і проста нерэфлектыўнае глупства стануць відавочныя. Гэта прывядзе да таго, што “Дзесятка плюс” і іншыя апазыцыйныя арганізацыі ўключацца ў рэалізацыю пераможнай стратэгіі. Інакш жа яны будуць гуляць на карысьць Лукашэнку. Можна ж памыляцца, калі не ведаеш, як правільна рабіць. Але калі хто даведаўся, як правільна рабіць, але робіць нешта шкоднае і няправільнае, што супярэчыць Стратэгіі перамогі, значыцца гэта сьвядомы вораг і шкоднік, які вырашыў падтрымліваць Лукашэнку. Напрыклад, Малады Фронт імкнецца арганізоўваць разныя масавыя акцыі з удзелам моладзі, заканчваючыяся разгонамі з удзелам АМАПУ, каб паказаць, што моладзь – гэта сіла! Ім трэба растлумачыць Стратэгію перамогі, растлумачыць што трэба рыхтавацца да мірнага ўзаемадзеяньня з АМАПам і ўвогульле трэба пакуль што абвесьціць мараторый на вулічныя акцыі, каб не даваць лукашыстам трэніравацца іх разганяць. Але калі хто і пасьля гэтага тлумачэньня пачне арганізоўваць масавыя акцыі дзеля іхняга разгону, значыцца ён не на нашым баку Барыкады, а сьвядомы памочнік Лукашэнкі.
Зараз Уладзімір Мацкевіч стварае штаб, які будзе арганізоўваць працу па рэалізацыі Стратэгіі перамогі – 2006, які будзе займацца адсочванььнем сытуацыі і вырашаць што дзе калі пачынаць рабіць. У чым галоўнае адрозьненьне Стратэгіі перамогі - 2006, распрацаванай пад кіраўніцтвам Ул. Мацкевіча, ад іншых стратэгій, якія пачалі масава зьяўляцца ў апошні час? У тым што іншыя стратэгіі маюць чыста тэарэтычны і гіпатэтычны характар, і невядома хто і як іх будзе выконваць. Стратэгія перамогі – 2006 распрацаваная для таго, каб яна выконвалася, і Ўладзімір Мацкевіч і ўсе мы, хто падтрымліваем яе, бярэм на сябе адказнасьць за яе выкананьне. Мы не проста прапануем – мы будзем гэта рабіць. І спадзяемся, што і ты, чытач, таксама далучысься да нас.
Што канкрэтна, чытач, ты сам можаш зрабіць па рэалізацыі стратэгіі? Зараз этап распаўсюджваньня стратэгіі. Раскажы аб ёй сваім сябрам і знаёмым. Калі можаш арганізаваць сустрэчу з некалькі чалавек, паведамі нам. Да вас можа прыехаць хто-небудзь са штабу, або нават сам Уладзімір Мацкевіч, і адказаць на вашыя пытаньні. Бо пытаньняў можа быць шмат, а ў гэтым невялікім тэксьце немагчыма разглядзець усе асьпекты, усе бакі Стратэгіі-2006. Напрыклад, тут нічога не напісана пра тое, што будзе пасьля перамогі. Вельмі шмат інфармацыі аб стратэгіі можна знайсьці на сайце http://worvik.com/news/ .
Зьвязацца можна па электроннай пошце worvik@tut.by.
Калі ты з рэгіёну, пачынай пераконваць сваіх знаёмых аб тым, што ў час “Ч” трэба прыехаць у Менск і далучыцца да вуліцы.
Увогуле, чытач, сам прааналізуй свае схільнасьці, уменьні і іншыя рэсурсы, і сам знайдзі сваё месца ў рэалізацыі Стратэгіі перамогі. Змаганьне з абрыдлым рэжымам – справа супольная. Кожны робіць свой унёсак у гэтую справу, у выніку атрымоўваем супольную Перамогу.
І памятай – або ты ўдзельнічаеш у рэалізацыі Стратэгіі перамогі, або ты аўтаматычна выбіраеш жыцьцё пад Лукашэнкай, савок і калгас. Рабі свой выбар сьвядома.
[Powered by WordPress.]
27 queries. 0.147 seconds
Alex_Deutsch :
Жнівень 15th, 2005 at 10:04 am
На месте уважаемого автора, я бы не допускал в тексте таких недальновидных высказываний:
“Каб у першых шэрагах стаялі дзяўчыны, дзеці і інваліды, каб у мянтоў рука не паднялася іх біць. ”
Не стоит мужчинам прятаться за спинами женщин, детей и инвалидов - это раз. А Вы уверены, что у ОМОНа не подыметься рука? - это два.
booxter :
Жнівень 15th, 2005 at 10:19 am
Спадзяюся, гэта не “гэнеральная лінія” Мацкевіча, а “вольны пераклад”…
Maxim Maroz :
Жнівень 15th, 2005 at 6:12 pm
Паважаны Alex_Deutsch!
тая фраза не самая галоўная у стратэгіі.
і не абявязкова рабіць менавіта так - гэта адзін з варыянтаў.
галоўнае - дасягнуць мэты - каб не білі і не разганялі,
а якім спосабам - над гэтым яшчэ думаем, тут магчымыя варыянты.
у каго ёсьць ідэі, як зрабіць каб не білі і не разганялі - прапануйце, будзем вельмі удзячныя.
і прапануйце, як выправіць тэкст, каб успрымалася лепей. Як мне выправіць тую фразу?
Alex_Deutsch :
Жнівень 16th, 2005 at 2:13 pm
Я в курсе, что эта фраза не самая главная в стратегии, а фразу, на мой взгляд, вообще лучше убрать.
Stefan :
Сакавік 11th, 2010 at 10:36 am
Главное не Лукашенку от власти устранить, а заставить его и всех других законы исполнять.
Lidiya :
Сакавік 12th, 2010 at 9:28 am
А вот это уже из области фантастики.
Olya :
Сакавік 13th, 2010 at 11:36 am
Пока Лукашенка не найдет приемника, никто ему ничего не сделает.
Elyuna :
Сакавік 14th, 2010 at 6:44 pm
Смена власти возможна только при больших ошибках бацьки.
Vityusha :
Сакавік 18th, 2010 at 4:29 pm
А от таких точно не сделает.
Olegushka :
Сакавік 19th, 2010 at 7:38 pm
Нужен серьезный катаклизм, что бы бацьку убрать.
Aksya :
Сакавік 20th, 2010 at 1:59 pm
Лучше уж без катаклизмов.
Dosha :
Сакавік 21st, 2010 at 7:50 am
Договорились… А выход то где?
Bolton32Kayla :
Травень 6th, 2010 at 2:25 am
People in all countries get the loans from various banks, just because it is easy.